Да 505-годдзя Рэфармацыі
31 кастрычніка 1517 года доктар багаслоўя Вітэнбергскага ўніверсітэта Марцін Лютар, які сфармуляваў “95 тэзісаў” з выкладаннем у іх крытыкі багаслоўя каталіцызму, а таксама ў якіх сцвярджаў, што пануючая рэлігійная дактрына губіць веру, даслаў гэтыя тэзісы арцібіскупу Майнца (па легендзе прыбіў свае “95 тэзісаў” да дзвярэй Вітэнбергскай замкавай царквы). Менавіта з гэтага дакумента і пачынаецца гісторыя Рэфармацыі. Дадзены дакумент, так ці інакш, вельмі шырока разыйшоўся па руках. Яго капіравалі, перапісвалі і пераказвалі.
Асноўны змест тэзісаў заключаўся ў тым, што Лютар выступаў супраць продажу індульгенцый і ўлады Папы Рымскага над адпушчэннем грахоў. У сваім вучэнні ён абвяшчаў, што царква і духавенства не з’яўляюцца пасрэднікамі паміж чалавекам і Богам. Ён абвясціў ілжывымі прэтэнзіі царквы на тое, што яна можа даваць людзям з дапамогай сакрамэнтаў “адпушчэнне грахоў” і “выратаванне душы”. Асноўнае палажэнне Лютара адпавядала, што чалавек дасягае “выратавання душы” не праз царкву і яе абрады, а пры дапамозе веры, якая даруецца яму непасрэдна Богам. Таксама Лютар аспрэчыў аўтарытэт пастаноў царквы і Папскія дэкрэты, адводзячы ролю адзінай крыніцы рэлігійнай ісціны Святому Пісанню.
10 снежня 1520 года пры вялізнай колькасці народа Лютар спаліў Папскую булу, дзе асуджаліся яго погляды. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V выклікаў Лютара з мэтай пераканаць яго і адмовіцца ад сваіх поглядаў – падобна таму, як сто гадоў дагэтуль такую ж спробу распачаў імператар Жыгімонт у дачыненні да Яна Гуса. Лютару далі два дні, каб даць адказ на пытанне, ці гатовы ён адмовіцца. У канцы другога дня Лютар, стоячы перад імператарам, акружаны вярхоўнымі свецкімі і духоўнымі кіраўнікамі Германіі, адказаў: “На тым стаю і не магу інакш. Дапаможа мне Бог”.
Рэфармацыйны рух ахапіў шматлікія краіны Еўропы. Дзякуючы папулярнасці ідэй Рэфармацыі сярод шляхты Вялікага Княства Літоўскага, на беларускія землі актыўна завозіліся пропаведзі Лютара, а таксама яго пераклад Бібліі.
Фонд рэдкіх кнігі рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ўтрымлівае тры прыжыццёвыя выданні твораў Марціна Лютара. Самай старой кнігай Лютара з фонду з’яўляецца “Von beyder gestalt des Sacraments zu nemen: und ander newerung” 1522 года выдання, апублікаванае, хутчэй за ўсё, у Вітэнбергу.
Кніга “Ordenung und Bericht wie es furtherhin... gehalten aol werden... : item zwo christenlich predig” 1523 года, выдадзена ў Хагенаўскай тыпаграфіі праз Ёханэса Сецэруса.
Вітэнбергскае выданне Леонэма Люфта “In epistolam a. Pauli ad Galatas / commentarius, ex praelectione D. Martini Lutheri collectus” 1535 года утрымлівае гравіраваны на медзі тытульны аркуш. Сама кніга знешне мае мастацкую вокладку з ціснёнай скуры з меднымі зашпількамі. Захоўвалася кніга ў Пскоўскай духоўнай семінарыі і належыла арцібіскупу Сымону Тадорскаму – законанастаўніка Пятра ІІІ і Кацярыны ІІ.
Матэрыял на рускай мове пра кнігі Марціна Лютара у фондах бібліятэкі можна прачытаць тут.
Вашай увазе прапануем віртуальную выставу «Gottes Wort ist ein Blümlein»: прижизненные и посмертные издания Мартина Лютера (1483–1546)».