Пра фонды
Фонд ЦНБ НАН Беларусі – адзін з самых багатых навуковых фондаў Беларусі. У ім шырока прадстаўлены навуковыя і навукова-папулярныя выданні па ўсіх галінах навукі, на мовах практычна ўсіх краін свету не толькі на звыклых бумажных носьбітах, але і на кампакт-дысках, мікрафішах, мікрафільмах. Бібліятэка мае самы вялікі і найбольш поўны ў Беларусі збор замежнай літаратуры прыродазнаўчай тэматыкі (кнігі, перыядычныя выданні і выданні, што маюць працяг), а таксама багаты выбар мастацкай літаратуры.
Універсальны фонд бібліятэкі налічвае больш за 4 млн адзінак захавання.
ЦНБ НАН Беларусі ў сваім імкненні да найбольш поўнага камплектавання фондаў замежнай навуковай літаратурай тэхнічнага і прыродазнаўчага профілю падтрымлівае дакументаабмен са 132 бібліятэкамі і навуковымі ўстановамі з 29 краін свету
Бібліятэка, акрамя інфармацыі на бумажных носьбітах, дае сваім карыстальнікам магчымасць працы ў Інтэрнэце, а таксама прапаноўвае электронныя базы даных, частка з якіх захоўваецца на CD-ROM. Гэта значна палягчае пошукі інфармацыі яе чытачам і дазваляе бібліятэцы задавальняць іх інфармацыйныя патрэбы найбольш поўна.


Фонд старадрукаў і рукапісаў
ЦНБ НАН Беларусі захоўвае ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў (другім у Белаларусі бібліятэчным падраздзяленні такога роду) найкаштоўнейшыя архіўныя матэрыялы, рукапісныя і друкаваныя кнігі, перыядычныя і картаграфічныя выданні XV—XX стст. на беларускай, рускай і замежных мовах. Фонд Цэнтра складаецца з шэрагу калекцый і прыватных збораў, якія маюць самастойнае культурна-гістарычнае значэнне:
Беларусазнаўства (ОБ XV–XX вв.). Сюды па храналогіі ўвайшлі кнігі XVI–XX стст., незалежна ад мовы і месца выдання. Сярод іх – кірылічныя кнігі краязнаўчага характару, надрукаваныя ў беларускіх друкарнях, помнікі царкоўна-славянскага пісьменства –“Евангелле вучыцельнае” (1569), Біблія (1581), “Евангелле” (1575), прыжыццёвыя выданні Сімяона Полацкага, Пятра Скаргі (1536–1612), старадрукі навуковых прац па гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі І.І. Лапо, Д.І. Даўгялы, М.В. Доўнара-Запольскага і шмат іншых рэдкіх і каштоўных выданняў.
Калекцыя кніг на беларускай мове (Б XIX–XX стст.) уключае друкаваныя выданні, што выйшлі як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі, але абавязкова на беларускай мове. Асаблівую каштоўнасць у гэтай калекцыі ўяўляюць прыжыццёвыя выданні класікаў беларускай літаратуры, кнігі з дароўнымі надпісамі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, Я. Пушчы, А. Грыневіча і іншых вядомых дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, якія зрабілі вялікі ўнёсак у фарміраванне не толькі нацыянальнай, але і агульнаеўрапейскай культуры.
Калекцыя рукапісных кніг XVII – пачатку XX ст.,што ўключае такія ўзоры беларускай кніжнай культуры, як пергаменныя скруткі Торы на старажытнай яўрэйскай мове, татарскія рукапісы з тэкстамі на беларускай мове, напісаныя арабскай графікай, а таксам рэлігійныя кнігі на царкоўнаславянскай і польскай мовах.
Збор кніг кірылічнага друку XVI – пачатку XX ст. У іх ліку першыя выданні беларускіх друкарняў, надрукаваныя Пятром Мсціслаўцам і Іванам Фёдаравым.
