Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

«У пісьменніка парог болю павінен быць самы нізкі, калі гэта датычыцца чужых пакутаў, чалавечага гора. Іначай пісьменніка проста няма. Тым больш значнага».

Алесь Адамовіч «Кузьма Чорны. Урокі творчасці»

Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

3 верасня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча. Аднак, нямногія ведаюць, што нарадзіўся ён годам раней, 2 жніўня 1926 года. 


Алесь Адамовіч разам з маці Ганнай Мітрафанаўнай і братам Яўгенам. 1936

Маці будучага пісьменніка падправіла метрыку, каб немцы не сагналі сына на працы ў Нямеччыну. 


У партызанскім атрадзе. Алесь Адамовіч трэці у другім шэрагу.

У 15 гадоў Алесь Адамовіч сышоў да партызанаў, нароўні з дарослымі ўдзельнічаў у баявых заданнях. У адным з іх атрад быў амаль цалкам знішчаны фашыстамі, хлопчык, адзін з нямногіх, застаўся ў жывых. Застаўся, каб расказаць, як гэта было.


Алесь Адамовіч – студэнт БДУ
Сярод аднакурснікаў (у верхнім радзе другі злева)

У 1945 годзе ён экстэрнам здаў іспыты за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы ў 1950 годзе ўніверсітэт, паступіў у аспірантуру.

Алесь Адамовіч так узгадваў аб тым, што прывяло яго ў літаратуру: «Кожны, хто піша, ведае той галоўны штуршок у жыцці, які зрабіў яго літаратарам. Для адных гэта была рэвалюцыя, Грамадзянская вайна. Для мяне і многіх маіх аднагодкаў – Айчынная вайна і XX з'езд. Два штуршкі – два «эпіцэнтра». Без другога і пра вайну распавядалі б па-іншаму. Або наогул не расказвалі б». 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

З 1948 года Алесь Адамовіч пачаў пісаць раман «Сыновья уходят в бой». 

У 1954 годзе пасля абароны дысертацыі «Язык романа «Третье поколение» и индивидуальный литературно-художественный стиль Кузьмы Чорного» — (напісаў за тры летнія месяцы 1953 года, бо ўсе гады аспірантуры працаваў над раманам) стаў выкладчыкам беларускай літаратуры на філалагічным факультэце БДУ, а затым перайшоў на працу навуковым супрацоўнікам у Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, дзе працаваў (з перапынкам) тры дзесяцігоддзі (з 1976 года — загадчык сектара ўзаемасувязяў літаратур). Пісаў пра тое, што здавалася актуальным для беларускай літаратуры (станаўленне жанру беларускай літаратуры; Кузьма Чорны і Фёдар Дастаеўскі; творчасць Максіма Гарэцкага і класічная традыцыя; ваенная і вясковая проза на літаратурнай планеце і г.д.). Апублікаваныя навуковыя працы заўсёды выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, амаль усе былі перакладзены на рускую мову і выдадзены ў Маскве. 


Алесь Адамовіч. 1957 год. З асабістага фонду А. Адамовіча в БДАМЛМ.

У 1958 годзе з друку выйшла першая кніга Адамовіча, літаратуразнаўчае даследаванне «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага». У 1959 годзе пабачыў свет зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Культура творчасці».


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1960 годзе пісьменнік публікуе ў часопісе «Дружба народаў» раман «Вайна пад стрэхамі». Пазней адзначыў: «Калі мне што і ўдалося ў рамане «Вайна пад стрэхамі», дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём».

У 1961 годзе выйшла з друку манаграфія А. М. Адамовіча «Белорусский роман», на аснове якой была абаронена доктарская дысертацыя ў Кіеве ў 1962 годзе.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1963 годзе Алесь Адамовіч публікуе ў часопісе «Дружба народов» другую частку рамана-дылогіі «Сыновья уходят в бой». На аснове гэтых твораў напісаны кінасцэнар двухсерыйнага фільма «Война под крышами» і «Сыновья уходят в бой» (рэжысёр Віктар Тураў, аўтар і выканаўца песень Уладзімір Высоцкі, кінастудыя «Беларусьфільм», 1970 г.).

У 1962-1964 гг. Адамовіч вучыўся на вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве. Адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (1964-1966 гг.).


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1971 г. Алесь Адамовіч напісаў «Хатынскую аповесць» (часопіс «Дружба народов», 1972, № 9). Хоць твор меў станоўчыя водгукі, сам пісьменнік перажываў: «Выявил, поднял, показал одну только крупицу правды, каплю с того, что увидел, понял, а бездонный океан народной, огненной, хатынской памяти остался, там же, неслышимый, невидимый миру».


