Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Паэт-песеннік. 120-гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака

Аляксандр Твардоўскі пісаў у дні вайны:

«…Наўрад ці знойдзецца чалавек у нашай краіне, які б не ведаў цудоўнай песні:

Бывайце здаровы,
Жывіце багата…

Адна гэта песня, якую балюча было пачуць у дні, калі ўся беларуская зямля ляжала за лініяй фронту, адна гэта простая, шчырая і жартоўна-ласкавая песня – лепшае сведчанне прыгажосці зямлі і народа, які на ёй жыве, народа са шчодрым, сумленным і вясёлым сэрцам…»


Паэт-песеннік. 120-гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака

Калі гэтая песня ўпершыню перадавалася па Усесаюзным радыё пад Новы, 1937 год, можна было завочна пазнаёміцца з аўтарам тэкста Адамам Русаком і з аўтарам музыкі кампазітарам Ісакам Любанам.

Адначасова яе патаемна слухалі і засвойвалі шматлікія землякі ў былой Заходняй Беларусі. Хуткай папулярызацыі песні ў заходнебеларускіх гарадах i вёсках паспрыяла майстэрскае яе выкананне Л. П. Александроўскай.


Паэт-песеннік. 120-гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака

Але шлях Адама Русака да гэтай песні, пасля якой ён, музыкант-прафесіянал, стаў прызнаным паэтам-песеннікам, быў даволі доўгі.

Нарадзіўся Адам Герасімавіч Русак у сям'і непісьменных і беззямельных сялян мястэчка Пясочнае, што на Капыльшчыне, 24 мая 1904 года.

Рана будучы музыкант і паэт акунуўся ў чароўны свет музыкі. Яго маці – Марыля Ігнатаўна – ведала і спявала многа беларускіх народных песень, а бацька Герасім Сямёнавіч – быў самавук-скрыпач. Ад прыроды здольны да музыкі, малы Адам стараўся не адставаць ад іх: ён сам выкручваў і выпальваў лазовыя і сасновыя дудкі і падбіраў на іх пачутыя ў сям'і мелодыі. 

Скончыўшы Пясоцкую пачатковую школу, Адам Русак марыў аб музычнай вучобе, ды адсутнасць адпаведных навучальных устаноў не дазволіла тады здзейсніць гэтыя намеры. Толькі ў 1925 годзе ён паступіў у Мінскі музычны тэхнікум, які скончыў у 1930 годзе па класу валторны.

У 1934 годзе Адам Герасімавіч скончыў Ленінградскую кансерваторыю і да 1949 года іграў у аркестры Ленінградскага Малога акадэмічнага тэатра оперы і балета, куды быў прыняты па конкурсу яшчэ ў 1932 годзе.

Гэта – пра Русака-музыканта. Але ж ён яшчэ і паэт-песеннік. 

Вершы Адам Русак пачаў пісаць яшчэ ў Пясочным. Некаторыя з іх спявала мясцовая моладзь на мелодыі беларускіх народных песень.

Першы надрукаваны верш «Мая песня» з'явіўся ў 1927 годзе ў часопісе «Чырвоны сейбіт». Больш сістэматычна Адам Русак пачаў пісаць вершы ў Ленінградзе. Калі Адам Герасімавіч было калі яму было тужліва і ён сумаваў па радзіме, ён садзіўся пісаць вершы або пісьмы-споведзі ў вёску Малінаўку, дзе жылі яго бацькі.

Адно з такіх пісьмаў ён хацеў закончыць традыцыйным беларускім пажаданнем «бывайце здаровы, жывіце багата!…», але думка не затрымалася на традыцыйным воклічы, і з-пад пяра выйшаў верш.

І вось пісьмо ў Малінаўцы…

Уважліва слухае маці споведзь сына. Просіць паўтарыць яго вершаваныя пажаданні, а сама шукае для іх адпаведную мелодыю ў сваёй багатай песеннай скарбніцы. Гэты вясельны напеў як для Адамавых вершаў складзены. Маці заспявала…

У 1937 годзе тэкст песні, як фальклорны запіс, трапіў на старонкі газеты «Літаратура і мастацтва», а да яго ўдалую музыку, кампазітар Ісак Любан напісаў выкарыстаўшы ў мелодыі характэрныя напеўкі народных песень.

Як беларускую народную песню верш Адама Русака пераклаў на рускую мову Міхаіл Ісакоўскі, а кампазітар Уладзімір Захараў паклаў яго на музыку.

На першай Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе песня «Бывайце здаровы» была аздобай заключнага канцэрта.

У 1940 годзе рыхтуе свой першы зборнік вершаў і песень «Родныя палеткі». На жаль, у свет ён тады не выйшаў – пачалася вайна, Вялікая Айчынная…

У дні Вялікай Айчыннай вайны Адам Русак не расставаўся з паэзіяй. У радках вершаў ён выказваў свае патрыятычныя думкі, сум па роднай старонцы. Адзін з іх – «Маці бяздомная» – трапіў у партызанскую газету «За Савецкую Беларусь». З яе і даведалася сям'я Русакоў, што іх Адась жывы.


Паэт-песеннік. 120-гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака
Паэт-песеннік. 120-гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака

У 1946 годзе на кніжных паліцах нарэшце з'явілася кніга вершаў «Родныя палеткі». На лепшыя тэксты паэта беларускія кампазітары-прафесіяналы і аматары напісалі музыку. Рэпертуар нашых выканаўцаў папоўніўся такімі песнямі, як «Закрасуйся, Нёман», «Вясельная», «Чырвоная вяргінечка», «Як правёў мяне Цімох» і іншымі.


Паэт-песеннік. 120-гадоў з дня нараджэння Адама Герасімавіча Русака

Родныя краявіды заўсёды натхнялі паэта. Так, аднойчы сярод шумлівых бяроз і сосен нарадзіўся другі яго цудоўны твор – «Лясная песня», якая з таленавітай музыкай кампазітара, народнага артыста БССР Уладзіміра Алоўнікава знайшла гарачы водгук у сэрцах савецкіх людзей і паляцела далёка за межы нашай краіны.

Гэта сапраўдны гімн беларускім партызанам. Як і «Бывайце здаровы», «Лясная песня» стала народнай, а гэта – вышэйшая адзнака творчасці паэта і кампазітара.

Адам Герасімавіч піша ўсё новыя і новыя вершы, у якіх выразна адчуваецца пульс жыцця краіны. Многія з іх становяцца песнямі. Вось назвы некаторых: «Узнялося сонца яснае», «Мой край», «Лаўскі бой», «Беларусь мая», «Ляціце, арлы-сокалы», «Застольная», «Віцебскія ткачыхі», «Толькі з табою», «Ціхі вечар», «Сярожка», «На птушкаферме» і многа іншых. Шматлікія песні Адама Русака маюць двух і трох сааўтараў-кампазітараў.

Прывабнасць паэзіі Адама Русака ў яе шчырасці і народнасці. Яна апіраецца на фальклор. 

Заслужаны дзеяч культуры БССР Адам Русак вельмі шчодры і гасцінны. Нездарма напісаў такі верш:

«Тут на дзвярах замок ніколі не вісіць,
І хто б ні ехаў, зблізку ці здалёку,
Заходзьце ў маю хату адпачыць,
Пакаштаваць бярозавага соку…»

топ-услуги
Платежные системы Беларуси