Калекцыя рускіх кніг грамадзянскага друку (Р XVIII – першай чвэрці XIX ст.).), другі па колькасці кнігазбор у Беларусі, які ўключае літаратуру, выдадзеную з часу ўвядзення ў Расіі грамадзянскага шрыфту (1708 г.): календары, кнігі па ваеннай і марской справе, першыя расійскія падручнікі, слоўнікі, мастацкую літаратуру, прыжыцёвыя выданні выдатных расійскіх вучоных М. Ламаносава, С. Крашаніннікава, І Ляпёхіна і інш., а таксама выданні, што выйшлі пры Пятры І.
Калекцыя кніг на рускай і іншых еўрапейскіх мовах XIX–XX стст.,., што ўтрымлівае малатыражныя выданні, кнігі з аўтографамі, выданні, ілюстраваныя знакамітымі мастакамі, прыжыццёвыя выданні класікаў рускай і еўрапейскай літаратуры і выбітных дзеячаў як расійскай, так і еўрапейскай навукі, рэдкія выданні даведнікаў, слоўнікаў, кнігазнаўчай літаратуры.
Вялікую навуковую, гістарычную і мастацкую каштоўнасць уяўляе калекцыя заходнеўрапейскіх выданняў XV–XVIII стст.,., у якую ўваходзяць 5 інкунабул, сярод якіх “Сусветная хроніка” Х. Шэдаля (1493 г.) і іншыя кнігі, што выйшлі са знакамітых друкарняў Альдаў, Плантэнаў, Эльзевіраў, а таксама найкаштоўнейшы экзэмпляр Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі (1563), творы вучоных і мысліўцаў эпохі Адраджэння і іншыя выданні, што ілюструюць розныя ступені развіцця гісторыі замежнага кнігадрукавання.
Калекцыя перыядычнага друку уключае выданні на беларускай, рускай і іншых еўрапейскіх мовах, сярод якіх беларуская перыёдыка пачатку ХХ стагоддзя – газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”, “Калоссе”,”Гоман” і інш., асобныя нумары расійскіх часопісаў XVIII–ХХ стст.: “Живописец”, "Экономический магазин", "Трутень" і інш., поўны камплект "Древней Российской Вивлиофики" М.Навікова, "Золотое руно", "Старые годы", "Логос", "Леф" і інш.
Найкаштоўнейшы друкаваны матэрыял для даследчыкаў уяўляе Архіўны кнігазбор выданняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён утрымлівае ўсе друкаваныя выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і архіўныя матэрыялы яе устаноў. Калекцыя ўвесь час папаўняецца.
Разнастайны і глыбока змястоўны рукапісны фонд – найважнейшая дакументальная крыніца, значнае звяно глабальнай інфармацыйнай прасторы, што адкрывае шырокія магчымасці для даследчыкаў.
У ім сабраны найкаштоўнейшыя, унікальныя матэрыялы па гісторыі, філасофіі, літаратуры, мастацтве, этнаграфіі, фальклору, краязнаўстве, дакументы, звязаныя з беларускім нацыянальным адраджэннем; матэрыялы духоўных устаноў, зямельна-маёмасныя і іншыя дакументы, а таксама дробныя асабістыя фонды, які ў сукупнасці складаюць “Калекцыю матэрыялаў па гісторыі, навуцы і культуры XVI–XX стст.”..
Ядром рукапіснага фонду бібліятэкі з’яўляюцца асабістыя архівы вядомых вучоных, пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, якія зрабілі важкі ўнёсак у развіццё айчыннай навукі і культуры: акадэмікаў В.Ф. Купрэвіча, А.С. Вечара, пісьменнікаў-акадэмікаў П.Ф. Глебкі, К.К. Крапівы, народных пісьменнікаў Беларусі Я. Брыля, П. Панчанкі, класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага, самабытнага мастака Я. Драздовіча і шмат іншых.