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

З 1970 па 1973 год разам з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам Алесь Адамовіч аб'ехаў з магнітафонам усю Беларусь. Яны пабывалі ў сотнях спаленых вёсак, апыталі і запісалі больш за трыста сведкаў ваеннай трагедыі, апавяданні якіх ляглі ў аснову дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі», якая выйшла ў 1975 годзе асобным выданнем. Перакладзеная на многія замежныя мовы, стала літаратурным бэстсэлерам на Захадзе.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

«Гэта змясціць было душы куды цяжэй, страшней, вастрэй і глыбей, чым любую нармальную вайну. Гэта была ўжо не нармальная вайна, гэта было нешта страшнае, нешта невыноснае. Чытаць яго невыносна, Алеся. Як было не напісаць гэта. Натуральна трэба было вызваліцца ад гэтага жаху ў душы»,  —  лічыць літаратуразнаўца Леў Анінскі.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

За кожнай гісторыяй, расказанай пісьменнікам, сапраўдныя жыцця. Самаадданая аптэкарша з рамана-дылогіі «Партызаны» — гэта яго маці. Рэальныя прататыпы былі і ў жорсткіх карнікаў, ён знаходзіў іх у залах суда. Пра Адамовіча кажуць: ён пісаў сваю прозу «зламаным сэрцам». Кожную новую ваенную аповесць ператвараў у антываенную прытчу-перасцярогу.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У часопісе «Полымя» ў 1975 годзе пісьменнік апублікаваў серыю літаратуразнаўчых артыкулаў пра творчасць Максіма Гарэцкага «Браму скарбаў сваіх адчыняю...». Гэта своеасаблівы раман-эсэ.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

З красавіка 1975 года Алесь Адамовіч пачаў запісваць ленінградскіх блакаднікаў. Сааўтар – Ленінградскі пісьменнік Данііл Гранін. У 1979 годзе выйшла першая частка «Блокадной книги».

У 1977 годзе выйшаў збор твораў пісьменніка ў 2-х тамах.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1981 годзе ў Алеся Адамовіча выйшаў раман «Каратели». 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1982 годзе пісьменнік удзельнічае ў працы Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў складзе беларускай дэлегацыі. 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1981-1983 гг. Выйшаў збор твораў у 4-х тамах.

«Той, хто не памятае свайго мінулага, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў»  – гэтыя словы амерыканскага філосафа і паэта Джорджа Сантаяны ў 70-х гадах натхнілі пісьменніка Алеся Адамовіча і рэжысёра Элема Клімава ўзяцца за здымкі аднаго з самых праўдзівых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну. Сцэнар стваралі разам на аснове двух твораў Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць» і «Карнікі».


На прэм’еру фільма «Ідзі і глядзі» у мінскім кінатэатры «Кастрычнік» прыехалі сведкі даўніх трагічных падзей, якія здымаліся ў ім.

У 1985 годзе кінафільм «Ідзі і глядзі» атрымаў першую прэмію і залаты прыз на XIV Маскоўскім кінафестывалі і абышоў экраны многіх краін свету, атрымаўшы велізарны рэзананс. Па ўспамінах Элема Клімава, замежнікаў карціна ўражвала настолькі, што падчас сеансаў за мяжой ля кінатэатраў дзяжурылі карэты «хуткай дапамогі». 

Захаваць максімальную дакладнасць у абстаноўцы, характарах – тое, чаго Алесь Адамовіч хацеў і сам. Падлеткам ён бачыў самы агідны бок вайны – жудасныя бясчынствы на акупаваных беларускіх тэрыторыях. Гаварыць і пісаць аб Вялікай Айчыннай толькі праўду лічыў сваім грамадзянскім і маральным абавязкам.

«Гэта заканамернасць часу. Чым далей мы адыходзім, сыходзім ад часу Айчыннай вайны, тым людзі і гледачы, чытачы патрабавальней да абсалютнай праўдзівасці таго, што яны бачаць у кнігах або на экранах. Тут глядач нам не даруе найменшае адступленне ад праўды, нават калі ён сам і не быў на акупаванай тэрыторыі, ён адчуе, дзе ёсць праўда, а дзе – толькі прыблізнасць, бачнасць праўды», – казаў пісьменнік, сцэнарыст Алесь Адамовіч.


На здымках фільма «Ідзі і глядзі»

Пісьменнік Адамовіч на здымачнай пляцоўцы працаваў не толькі як сцэнарыст, але і як другі рэжысёр. «Ён прыязджаў, шмат са мной размаўляў, распавядаў мне, або проста праводзіў са мной час. Мабыць, у гэты момант ішла праца, я яго слухаў, яго апавяданні слухаў, жорсткія апавяданні пра вайну. Я памятаю, як мы ездзілі ў Хатынь, і лепш экскурсавода проста не знайсці было», – узгадвае акцёр Аляксей Краўчанка (у 1985 годзе ў 14 гадоў дэбютаваў у фільме «Ідзі і глядзі»).


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

Творы Адамовіча пра вайну, перакладзеныя на 21 мову, не пакінулі абыякавым нікога ў цывілізаваным свеце. 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

Адамовіч стаў адным з першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў. Ён – адзін з ініцыятараў стварэння ў Беларусі Фонду «Дзеці Чарнобыля», дзякуючы якому мільёны дзяцей прайшлі аздараўленне за мяжой.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

— Аднойчы Алесь Міхайлавіч распавёў мне, што за ўсё жыццё выкапаў сваімі рукамі два калодзежы, — успамінаў фатограф Яўген Коктыш. — І раптам прызнаўся: «Ведаеш, Жэня, часам мне здаецца, што там (пры гэтым пісьменнік паказваў пальцам на неба) мне залічаць не ўсе мае аповесці, раманы і сцэнары, а менавіта гэтыя два калодзежы. Магчыма, яны — лепшае, што я зрабіў у сваім жыцці».

топ-услуги
Платежные системы Беларуси