Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Язэп Драздовіч. Рукапісы не гараць

Твopчae жыццё Язэпa Дpaздoвiчa нe вapтa дзялiць нa зaнятaк мacтaцтвaм, лiтapaтypaй, apxeaлoгiяй, фaльклopaм. У дзeйнacцi твopцы aднo apгaнiчнa пepapacтaлa ў дpyгoe: poздyмы пepaxoдзiлi ў фapбы, фapбы пepaлiвaлicя ў cлoвы гepoяў кнiг, a caмi лiтapaтypныя гepoi пepaтвapaлicя ў тoй iдэaльны тып чaлaвeкa, якoгa мacтaк aдшyквaў для бeлapycaў y нeзлiчoныx пeшыx вaндpoўкax.


Язэп Драздовіч. Рукапісы не гараць

Будучы выдатны беларускі мастак, скульптар, этнограф, пісьменнік і педагог Язэп Нарцызавіч Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні.

Жыццё Драздовіча непарыўна звязана з Беларуссю, яе гісторыяй і пакутлівым шляхам. У два гады ён застаўся без бацькі. Маці Юзэфа адна выхоўвала яго і пяцёра братоў. Сям’я мусіла часта мяняць месцы жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Такое дзяцінства спрыяла пошукам іншага шляху для самарэалізацыі і сваіх творчых здольнасцяў. Язэп Драздовіч пачаў вучобу ў прыватнай настаўніцы, пасля адвучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а ў 1906 годзе пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расійскага жывапісца Івана Трутнева, якую скончыў у 1908 годзе. Праз нястачу Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, але і там грошай не хапала на годнае жыццё.

Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час ён робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае серыю графічных работ з краявідамі Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага «Нашай Нівай». Таксама за гэты перыяд захаваліся партрэтныя замалёўкі родных: маці і братоў.


Язэп Драздовіч. Рукапісы не гараць

З 1910 года Язэп Драздовіч вымушаны пакінуць сям’ю, бо быў  прызваны ў войска. Ён часта дасылае лісты сваёй сям’і, пяшчотна звяртаючыся «Мой дарагі і высокапаважыны…». Першая сусветная вайна сустракае яго на заходнім форонце, але дамоў ён вернецца толькі праз сем год…

Пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, стомлены ад жахаў вайны, Язэп Драздовіч вяртаецца на радзіму і жыве ў сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля вёскі Германавічы, пасылае ў «Нашу Ніву» допісы пра клопаты хлебаробаў-землякоў. Толькі пачатак Першага Усебеларускага з’езда вяртае яму аптымізм. Драздовіч зноў напоўнены радасцю, надзеяй і прагнасцю да працы. У лісце да Антона Грыневіча Драздовіч выказваў свае думкі аб арганізацыі акадэміі мастацтваў, а на сваёй малой радзіме мастак стварае народную бібліятэку і тэатр.


Бяседы аб утварэнні свету Язэпа Драздовіча

Малюнкі этнаграфічнага характару, вуллі
Малюнкі этнаграфічнага характару, сукала

Далейшае жыццё Язэпа Драздовіча непарыўна звязана з культурнай і асветніцкай дзейнасцю. Шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія, спрыяла ўсебаковаму развіццю яго асобы, якая імкнулася ўзбагаціць свой родны край. 


Афарызмы, сабраныя Язэпам Драздовічам
Песні, сабраныя Язэпам Драздовічам

Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны, склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі. 1920-1930-я гг. сталі самымі плённымі ў жыцці мастака-навукоўца Драздовіча. 


Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.
Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.
Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.

Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.
Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.
Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.

Ягоны значны ўнёсак у станаўленне нацыянальнага гістарычнага жывапісу цяжка пераацаніць. Нам засталася вялікая спадчына этнаграфічных замалёвак, лінгвістычныя нарысы, цудоўныя творы нацыянальнай фантастыкі ў жывапісе.

У ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца фонд спадчыны Язэпа Драздовіча, які змяшчае шмат каштоўных і значных крыніц, якія чакаюць свайго даследчыка. 

Падрабязней чытайце па спасылцы.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси