Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

28 верасня 2023 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся навуковы круглы стол, прысвечаны 500-годдзю з дня выдання “Песні пра зубра” – паэмы беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»
Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»
Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі, музея “Замкавы комплекс “Мір”, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Мадэрацыю мерапрыемства ажыццяўляў вядомы літаратуразнавец Мікалай Валянцінавіч Трус, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі.


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

Ва ўступным слове вядоўца выказаўся аб важным месцы беларускай лацінамоўнай паэзіі ў айчынным мовазнаўстве і прадаставіў слова доктару філалагічных навук Івану Васільевічу Саверчанка, дырэктару Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі. 


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

У сваім выступленні Іван Васільевіч распавёў пра гістарычны шлях лацінскай мовы ў Беларусі, які пачаўся з прыняцця каталіцтва вялікім князем літоўскім Міндоўгам у 1253 г. 


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

Выступоўца адзначыў, што Мікола Гусоўскі па праву можа лічыцца не толькі пачынальнікам, але і сімвалам лацінамоўнай паэзіі эпохі Рэнесансу. Эпічны ўзнёслы твор з арыгінальнай назвай «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго») падкрэслівае грамадзянскую пазіцыю і лірычнасць паэта, які таксама першым з беларускіх аўтараў стварае вобразы гістарычных дзеячаў мінулага.


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»
Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

Даклад Наталлі Аляксандраўны Кавалевіч, навуковага супрацоўніка музея “Замкавы комплекс “Мір”, быў прысвечаны графічнаму адасабленню апісаных у творы сцэн палявання на радзівілаўскай шпалеры XVI ст., якая захоўваецца і экспануецца ў замкавым комплексе Мір. Аўтар распавяла аб блытаніне, якая існавала ў XVI ст. паміж зубрам і знікаючым тады турам, назвала віды паляўнічых сабак, што выкарыстоўваліся ў паляванні (ганчакі-лаймеры, ваўкадавы-бульмбейстары і інш.).


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»
Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

Паведамленне кандыдата гістарычных навук Аляксандра Сяргеевіча Горнага, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, было прысвечана феномену калектыўнай памяці аб Міколе Гусоўскім ў беларускай культурнай прасторы 1980–2010-х гг. Разглядаліся прычыны ўсплёску ўвагі да паэта-лацініста ў 1980 г. Адзначаліся найбольш вядомыя мастацкія рашэнні ў візуалізацыі вобраза творцы, да ліку якіх адносяцца працы Уладзіміра Васюка, Яўгена Ціхановіча, Уладзіміра Басалыгі, Міколы Купавы. Аўтар таксама звярнуў увагу на памятныя медалі, мультыплікацыю, спектаклі, помнік у скверы БДУ, вуліцу імя Гусоўскага ў Мінску. Выступоўца выказаўся аб неабходнасці новых захадаў па ўвекавечанні постаці творцы ў беларускай культуры.


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»
Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

У выступленні Вольгі Аляксандраўны Губанавай, навуковага супрацоўніка аддзела кнігазнаўства Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, адзначаліся прыклады польскамоўнай, рускамоўнай, беларускамоўнай літаратуры ХІХ–ХХІ ст. з фондаў бібліятэкі, дзе надавалася ўвага спадчыне Міколы Гусоўскага. У прыватнасці, увага звернута на першы пераклад паэмы Гусоўскага на польскую мову (у выкананні Яна Каспровіча), які быў выдадзены ў 1905 годзе і перавыдадзены ў 1994, а таксама польскі пераклад на ангельскую мову 2005 года. Як ілюстрацыя традыцыйнага палявання адзначана падарункавая кніга “Охота в Беловежской пуще” з серыяй акварэляў мастака Міхаіла Зічы (выдадзена ў 1862 годзе па выніках неафіцыйнай сустрэчы еўрапейскіх манархаў ў кастрычніку 1860 года). Таксама ў паведамленні згаданыя ўсе тры пераклады паэмы Гусоўскага на беларускую мову – Язэпа Семяжона (1969), Уладзіміра Шатона (1994), Наталлі Арсеньевай (1997).


Круглы стол «Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага»

(Аўтар агульнага фота – Марына Варабей, 
навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства)

Матэрыял падрыхтаваны Вадзімам Урублеўскім

топ-услуги
Платежные системы Беларуси