Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Сапраўдныя Калядныя цуды адбыліся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

22 снежня 2022 года тут прайшоў навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”,  арганізаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

 Адкрыў святочную праграму семінара кіраўнік Цэнтра, акадэмік А.І. Лакотка. 


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

З прывітальнымі словамі выступілі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік У.Р. Гусакоў і акадэмік-сакратар Адззялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік А.А. Каваленя.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

 Пасля чаго да ўдзельнікаў семінара завіталі калядоўнікі. Увогуле ў бібліятэцы ў гэты дзень панаваў святочны настрой. Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны, жадалі гасцям багацця, здароўя, сямейнага ладу. 


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Праграму імпрэзы працягнула батлеечная дзея “Калядна” у выкананні Народнага тэатра “Батлейка” пры Мірскім дзяржаўным каледжы (рэканструкцыя Мірскай батлейкі братоў Сілко пачатку 30-х гг. ХХ ст.).


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

На семінары выступалі навукоўцы-даследчыкі з тэмамі “Касмалагічныя вобразы і матывы каляднай абраднасці” (Зміцер Скварчэўскі), “Калядны цуд у калядным коле” (Таццяна Валодзіна), “Беларускія легенды Раства” (Алена Боганева), “Сапраўдны цуд: калядная казка” (Алена Масла), “Калядны Павук: як беларуская казка вечароў змяніла матэматыку” (Павел Бука). 


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

У выкананні Аляксандра Галкоўскага (в. Судзілы, Клімавіцкі раён) прагучалі легенды, казкі і песні Падняпроўя.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Інтэрактыўную частку праграмы адкрыў майстар-клас па вырабу саламянага павука, да якога далучыліся і дарослыя, і дзеці.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Таксама прыцягнула да сабе ўвагу інтэрактыўная лекцыя-канцэрт “На Раство Хрыстова Анёл прыляцеў” у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Напрыканцы праграмы ўдзельнікам семінара была прапанавана прэзентацыя выставы “Святло Віфлеемскай зоркі”, падрыхтаваная Музеем старажытнабеларускай культуры. Яе правёў дырэктар музея Барыс Лазука.


Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”
Навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды и казкі”

Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі да мерапрыемства падрыхтавалі кніжную выставу “Ой, прыйшла Каляда”, прысвечаную каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў і святкаванню Каляд на Беларусі. Асноўныя тэмы, якія разглядаюцца ў навуковых, навукова-папулярных выданнях: беларускі народны каляндар, структура і семантыка калядных абрадаў, асаблівасці ідэйна-мастацкай прыроды калядак, шчадровак, тэкстаў святочных прадстаўленняў і ігрышчаў. У прадстаўленых выданнях можна знайсці цікавыя і падрабязныя расповеды пра першую куццю, варажэнні на ўраджай і дабрабыт сям’і, святочны маскарад, калядаванне, пра багатую куццю, навагоднія шчадроўкі, абрады ўрадлівасці, варажэнні пра асабісты лёс дзяўчыны, трэцюю куццю, традыцыйныя гульні, песні велічальна-віншавальныя, жартоўныя, песні пры абыходзе з казой, калядныя карагоды і інш.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны беларускаму народнаму тэатру – батлейцы. А таксама на выставе дэманстраваліся вядомыя мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра зімовыя святы і калядны святочны настрой.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси