Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Выстава «Самародак зямлі беларускай»

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстава «Самародак зямлі беларускай», прысвечаная 135- годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага жывапісца і графіка, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка Язэпа Драздовіча (1888–1954).  


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

На выставе шырока прадстаўлены матэрыялы з рукапіснага архіва мастака, які захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі. Экспазіцыю адкрывае раздзел, дзе змешчаны дакументы да біяграфіі Язэпа Драздовіча: пастанова Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб прызнанні дваранскай годнасці роду Драздовічаў, пасведчанне аб нараджэнні, аўтабіяграфіі, генеалагічная табліца роду Драздовічаў, складзеная мастаком, іншыя дакументы асабістага характару. Дэманструюцца фотаздымкі Я. Драздовіча розных гадоў, яго родных, з удзельнікамі мастацкай студыі, арганізаванай мастаком пры Віленскай беларускай гімназіі і іншыя.   


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Вандруючы па розных кутках беларускай зямлі, Драздовіч маляваў краявіды роднага краю, старажытныя замчышчы, гарадзішчы, цэрквы, каплічкі, рабіў замалёўкі сельскагаспадарчых прылад і прадметаў хатняга ўжытку, якія адлюстроўвалі побыт беларускай вёскі. Гэтыя, розныя паводле жанру, мастацкія творы шырока прадстаўлены на выставе. Сярод іх – цыкл малюнкаў, прысвечаных Ф. Скарыну,  малюнкі “Чараўніца”, “Ліст з фронту”, “Успаміны на руінах”, “Пралля” і шмат іншых.


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Талент Я.Драздовіча быў шматгранным. Займаўся ён і літаратурнай працай, пісаў вершы, паэмы, апавяданні, артыкулы. На выставе можна пазнаёміцца з аўтографамі яго літаратурных твораў: рамана “Гарадольская пушча”, паэмай “Трызна мінуўшчыны”, 2-й часткай аповесці “Вар’ят без вар’яцтва”. Экспануецца таксама арыгінал знакамітых дзённікаў мастака за 1933–1937 гг.  


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Сярод экспанатаў выставы – сшыткі з запісамі народных песень, прыказак, прымавак Піншчыны і Дзісеншчыны, якія Я.Драздовіч збіраў на працягу амаль што ўсяго жыцця, шматлікія лексічныя матэрыялы да слоўніка “Беларуска-расейскай тэрміналогіі па анатоміі і фізіялогіі цела чалавека”. 

Я. Драздовіч лічыцца пачынальнікам касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Пэўную цікавасць выклікаюць жывапісныя  кампазіцыі мастака “Прырода  Месяца”, “На Сатурне”, “Жыццё на планеце Венера”, чарцяжы рухаў нябесных целаў, даследаванні па астраноміі, артыкулы пра існаванне жыцця на іншых планетах сонечнай сістэмы. Экспануюцца рукапісы прац “Тэорыя рухаў”, “Аб паходжанні падвойных зорак”, ”Жыццё на Марсе”, “Паходжанне  самакрутных планет”. Звяртае на сябе ўвагу запісная кніжка пад назвай “Дзе мы і хто мы. Бяседы аб утварэнні свету. Небазнаўства” (1937), у якой Драздовіч занатаваў свае разважанні  аб жыцці на Месяцы і Марсе, пра зносіны з марсіянамі, пра планету Сатурн і яе спадарожнікі, пра касмічныя палёты на Месяц, а таксама навукова-папулярная брашура Я. Драздовіча “Нябесныя бегі”, якую ён выдаў у 1931 г. на ўласныя сродкі. Усе  гэтыя ўнікальныя дакументы складаюць адзін з цікавейшых раздзелаў экспазіцыі. 


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Эпісталярная спадчына прадстаўлена перапіскай з Б.Эпімах-Шыпілам, лістамі Я.Драздовіча да маці і братоў, у Акадэмію навук БССР. Сярод карэспандэнтаў мастака – Я.  Купала, М. Танк,  А. Грыневіч, У. Паўлюкоўскі, П. Сергіевіч і іншыя. 


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Завяршае экспазіцыю раздзел “Слова пра Я. Драздовіча”, які змяшчае матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці мастака. 


Самародак зямлі беларускай: да 135-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Тэлефон для даведак і запісу на экскурсію: + 375 17 379 10 03 (з 9:00 да 17:00) 

топ-услуги
Платежные системы Беларуси