Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Альдаўскія шрыфты

Гісторыя сусветнай кніжнай справы ўяўляе сабой вельмі цікавую галіну гуманітарнага ведання, якая захоўвае вялікую колькасць незвычайных акалічнасцяў.

13 лістапада 1502 года італьянскі друкар Альд Мануцый атрымаў ад венецыянскага сената прывілегіі на свой друкарскі станок, у прыватнасці, на свае шрыфты, свой наватарскі фармат актава і нават на асобныя тэксты. Таксама ад Рымскага Папы Аляксандра VI Мануцый атрымаў правы выдаўца і друкара ад Рымскага прастолу Святога Пятра, што было вялікай прывілегіяй.


“Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.
“Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.

Пачатак друкарскай справы Альда Мануцыя выпаў на другую палову 1480-х гг., але пра гэты перыяд вядома няшмат. Перад гэтым Мануцый атрымаў бліскучую адукацыю ў духу гуманізму, вывучаючы латынь у Рыме, а грэцкую мову – у Ферары. Альд Мануцый быў сябрам вядомага філосафа эпохі Адраджэння Джавані Піка дэ Мірандола, разам з якім яны вандравалі па Італіі.

Альд Мануцый адзначаў, што Венецыя была лепшым месцам для яго працы, і пасяліўся там у 1490 годзе. У Венецыі Мануцый пачаў збіраць выдавецкія кантракты. Пасля сустрэчы з Андрэа Торэзані, які таксама займаўся друкаванымі выданнямі, яны сталі справавымі партнёрамі на ўсё жыццё. Разам паплечнікі выпусцілі кнігу па Лацінскай граматыцы “Institutiones grammaticae”, апублікаванай 9 сакавіка 1493 года. 

Самастойная друкарская справа пачалася ў 1494 г. з адкрыцця ў Венецыі “Aldine Press”. Сям’я Джавані Піка і Альберта Піо прафінансавалі пачатковыя выдаткі на друкарню Мануцыя.

Вялікую ўвагу надаваў Мануцый выданню грэцкай класічнай літаратуры як у арыгінале, так і ў перакладзе на лацінскую мову. Менавіта для гэтага ён распрацаваў унікальны курсіўны шрыфт, які пасля атрымае назву – альдаўскі.


Альдаўскі курсіў
Альдаўскі курсіў

Публікуючы грэцкія рукапісы, Мануцый заснаваў Новую Акадэмію, у 1502 годзе сабраў групу навукоўцаў-эліністаў для прасоўвання грэцкіх даследаванняў. Правілы Новай Акадэміі былі напісаны на грэцкай мове, яе сябры гаварылі па-грэцку, іх афіцыйныя тытулы былі таксама грэцкімі, іх імёны былі элінізаваныя.

У якасці клейма свайго выдавецтва ў чэрвені 1502 г. Мануцый абраў выяву дэльфіна, абгорнутага вакол якара. Сімвал дэльфіна і якара звязаны з фразай “festina lente”, якая азначае “спяшайцеся павольна”, што ўвасабляе шпаркасць ў спалучэнні з цвёрдасцю. Сімвал і выраз былі ўзятыя з рымскай манеты, адчаканенай у час праўлення імператара Веспасіана. 


Друкарскае клеймо “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.
Друкарскае клеймо “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.
Друкарскае клеймо “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.

У фондзе рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца венецыанскае выданне “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г. Кніга мае пазнавальны друкарскі штамп з дэльфінам, а таксама ўтрымлівае курсіўны шрыфт.

Уплыў Альдаўскай тыпаграфіі быў настолькі вялікі і значны, што шматлікія выдаўцы капіравалі ягоныя шрыфты. Такі ўплыў мы можам заўважыць на вялікай колькасці выданняў антычных грэцкіх і рымскіх аўтараў. 


Ліонскае выданне 1566  г. твораў Арыстоцеля
Выданне “Арыстоцелеўскай логікі” 1583 г.

Выданне “Арыстоцелеўскай логікі” 1583 г.
Выданне “Арыстоцелеўскай логікі” 1583 г.

Вашай увазе прадстаўлены кнігі з нашых фондаў, на шрыфтах якіх заўважны відавочны адбітак тыпаграфіі Альда Мануцыя і ягонай друкарскай справы.


Базэльскае выданне “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca” Алімпіі Фульвіі Мараты 1562 г.
Базэльскае выданне “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca” Алімпіі Фульвіі Мараты 1562 г.
Базэльскае выданне “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca” Алімпіі Фульвіі Мараты 1562 г.

Майнцкае Выданне “Георгік, Энііды, Эпіграм” Вяргілія 1547 г.
Майнцкае Выданне “Георгік, Энііды, Эпіграм” Вяргілія 1547 г.
топ-услуги
Платежные системы Беларуси