Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Выстава да 435-годдзя зацвярджэння Статута Вялікага Княства Літоўскага

З 27 студзеня 2023 года у чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў дэманструецца выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”. 


Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Выстава прымеркавана да 435-годдзя зацвярджэння Статута Каралём Польскім і Вялікім Князем Літоўскім Жыгімонтам ІІІ Вазай, што адбылося 28 студзеня 1588 года. 

Статут 1588 года завецца таксама Трэцім статутам Вялікага Княства Літоўскага, паколькі яму папярэднічалі два статуты 1529 і 1566 гадоў. Статут быў складзены пад кіраўніцтвам канцлера Астафія Валовіча і падканцлера Льва Сапегі. Ён з’яўляўся галоўным заканадаўчым дакументам у княстве, зацвярджаў нормы дзяржаўнага, судовага, зямельнага, шлюбна-сямейнага і крымінальнага права. Таксама ў ім упершыню вызначаўся падзел улад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Нягледзячы на ўтварэнне Люблінскай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім у 1569 годзе, Статут 1588 года замацоўваў незалежнасць княства ў пытаннях заканадаўства, дзяржаўных устаноў, фінансаў і арміі.

У адрозненне ад першых двух статутаў, якія да ХІХ стагоддзя існавалі ў рукапісным выглядзе, Трэці статут быў адразу надрукаваны ў віленскай друкарні Мамонічаў. Як і ў папярэдніх статутах, арыгінальнай мовай Статута была беларуская. Пазней ён быў перакладзены на польскую і рускую мовы.


Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

На выставе прадстаўленыя як старадрукаваныя выданні Статута, так і сучасныя факсіміле і навуковыя даследаванні гісторыі статутаў і заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Самымі раннімі выданнямі на выставе з’яўляюцца польскія пераклады Статута, надрукаваныя ў 1619 і 1693 гадах. Статут, выдадзены ў 1693 гаду, прадстаўлены ў двух экземлярах, адзін з якіх уваходзіў у склад бібліятэкі Радзівілаў у Нясвіжы, а другі належаў графу С. Шарамецьеву. 


Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Таксама на выставе можна пабачыць пераклад Статута на рускую мову, выдадзены ў Санкт-Пецярбурзе ў 1811 г., і выданне на арыгінальнай мове, выпушчанае ў 1854 годзе Маскоўскай суполкай гісторыі і старажытнасцяў расійскіх.


Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”
Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Вялікі шэраг факсімільных выданняў і перавыданняў Статута 1588 года, якія выходзілі ў Беларусі, пачынаючы з 1989 года, дэмаструе няспынную цікавасць навукоўцаў і шырокай публікі да гэтага гістарычнага дакумента. Так, на выставе можна пабачыць выданні Статута, якія выйшлі ў 1989, 2002, 2005, 2010 і 2016 гадах. Сярод гістарычных і мовазнаўчых даследаванняў Статута можна вылучыць такія працы, як даследаванне І. Лапо “Литовский статут 1588 года” (том першы), выдадзенае ў 1934 годзе ў Каўнасе, манаграфію У. Мякішава “Язык Литовского Статута 1588 года” (2008), зборнікі артыкулаў “Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання” (2018) і “Вялікае Княства Літоўскае: Закаданаўчае забеспячэнне дзяржаўнага суверэнітэту” (2022).


Выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года: гісторыя і гістарыяграфія”

Выстава будзе дэманстравацца да 18 лютага 2023 года.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси