- Главная
- Ресурсы
- Проекты
- Издательские проекты
- Евангелле 1575 года
Евангелле 1575 года
«Евангелле 1575 года — помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя:
з электронным дадаткам» (Мінск,
2017)
Выданне прысвечана адной з самых прыгожых кніг славутага беларускага друкара Пятра Цімафеева Мсціслаўца — Евангеллю напрастольнаму, надрукаванаму ў Вільні ў доме Мамонічаў у 1575 г. Галоўная мэта даследвання — ўвесці ў навуковы зварот асобнікі Евангелля з кнігазбору Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта на іх засяроджваецца ўвага выдання.
У прадмове распавядаецца пра месца і ролю Евангелля напрастольнага ў жыцці і светапоглядзе веруючага чалавека другой паловы XVI ст., адзначаецца каштоўнасць усебаковага даследвання асобнікаў выдання, якія захаваліся.
Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на два блокі. Першы з іх прысвечаны постаці друкара Пятра Мсціслаўца, разглядаюцца такія аспекты яго дзейнасці, як пачатак кнігадрукарскай справы, супрацоўніцтва з Іванам Фёдаравым, мастацкія асаблівасці яго выданняў, а таксама напісаныя ім тэксты пасляслоўяў.
У другім блоку прадстаўлена інфармацыя па гісторыяграфіі Евангелля напрастольнага 1575 г., згадваюцца асобнікі выдання, якія выяўлены на сённяшні дзень у розных краінах свету, указваецца месца захоўвання асобнікаў у межах Беларусі, пасля чаго ўвазе чытачоў прапануецца поўнае навуковае апісанне двух асобнікаў Евангелля з акадэмічнай бібліятэкі Беларусі.
У дадатку, які змешчаны на кампакт-дыску, можна азнаёміцца з лічбавымі копіямі гэтых асобнікаў.