Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Асаблівым цяплом, шчырасцю, чысцінёй і ўтульнасцю напоўнена гэта светлае слова. Мама ... Быць мамай – гэта зусім асаблівы ўзровень успрымання жыцця, клопату і адказнасці. Клопат пра сям'ю, мацярынства і дзяцінства заўседы з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. 


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

12 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася святочная праграма “Мама, маці, матуля…”, прысвечаная самай дарагой і любімай жанчыне кожнага чалавека.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Разам з бібліятэкай арганізатарам мерапрыемства выступіла Першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі» і Аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў НАН Беларусі.

У інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ НАН Беларусі сабраліся навукоўцы, літаратары, а таксама моладзь, каб разам адзначыць Дзень маці.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

На пачатку мерапрыемства з прывітальным словам выступіў дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Станіслаў Сцяпанавіч Юрэцкі, які павіншаваў усіх прысутных са святам і адзначыў важнасць падобных сустрэч.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Юлія Васільеўна Качурка, начальнік упраўлення навукова-арганізацыйнай і прававой работы НАН Беларусі, старшыня першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі ў сваёй прамове акрэсліла важнасць сямейных каштоўнасцяў і ролі маці ў жыцці кожнага чалавека.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Старшыня Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі Іван Андрэевіч Бараноўскі звярнуўся да ўсіх жанчын-матуль, сардэчна павіншаваў іх са святам.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

З нагоды Дня маці супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана выстава “Пакланюся матулі роднай”, на якой госці мерапрыемства пабачылі выданні, прысвечаныя ўспамінам беларускіх паэтаў пра самых дарагіх жанчын у жыцці, пра маці. 


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Становішча жанчыны-маці – люстэрка грамадства. Да паэтызацыі вобраза матулі звярталіся і працягваюць звяртацца многія творцы: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Максім Гарэцкі, Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Караткевіч, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка і інш.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Таксама падчас мерапрыемства была паказана літаратурная прэзентацыя, змяшчаючая ўспаміны паэтаў пра самае роднае – пра Маму.

Пісьменнікі і ў ХХІ ст. звяртаюцца да гэтага вечнага, як само жыццё, вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў, вера і надзея. Госці мерапрыемства паслухалі вершы з кнігі “Мама, маці, матуля” – “Калыханка маме” Ніны Мацяш, “Маці” Максіма Лужаніна, “Цэлую вечнасць у мамы не быў” Віктара Шніпа. У гэтым неверагодна прыгожым аднайменным выданні змешчаны больш за 200 вершаў пра маці, напісаных беларускімі класікамі і сучаснымі паэтамі.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

“Гронка святла” – так называлась частка выставы, прысвечаная творчай спадчыне ўрачыстага госця мерапрыемства, Віктара Анатальевіча Шніпа.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Віктар Шніп – беларускі паэт, празаік, перакладчык, намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» сардэчна павіншаваў усіх матуль з іх святам, распавёў шмат гісторый са свайго жыцця, звязаных з маці, якія знайшлі адлюстраванне ў ягонай творчасці.


Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”
Святочная праграма “Мама, маці, матуля…”

Падчас святочнай праграмы прайшла выстава-дэгустацыя кулінарных страў “Цяпло тваіх чароўных рук”, на якой госці мерапрыемства мелі магчымасць ацаніць узровень майстэрства ўдзельніц і пачаставацца смачнымі кулінарнымі вырабамі. 

Шмат было выказана пяшчотных слоў і падзяк у адрас матуль. Усе яны невычарпальныя, бо пра кожную маці можна казаць бясконца. Калектыў супрацоўнікаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі сардэчна віншуе ўсіх матуль са святам! Няхай кожны дзень прыносіць радасць, надзею, шчасце, цеплыню, супакой і любоў.  Жадаем, каб усіх нас ахоўвала і яднала святая мацярынская любоў!

топ-услуги
Платежные системы Беларуси