Выстава “Помнікі права” (па фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі)
15 сакавіка ў рамках навуковага круглага стала "Станаўленне палітыка-прававой сістэмы Беларусі: да 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў (ЦНБ НАН Беларусі, п. 601) пачне працу выстава “Помнікі права (па фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі”.
Канцэптуальна выстава прадставіцць кніжныя помнікі, якія адлюстроўваюць юрыдычную думку на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XX. У ліку такіх помнікаў – выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года (1602 г.) і 1588 года (1619 г., 1693 г., 1744 г., 1811 г., 1853 г.) У экспазіцыю таксама ўключаны палемічнае сачыненне асветніка Сімяона Полацкага «Жэзл праўлення» (1667), збор дакументаў па размежаванні дзяржаўнай мяжы ВКЛ з Польшчай у сярэдзіне XVI стагоддзя, выдадзены пад кіраўніцтвам гісторыка-архівіста і прававеда Мацея Догеля.
Таксама наведвальнікам прадставіцца магчымасць азнаёміцца са зборнікамі законаў, соймавымі пастановамі, прывілеямі, юрыдычнымі слоўнікамі і сачыненнямі па грамадзянскім і крымінальным праве, якія выдаваліся ў перыяд з XVII па XX стагоддзе.
З экспанатамі можна азнаёміцца да 5 красавіка.