Фонд даведачна-інфармацыйных выданняў
У фондзе знаходзяцца энцыклапедычныя, даведачныя і бібліяграфічныя выданні на беларускай, рускай і замежных мовах; рэфератыўныя часопісы, статыстычныя зборнікі, выданні нарматыўна-прававой інфармацыі.
Энцыклапедыі – універсальныя, галіновыя, нацыянальныя і замежныя: «Энциклопедический словарь Брокгаузъ и Ефронъ» (1890–1907), «Энциклопедический словарь Гранат» (1910–1948), «Большая советская энциклопедия», «Большая энциклопедия», «Беларуская энцыклапедыя», «Большая Российская энциклопедия», «Большая медицинская энциклопедия», «Encyclopedia Americana», «Encyclopedia Britanica», «La grande encyclopedie (Larousse)» і г. д.
Біяграфічныя слоўнікі– «Русский биографический словарь» (1908–1913), «Dictionary of Business Biography. 1860–1980»; «Polski Slownik Biograficzny» (1935–1992), серыі слоўнікаў «Who’s Who», а таксама моўныя слоўнікі: агульныя галіновыя, тлумачальныя, тэрміналагічныя. Паказальнік навуковага цытавання «Science Citation Index» з 1945 па 1993 г. (в русск. с 1945 по 1993 гг.) Даведнік па хіміі «Beilstein», даведнікі, што ўтрымліваюць інфармацыю пра навуковыя перыядычныя выданні і выданні, што працягваюцца, розных краін свету «Ulrich's», даведнікі «The World of Learning» і інш. Рэфератыўныя часопісы: РЖ ВИНИТИ (74 назвы), РЖ ИНИОН, у тым ліку замежныя «Chemical Abstracts» (з 1907 г.), «Mathematical Review», «Physics Abstracts».
Статыстычныя зборнікі Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўна-прававых актаў, афіцыйныя перыядычныя выданні органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама СССР, РСФСР і БССР.
Бягучыя выданні Беларускай кніжнай палаты і Расійскай кніжнай палаты, універсальныя і галіновыя бібліяграфічныя паказальнікі, біябібліяграфічныя дапаможнікі і шмат іншага.
Інфармацыю пра наяўнасць даведачна-інфармацыйнага выдання і яго месца захоўвання можна атрымаць з дапамогаю электроннага каталога бібліятэкі.


Фонд перыядачных выданняў і выданняў, што працягваюцца
Фонд перыядычных выданняў і выданняў, што працягваюцца – спецыялізаваная частка асноўнага фонду ЦНБ НАН Беларусі, захоўвае наступныя віды выданняў:
- часопісы (навуковыя, навукова-папулярныя, грамадска-палітычныя, літаратурна-мастацкія) на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай, польскай і іншых замежных мовах па наступных тэматычных напрамках: — прыродазнаўчыя навукі: матэматыка, фізіка, хімія, геалогія, біялогія (замежныя часопісы трапляюць пераважна ў фонды ЦНБ НАН Беларусі); — медыцынскія навукі; — сельскагаспадарчыя навукі; — тэхнічныя навукі; — грамадскія навукі: эканоміка (сучасныя выданні ў дапамогу камерцыйнай дзейнасці: па бухгалтарскім уліку, банкаўскай справе, рынку каштоўных папер і г. д.) і юрыдычныя навукі, філасофія, псіхалогія, мовазнаўства і літаратуразнаўства, сацыялогія, гісторыя і археалогія, культура і мастацтва.
- бюлетэні;
- рэфератыўныя зборнікі;
- экспрэс-інфармацыя інфармацыя (утрымлівае рэфераты найбольш актуальных замежных матэрыялаў і неапублікаваных матэрыялаў на рускай мове);
- газеты
Інфармацыю пра наяўнасць перыядычнага выдання і месца яго захоўвання можна атрымаць з дапамогаю электроннага каталога бібліятэкі або раздзела сайт РЭСУРСЫ–ПЕРАЛІК ЧАСОПІСАЎ.