Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Выстава да Дня беларускага пісьменства 2023

Ва ўніверсальнай чытальнай зале дэманструецца выстава, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, які ў нашай краіне адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Матэрыялы выставы пазнаёмяць з гісторыяй беларускага рукапіснага і друкаванага слова, мысліцелямі і асветнікам зямлі беларускай.

Вынаходства кнігадрукавання з’яляецца сапраўдным прарывам у гісторыі чалавецтва. І хаця кнігадрукаванне – гэта тэхналагічны працэсс, аднак менавіта ён акрэсліў накірунак развіцця чалавечай цывілізацыі на працягу апошніх некалькіх вякоў. У справе вывучэння спадчыны беларускага кнігадрукавання зроблена нямала, аднак далёка не ўсё. Яшчэ застаецца шмат загадак і недаследаваных фактаў.

Эпоху беларускага кнігадрукавання распачаў Францыск Скарына – гуманіст і патрыёт, чалавек еўрапейскай культуры і адукацыі. На выставе падзелімся інфармацыяй аб новых навуковых і навукова-папулярных выданнях, прысвечаных выдатнаму дзеячу культуры Беларусі эпохі Адраджэння Францыску Скарыну. Менавіта ён першым ва Ўсходняй Еўропе выпусціў у 1517 годдзе друкаваную кнігу, тым самым зрабіўшы кніжнае слова і ўсе веды чалавецтва больш даступнымі. Справа, пачатая Ф. Скарынам, была працягнута яго паслядоўнікамі, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнічаць друкарні (у Брэсце, Нясвіжы, Цяпіне, Заблудаве, Лоску, Слуцку, Любчы, ў Вільні, Полацку, Магілёве, Гродна, Куцейне і інш.).

Пісьмовая спадчына К. Тураўскага, кнігавыдавецкая і асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, дзейнасць віленскай друкарні братоў Мамонічаў, працы Пятра Мсціслаўца, Васіля Гарабурды, друкарня пры Віленскім універсітэце, друкарская дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў Куцейне і Магілёве, а таксама многія іншыя выдавецкія і асветніцкія цэнтры, якія служылі месцам прафесійнага навучання і творчай дзейнасці айчынных майстроў кніжнага мастацтва – усё гэта з'яўляецца часткай культуры беларускага народа, а асобныя помнікі нацыянальнай літаратуры лічацца сапраўднымі шэдэўрамі еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры.

На выставе дэманструюцца выданні апошніх трох гадоў, сярод якіх манаграфіі, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы навуковых канферэнцый, а таксама навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы. Тэматыка даследаванняў вельмі шырокая, але можна адзначыць у гэтым годзе публікацыі, прысвечаныя шэдэўрам кніжнай графікі Ф. Скарыны, помнікам права Беларусі, бібліятэкам ордэна базыльян на тэрыторыі Беларусі, беларускім пісьменнікам ХІІ-ХVІІ ст., бібліятэцы Полацкай Сафіі, шэдэўру ўсходнеславянскага мастацтва – Брэсцкай Бібліі і інш.

Прапануем для азнаямлення спіс літаратуры па тэме.

Выстава працягне працу да 22 верасня.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси