ІІІ Міжнародны Форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі
18 мая 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося адкрыццё ІІІ Міжнароднага Форуму даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі.
З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Дрыга.
На пачатку мерапрыемства гасцей сустракала Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У рамках Форуму былі падрыхтаваны выставы ілюстрацый па матывах народных казак выдавецтва «Мастацкая літаратура»), мастацкіх праектаў-пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, кніжных выданняў.
У Форуме прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі і інш.
19 мая былі падведзены вынікі дзіцячага конкурсу выканальнікаў беларускай казкі.
Пераможцам і ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.
Падчас Форуму гучалі беларускія народныя казкі, якія выконвалі ўдзельнікі конкурсу і майстры казачнага жанру: Людміла Фёдараўна Глухатарэнка, в. Санюкі, Ельскі р-н, Гомельская вобл., Лілія Пятроўна Рэзкіна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Аляксандр Мікалаевіч Галкоўскі, в. Судзілы, Клімавіцкі р-н, Магілёўская вобл., Іван Піліпавіч Супрунчык, в. Цераблічы, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл., Наталля Васільеўна Прус, в. Прудок, Мазырскі р-н, Гомельская вобл., Кацярына Аляксееўна Панчэня, в. Пагост, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.