Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы працягваюцца!


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

23 лютага 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыліся две навукова-папулярныя лекцыі, арганізаваныя Філіялам «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар.


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

У сваёй лекцыі «Рукапісы татар ВКЛ у кантэксце беларускай гісторыі і культуры» кандыдат філасофскіх навук Ірына Анатольеўна Сынкова раскрыла не толькі гісторыю з’яўлення татар на беларускіх землях, але і асаблівасці іх ладу жыцця. Значная ўвага была нададзена рэтраспектыве вывучэння еўрапейскімі даследчыкамі-арыенталістамі рукапіснай спадчыны беларускіх татараў, а таксама далейшым перспектывам вывучэння іх этнічнай спадчыны.


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Прагучала яшчэ адна лекцыя кандыдата гістарычных навук Дзмітрыя Сеўрука «Тэксты ўсходняга паходжання ў рукапісах беларускіх мусульман: пераклады і адаптацыі». 


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар
Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар
Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Дзмітрый Эдуардавіч раскрыў слухачам не толькі сюжэты ісламскіх мастацкіх і рэлігійных твораў, але і прасачыў крос-культурныя сувязі, прыводзячы яскравыя прыклады ўплыву беларускай і польскай моў на татарскія рукапісы. Разам са слухачамі былі прачытаны старонкі Тафсіраў, разбіраліся Кітабы. Дзмітрый Сеўрук прадэманстраваў на старонках Тафсіраў беларускамоўную экзегезу і растлумачыў спецыфіку арабізмаў, якія былі ўласцівы беларускім татарам.


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар
Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар
Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Супрацоўнікамі аддзела кнігазнаўства цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў бібліятэкі была падрыхтавана выстава «Кніжная спадчына татараў Беларусі», сярод экспанатаў якой варта адзначыць рэдкія рукапісныя кнігі беларускіх татараў XVIІI–XIX стст. А ўвогуле ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваецца 17 рукапісаў канца XVII – пачатку XX стагоддзяў. 


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар
Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар
Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Другі раздзел экспазіцыі прысвечаны даследаванням айчынных і замежных навукоўцаў XIX – XXI стагоддзяў татарскай кніжнасці. 


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Сярод найбольш каштоўных можна адзначыць факсімільнае выданнеі Карана Ур’яша ібн Ісмаіла і Кітаба Івана Луцкевіча.


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Даследаванні другой паловы XX стагоддзя адкрывае фундаментальная праца А. Антановіча «Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система» (Вильнюс, 1968).


Лекцыі, прысвечаныя пісьмовай спадчыне беларускіх татар

Завяршаюць экспазіцыю каталогі рукапісаў татараў Беларусі. Дарэчы, першы каталог з падрябязным апісаннем рукапісаў з дзяржаўных калекцый Беларусі быў падрыхтаваны ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, ён выйшаў у 2011 годзе.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси