Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 18:00

Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў дэманструецца выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня.


Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”

Па выніку Рыжскай мірнай дамовы 1921 года заходняя частка беларускіх этнічных земляў была далучаная да Польскай рэспублікі, на ўсходняй жа частцы працягвала функцыянаваць усталяваная ў канцы 1918 года беларуская савецкая рэспубліка. Беларусы з абодвух бакоў мяжы востра перажывалі штучны падзел: былі разбураныя не толькі асабістыя ‒ сямейныя і сяброўскія ‒ сувязі паміж людзьмі, але і грамадска-культурныя і эканамічныя стасункі паміж дзвюма паловамі Беларусі. Аднак самаідэнтыфікацыя беларусаў як адзінай нацыі вытрымала і працягвала актыўна развівацца не толькі ў БССР, але і ў Заходняй Беларусі.


Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”
Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”
Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”

На выставе можна пабачыць кнігі, газеты і часопісы, выдадзеныя ў БССР і ў Заходняй Беларусі ў 1920-я‒1930-я гады, якія дакладна дэманструюць адчуванне беларусамі свайго нацыянальна-культурнага адзінства. Так на старонках заходнебеларускай прэсы няспынна адсочваліся падзеі ў БССР, з асаблівым захапленнем ўспрымаліся дасягненні ў культурным будаўніцтве. Вельмі шырокі водгук мела пашырэнне тэрыторыі БССР у 1924 годзе. Таксама можна пабачыць, што хронікі беларускага жыцця часта друкаваліся пад агульным загалоўкам: напрыклад, рубрыка “З усея Беларусі” у газеце “Вольны Сцяг” падзялялася на раздзелы “Заходняя Беларусь” і “Усходняя Беларусь”; ці рубрыка “З Беларускага жыцця” у газеце “Родны Край” складалася з падрубрык “У Вільні і на правінцыі” і “БССР”. Гэтым падкрэслівалася, што ўсе пададзеныя навіны павінны лічыцца складнікамі аднаго цэлага, праявамі жыцця адзінага народа. 

Беларуская савецкая перыёдыка таксама не губляла цікавасці да Заходняй Беларусі, публікаваліся шматлікія матэрыялы аб нацыянальна-вызвленчым русе беларусаў у Польшчы, артыкулы аб культурных падзеях, у 1920-х гадах ішоў абмен навуковым вопытам.


Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”
Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”

Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”
Выстава “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”

Асобна трэба вылучыць важнасць беларускай літаратуры ў паглыбленні нацыянальнай еднасці беларусаў. Нараджэнне і ўпарадкаванне корпусу класічнай літаратуры з’яўлялася важнай часткай працэсу ўтварэння беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Нягледзячы на складанасці і абмежаваныя магчымасці ў Заходняй Беларусі друкаваліся як кнігі твораў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, так і новыя творы маладых паэтаў і празаікаў савецкай Беларусі, адначасова развівалася літаратурная крытыка. На выставе заходнебеларускія выданні прадстаўленыя побач з савецкімі, каб навочна паказаць востра актуальную на той момант агульнасць беларускай мастацкай літаратуры.

На выставе дэманструюцца 33 кніжныя і перыядычныя выданні.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси