Выстава да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка У. В. Гніламёдава
У чытальнай зале гуманітарных навук дэманструецца выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка У. В. Гніламёдава, літаратуразнаўцы і пісьменніка, прафесара».
На юбілейнай выставе дэманструюцца асноўныя творы Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава, вядомага крытыка і літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка НАН Беларусі.
Творчая дзейнасць У. Гніламедава цесна звязана з літаратурнай навукай, вывучэннем і крытычным асэнсаваннем гісторыі беларускай літаратуры, папулярызацыяй творчасці нашых пісьменнікаў на беларускай зямлі і за яе межамі. Яго працы адрозніваюцца асаблівай дыялектыкай і ўзаемасувяззю паэтычнага светапогляду з навуковым аналізам мастацкіх з'яў і фактаў, глыбокай цікавасцю да індывідуальнасці пісьменніка і яго твораў.
Экспанатамі выставы сталі літаратурна-крытычныя артыкулы, манаграфіі і кнігі, якія ўвайшлі ў серыю створаных У. Гніламёдавым творчых партрэтаў класікаў і сучаснікаў беларускай літаратуры, такіх як Іван Мележ, У. Зуёнак, Я. Купала, П. Броўка, М. Танк, А. Куляшоў, М. Лужанін, П. Панчанка і інш.
Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў з'яўляецца не толькі аўтарытэтным крытыкам, але і таленавітым пісьменнікам. Шырокай публіцы вядомыя такія раманы, якія складаюць эпапейную сямейную хроніку: «Валошкі на мяжы», «Уліс з Прускі», «Расія», «Вяртанне», «Вайна», «Пасля вайны».
Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны жыццю і дзейнасці Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава, нашага таленавітага сучасніка.
Да выставы падрыхтаваны буклет.
Выстава працягвае працу да 13 студзеня 2023 года.