Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Пн - Пт: 8:45 - 20:00

«Лёсы старадрукаў»

Шмат кніжных скарбаў захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў карпатліва даследуюць кожны асобнік старадрукаванай кнігі. Пра багацці кніжніцы рэгулярна расказваюць падчас выставак і прэзентацый, якія праводзяцца ў акадэмічнай бібліятэцы і па-за яе межамі.

Дзякуючы супрацоўніцтву бібліятэкі з газетай «Літаратура і мастацтва», у ёй з’явілася рубрыка «Лёсы старадрукаў», праз якую чытачы могуць даведацца пра самае цікавае з «жыцця» старажытных і рэдкіх кніг, што атрымалася высветліць падчас вывучэння асобнікаў: пра іх стваральнікаў, ўладальнікаў і чытачоў, пра падзеі, сведкамі якіх былі кнігі. Ілюстрацыі, якія суправаджаюць тэкст публікацый, робяць інфармацыю больш нагляднай.

Праект быў распачаты ў 2016 г. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў працягваецца даследаванне кніжных помнікаў. Вынікамі гэтай працы, цікавымі фактамі і іншай пазнавальнай інфармацыяй супрацоўнікі аддзела і надалей плануюць дзяліцца з чытачамі газеты.

Публікацыі праекту

топ-услуги
Платежные системы Беларуси