Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

Светлагорск

автор
Распавядае Радзівон Колас
Край маёй Бярэзіны!
Край маёй Жардзянкі,
Дзе над хатамі буслы,
Дзе пачатак мой узяты.
Кут, якому я належу;
Кут, якому я служу,
Дзе з камення бачу вежу,
Для якога і пяю. 18.08. 2019 г. Колас Р.А.

Горад на рацэ Бярэзіна

Светлагорск – даволі невялікі па сваіх памерах горад Гомельскай вобласці. Ён вельмі малады – заснаваны ў 1961 годзе на рацэ Бярэзіна, але на падмурку, які можа паспаборнічаць шмат з якімі іншымі гарадамі. Шацілкі – вось гістарычная назва гэтай мясцовасці. Давайце жа паглыбемся трошкі ў яе гісторыю.

Светлагорск
Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка
Светлагорск
Сопла печы-домніцы, XIII стагоддзе

Па выніках археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала ўжо на працягу VI-VII стагоддзяў. Тут быў знойдзены культурны пласт ранняга Сярэднявечча, з рэчамі гунааварскага тыпу. З XIII стагоддзя, па археалагічных дадзеных, паселішча існуе бесперапынна. Землі сучаснага Светлагорскага раёна ў старажытныя часы засялялі славянскія плямёны дрыгавічоў, якія былі аб’яднаны ў Турава-Пінскае княства. У склад Вялікага Княства Літоўскага тэрыторыя Светлагоршчыны ўвайшла ў XIV стагоддзі ў перыяд княжання Гедыміна.

Назва Шацілкі – патранамічнага паходжання ад прозвішча Шаціла. Паводле пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 года як маёнтак Шацілінскі востраў, у Вялікім Княстве Літоўскім.Як сведчыць дакумент-прывілей Жыгімонта II Аўгуста, выдадзены ў Варшаве, маёнтак пасля папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы, размешчанае на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне ў Рэчыцкім павеце, перадаваўся зямяніну Ждану Манкевічу ў пажыццёвае валоданне з умовай нясення ваеннай службы. У 1566 годзе паселішча ўвайшло ў створаны Рэчыцкі павет Менскага ваяводства ВКЛ.

Светлагорск
Прывілей на Шатилинский
Востраў, 1560 г.
Светлагорск
Помнік Раману Шаціле
Цэцылія Рэната
Цэцылія Рэната

У 1639 г. Бабруйскае староства адыходзіць у валоданне каралевы Цэцыліі Рэнаты (з роду Габсбургаў), згодна з гэтым быў складзены інвентар Бабруйскага староства. У інвентары было ўсяго 17 падворкаў, большую частку насельніцтва складала шляхта. Каля 1650 г. тут быў заснаваны Рыма-каталіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа. У 1744 годзе ў спісе каталіцкіх парафій маюцца Шацілкі, у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзіі.

У 1793 г. у выніку II падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Светлагоршчыны адышла да Расійскай імперыі. Парыцкі казённы двор, які яшчэ зусім нядаўна належаў апошняму каралю польскаму і вялікаму князю Літоўскаму Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, 5 красавіка 1797 г. у дзень сваёй каранацыі расійскі імператар Павел і дараваў адміралу Пятру Іванавічу Пушчыну.

Касцёл адбудаваны ў 1995 годзе
Касцёл адбудаваны ў 1995 годзе

Дваранскі род Пушчыных

Выпускніцы духоўнай жаночай гімназіі 1902 г.
Выпускніцы духоўнай жаночай гімназіі 1902 г.

Гісторыя Шацілак XIX – пачатку ХХ стагоддзяў непарыўна звязана з дваранскім родам Пушчыных. Апальны дзекабрыст Міхаіл Іванавіч Пушчын, сябар Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з ліцэйскіх гадоў, і яго жонка Марыя Якаўлеўна былі вядомыя сваёй дабрачыннай і асветніцкай дзейнасцю. Дзякуючы іх намаганням 8 верасня 1860 года ў Парычах было адкрыта Жаночае вучылішча духоўнага ведамства (першае на Беларусі навучальная ўстанова падобнага тыпу), якое паспяхова працавала да 1917 г.

Міхаіл Іванавіч Пушчын
Міхаіл Іванавіч Пушчын

МОСТ, ЯКОМУ БОЛЬШ ЗА 100 ГОД

У 1914 годзе праз раку Бярэзіну каля вёсцы Шацілкі быў пабудаваны чыгуначны мост, а ў 1916, з завяршэннем будаўніцтва чыгуначнай лініі Жлобін-Калінкавічы, праз станцыю Шацілкі быў пачаты рух цягнікоў па маршруце Санкт-Пецярбург-Адэса.

Чыгуначны мост праз раку Бярэзіну
Чыгуначны мост праз раку Бярэзіну
Чыгуначны мост сёння
Чыгуначны мост сёння
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя

Падарожжа па крамах Шацілках

Цікавую гісторыю магчыма прасачыць па крамах Шацілках на пачатку ХХ стагоддзя. У Шацілках крамы ў даваенны час (ды і пасля вайны таксама) называлі па прозвішчах загадчыкаў: Перчыка, Шульмана, Левіна, Ламаскіна і іншых. Крама Шульмана была прамтаварнай: там прадавалася пасцельная і ніжняя бялізна, гатовая верхняя вопратка, матэрыял і тканіна, а таксама ўсё, што было неабходна ў побыце. На фотаздымку магчыма ўбачыць, што дзверы знаходзіцца па цэнтры, з вуліцы, а па абодвум бакам дзверы – вокны, якія зачыняюцца аканіцамі. Такая Архітэктура дамоў на беларускай зямлі была тыпова яўрэйскай. Дамы нагадвалі крамы з вітрынамі. З боку вуліцы, перад домам не было плота і кветніка, як у “беларускай хаты”. Зручнасць было і ў тым, што да ўваходу можна лёгка пад'ехаць на кані, за якой цягнулася фурманка з новым таварам. Яго хутка разгружалі, уносячы ў той самы ўваход-выхад дэфіцыты таго часу. Падобныя пабудовы часцяком станавіліся жылымі для загадчыкаў крамамі і іх сем’яў. Такім чынам, яўрэйскія хаты былі шматфункцыянальнымі.

Крама Шульмана
Крама Шульмана
Крама Шульмана
Крама Шульмана

Светлагорск сёння

Светлагорск

Сёння Светлагорск – гэта прамысловы горад, з дзейнічаючымі заводамі па вытворчасці кардону, хімічнага валакна і бялёнай паперы.

топ-услуги
Платежные системы Беларуси