Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

У 2022 годзе Беларусь шырока адзначае 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. 


Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах
Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

На мінулым тыдні па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ўшанавання памяці народнага паэта Беларусі. Сярод іх – урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах», якое адбылося 4  лістапада ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Якуб Колас з радасцю дарыў свае кнігі сябрам, калегам і знаёмым, а таксама розным установам, пакідаючы некалькі радкоў на памяць.


Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах
Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

Сярод кніг, прадстаўленых на выставе, былі два экзэмпляра з фонду рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта выданне «Мой дом» 1945 г., якое мае дарчы надпіс: «Бібліятэцы Акадэміі навук. Якуб Колас», а таксама трэці том выданняў «Рассказов и повестей» 1947 г. у перакладзе на рускую мову з дарчым надпісам адрасаваным Старшыні Савета Міністраў БССР П.К. Панамарэнку: «Глубокоуважаемому, незабываемому, дорогому П.К. Понаморенко. Якуб Колас. 28.VIII.1952».


Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах
Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

Увогуле, паэт падарыў бібліятэцы Акадэміі навук 12 кніг. Сярод іх — зборнікі вершаў, аповесці «У палескай глушы», «Дрыгва», паэма «Адплата», выбраныя творы на беларускай і рускай мовах. Усе кнігі былі падараваны ў адзін дзень — 6 лютага 1950 года, аб гэтым сведчаць аднолькавыя дарчыя надпісы на кнігах: “Бібліятэцы Акадэміі навук БССР. Якуб Колас 6.ІІ.1950 г.». Акрамя кніг, падпісаных аўтарам установе, у бібліятэцы беражліва захоўваюцца кнігі Якуба Коласа з інскрыптамі, адрасаваныя беларускаму этнографу, фалькларысту, мовазнаўцу, бацьку беларускага паэта Максіма Багдановіча Адаму Багдановічу, беларускаму вучонаму Івану Замоціну, беларускім пісьменнікам Максіму Гарэцкаму, Пятру Глебку і Максіму Лужаніну і інш.


Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

А пабачыць гэтыя кнігі  і іншыя прыжыццёвыя выданні Якуба Коласа можна на выставе «Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)», якая адкрыта ў бібліятэцы да канца лістапада. 

Уваход вольны! Запрашаем!

топ-услуги
Платежные системы Беларуси