Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Шлях ад пачатку стагоддзя

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў адкрылася выстава пад назвай “Шлях ад пачатку стагоддзя”, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння фізіёлага раслін, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі М.М. Ганчарыка.


Шлях ад пачатку стагоддзя

На выставе экспануюцца дакументы з асабістага архіва М.М. Ганчарыка, што захоўваецца ў рукапісным фондзе Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.


Шлях ад пачатку стагоддзя
Шлях ад пачатку стагоддзя

Экспазіцыю адкрывае раздзел, дзе змешчаны аўтабіяграфіі вучонага за розныя гады, асабісты лісток па ўліку кадраў.


Шлях ад пачатку стагоддзя

Навуковая дзейнасць М.М. Ганчарыка прадстаўлена рукапісамі артыкулаў, прысвечаных даследаванням у галіне фізіялогіі раслін і фотасінтэзу, матэрыяламі да доктарскай дысертацыі, дэманструюцца навуковыя працы вучонага за розныя гады.


Шлях ад пачатку стагоддзя

Асобныя падборкі дакументаў адлюстроўваюць працу вучонага на Арлоўскай бульбяной станцыі, Ігарскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы, у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адзін з раздзелаў выставы асвятляе літаратурную дзейнасць М.М. Ганчарыка. Экспануюцца асобныя нумары часопіса “Аршанскі маладняк” за 1926 і 1927 гг., для якіх М.М. Ганчарык напісаў верш “Месяц злодзеем глянуў з-за вольхі…” пад псеўданімам Я. Сявец і артыкул “Маладая сучаснасць”.

Нельга не адзначыць успаміны вучонага пра сустрэчы з старэйшымі беларускімі пісьменнікамі Я. Коласам, Я. Купалай, Ц. Гартным, М. Гарэцкім; рукапісныя матэрыялы да кнігі ўспамінаў “Шлях ад пачатку стагоддзя”, якая выйшла з друку ў 2003 г. Пэўную цікавасць выклікаюць матэрыялы да кнігі пра жыццё і дзейнасць В.Ф. Купрэвіча.

Дэманструюцца ўзоры перапіскі М.М. Ганчарыка з рознымі асобамі.


Шлях ад пачатку стагоддзя
Шлях ад пачатку стагоддзя

Асобныя дакументы, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці М.М Ганчарыка, складаюць заключны раздзел зкспазіцыі.

Юбілейную выставу суправаджаюць асабістыя і групавыя фотаздымкі М.М. Ганчарыка з членамі літаратурнага гуртка пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, з супрацоўнікамі лабараторыі фотасінтэзу Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР, з академикамі НАН Беларусі В.І. Парфенавым, І.Д. Юркевічам, М.Д. Несцяровічам, фотаздымкі святкавання 70-годдзя з дня нараджэння вучонага.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси