Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Да юбілею Максіма Лужаніна


Да юбілею Максіма Лужаніна

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстава да 115-годдзя Максіма Лужаніна (сапр. Аляксандр Каратай; 02.11.1909–13.10.2001), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, паэта, перакладчыка, празаіка, сцэнарыста. 

 


Да юбілею Максіма Лужаніна
Да юбілею Максіма Лужаніна

Розныя іпастасі прызнанага майстра слова закрануты на экспазіцыі і падмацаваны візуальным шэрагам: архіўнымі дакументамі, фотаздымкамі, рукапісамі, кнігамі з дарчымі інскрыптамі і іншымі матэрыяламі музейнага значэння. 

 


Да юбілею Максіма Лужаніна

Жыццёвыя і творчыя шляхі М. Лужаніна звязаны з літаратурна-мастацкім згуртаваннем «Узвышша» і аднайменным часопісам, газетай «Звязда», часопісам «Вожык», кінастудыяй «Беларусьфільм».  Пра гэта сведчыць аб’ёмісты персанальны фонд вядомага аўтара – 2577 адзінак захоўвання, што знаходзіцца ў ЦНБ НАН Беларусі (спарадкаванне ажыццёўлена навуковым супрацоўнікам М.М. Ліс). 

 


Да юбілею Максіма Лужаніна

Асобныя падборкі дакументаў асвятляюць службу лейтэнанта Лужаніна-Каратая перыяду Вялікай Айчыннай вайны, працу ў якасці сакратара-рэферэнта віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР Якуба Коласа; дэманструюць спецыфіку творчай майстэрні аўтара, які стаў чалавекам-эпохай у гісторыі культуры Беларусі.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси