Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Да Дня беларускага пісьменства

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.

Евангелле ад Яна 1:1

Нездарма менавіта так пачынаецца Евангелле ад аднога з самых любімых вучняў Хрыста – Яна Багаслова, паколькі менавіта так пачаўся свет. Гісторыя пісьмовага слова на Беларусі – адная з найважнейшых з’яў у шерагу падзей  нашай культуры. Беларускае пісьменства падарыла свету найвыдатнейшых твораў мастацкай прозы, паэзіі, тэалагічных ды навуковых трактатаў. 


Да Дня беларускага пісьменства

Нягледзячы на прымеркаванасць даты да друкарскай справы Францыска Скарыны, гісторыя беларускага пісьменства пачалася значна раней. Станаўленне пісьменнасці беларусаў было звязана з прыняццем хрысціянства і далейшым развіццём асаблівага сембіёзу язычніцкай традыцыі і хрысціянскіх каштоўнасцяў з моцным фальклорным адбіткам. Беларускія гарады, якія былі цэнтрамі хрысціянізацыі, сталі і цэнтрамі пісьмовага Слова – пачаткам стварэння свету, крыніцамі адукацыі, навукі і развіцця культуры. 

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пісаў: “Ад Полацка пачаўся свет” і быў несумненна правы. Сёння мы адносім “Прамову Яна Полацкага” Х ст., “Тураўскае Евангелле” ХІ ст., “Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай” ХІІ ст. ды “Словы і павучанні Кірылы Тураўскага” да старажытнейшых помнікаў беларускага пісьменства. Нягледзячы на рэлігійнасць дадзеных тэкстаў, мы маем і бярэсцяныя граматы, знойдзеныя ў Мсціславе і Віцебску, маючыя гаспадарчы характар. Беларуская тэма моцна гучыць у “Аповесці мінулых гадоў” і ў “Слове пра паход Ігаравы” – шэдэўры старажытнай ўсходнеславянскай літаратуры.

Звыш трох стагоддзяў беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, дзе і дасягнула свайго апафеозу ў гістарычнай прозе ў перыяд XIV-XVI стагоддзяў. Сярод помнікаў гэтага часу можна ўзгадаць “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Хроніку Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніку Быхаўца” і шмат іншых выдатных твораў. 


Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Найважнейшымі помнікамі справавой пісьменнасці і прававой думкі сталі Статуты Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагоддзі беларускае пісьменства набывае новыя формы. Так, татары пішуць свае Кітабы арабскай вяззю па-беларуску, а беларусы-каталікі карыстаюцца лацінкай.


Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Па-беларуску загучалі таксама шэдэўры заходнееўрапейскай літаратуры, такія як “Аповесць пра Трышчана”, “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, што падкрэслівае сувязь Беларусі з еўрапейскай культурай.

Стэфан Малармэ, французскі паэт і пісьменнік, казаў, што свет існуе, каб увайсці ў кнігу. Менавіта так 505 год таму наш суайчыннік Францыск Скарына выдаў у Празе “Псалтыр”, чым адзначыў новую эпоху ў гісторыі Беларусі: эпоху друкаванага слова. Імя Скарыны назаўсёды застанецца ў гісторыі не толькі дзякуючы яго дасягненням у галінах асветы, кнігадрукавання і распаўсюджвання кніг, але і таму, што кнігі беларускага асветніка па колькасці складаюць больш за палову кірылічных выданняў у свеце за XV – першую палову XVI стагоддзяў.


Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Свята беларускага пісьменства дэманструе нам адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі з яе больш чым тысячыгадовай гісторыяй.


Да Дня беларускага пісьменства

Віншуем усіх са святам беларускага пісьменства! Шануйце роднае слова!

топ-услуги
Платежные системы Беларуси