Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку  па беларускай мове. У 2024 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка трансліравалася на канале «Культура» Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. 


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Колькасць удзельнікаў перавышала колькасць заявак. Як адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў, у свеце расце папулярнасць беларускай мовы, у гэтым годзе значна пашырылася геаграфія ўдзельнікаў Рэспубліканскай дыктоўкі. Адначасова дыктоўку пісалі людзі з Беларусі, Расіі, Кітая, Японіі, Латвіі, Эстоніі, Канады і ЗША.


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, І.Л. Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з’яўляецца не толькі тое, каб кожны жадаючы мог праверыць узровень валодання беларускай мовы, але і дазваляе адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў.


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

У адрозненне ад мінулых гадоў, калі для дыктоўкі выбіраўся тэкст з мастацкіх твораў, цяперашняе заданне падрыхтавана па матэрыялах Айчыннай публіцыстыкі пра Вялікую Айчынную вайну. 


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Па заканчэнні дыктоўкі спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа быў зроблены лінгвістычны аналіз. Удзельнікі праверылі вынікі напісання і абмеркавалі ўласныя памылкі.


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Прызамі для тых, хто лепш за ўсё справіўся з заданнем, сталі слоўнікі па беларускай мове, у ліку якіх «Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы».


Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы

Дарэчы, з апошнімі выданнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі можна было азнаёміцца на выставе, якую падрыхтавала да мерапрыемства Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся і падтрымаў добрую ініцыятыву!

Фотарэпартаж можна паглядзець па спасылцы

топ-услуги
Платежные системы Беларуси