Новые поступления: гуманитарные науки
Предлагаем вашему вниманию новые издания, поступившие в фонд библиотеки, с которыми можно ознакомиться в универсальном читальном зале.
Информацию о новых поступлениях можно также найти в электронном каталоге ЦНБ НАН Беларуси.
В первом выпуске бюллетеня представлена систематизированная, наиболее актуальная и полная информация о научной и экспедиционной деятельности Республики Беларусь в Антарктики, о формировании и обеспечении функционирования инфраструктуры БАС «Гора Вечерняя», о результатах деятельности белорусских антарктических экспедиций, о развитии международного сотрудничества, а также о результатах научных исследований и наблюдений за изменением параметров атмосферы, гидросферы, криосферы, твердой оболочки Земли и биосферы.
З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарыч- най літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства. сабраныя пад адной вокладкай разнастайныя сюжэты ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця. Выданне разлічана на спецыялістаў-гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі найноўшага часу.
«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» – гэта комплексная навукова-інтэрпрэтацыйная і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993–1998 гг. Яна складаецца з бібліяграфічнай часткі, матэрыялы якой прысвечаны асвятленню ролі лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у стварэнні «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ), манаграфічнага раздзела пра лексічны атлас – гісторыю яго стварэння, структуру, тыпы лінгвагеаграфічных карт і іх асаблівасці, з індэкса слоў, зафіксаваных у пяці тамах атласа, і розных даведачных матэрыялаў – спісаў карт, лексічнага апытальніка, даведачных матэрыялаў аб населеных пунктах, ці сетцы ЛАБНГ, аб правядзенні дыялекталагічных экспедыцый і інш. Выданне робіць істотны ўклад у тэорыю і практыку лінгвагеаграфічных даследаванняў і будзе цікавым для шырокага кола лінгвістаў. Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.