Всего документов: 7.
Крытык, літаратуразнавец, фалькларыст, журналіст і публіцыст Сцяпан Майхровіч хоць і не мае розных званняў, але яго называлі «вельмі таленавітым», «адным з першапраходцаў даследавання гісторыі беларускай літаратуры», арыгінальным біёграфам Францыска Скарыны, класікаў беларускай літаратуры ХIХ—ХХ стагоддзяў. Быў ён і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Не страцілі сваёй каштоўнасці яго працы і зараз.
Да гэтага дня існуе шмат малавядомых старонак біяграфіі Кандрата Крапівы. Асабліва гэта датычыцца тэм "Кандрат Крапіва як настаўнік", "Кандрат Крапіва як вучоны АН БССР".
У лістападзе грамадскасць адзначае 105-годдзе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. За гэты час установа прайшла вялікі і слаўны шлях. Сярод вядомых выпускнікоў БДПУ - акадэмікі АН БССР і НАН Беларусі Мікалай Бірыла, Васіль Івашын, Міхась Лазарук, Віктар Каваленка і Аляксандр Махнач; акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч і інш.
Уладзімір Пічэта - гісторык-славіст з сусветным імем, доктар гістарычных навук, адзін з галоўных арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай акадэміі навук і адзін з яе першых акадэмікаў. Творчая спадчына У. пічэты вельмі значная і шматгранная.
Сяргей Рассадзін быў адным з самых таленавітых беларускіх вучоных-гісторыкаў і археолагаў, працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. На вялікі жаль, жыццёвы шлях арыгінальнага вучонага аказаўся даволі кароткім.
22 жніўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння наркама асветы БССР Еўдакіі Уралавай. Гэтую постаць гісторыкі ацэньваюць супярэчліва, але менавіта яна ў цяжкія ваенныя гады здолела зберагчы патэнцыял нашай адукацыі, навукі і культуры, дбала аб аднаўленні ў эвакуацыі дзейнасці БДУ і Акадэміі навук БССР.
Заканчэнне рэцэнзіі на "Гісторыю Беларусі" ў шасці тамах, якая пабачыла свет у 2000-2011 гадах у выдавецтве "Экаперспектыва". Аўтарскаму калектыву пад кіраўніцтвам акадэміка НАН Беларусі М. Касцюка ўдалося стварыць сапраўды каштоўны летапіс нашай Айчыны, які вельмі патрэбны сёння не толькі навукоўцам, настаўнікам школ і выкладчыкам ВНУ, студэнтам і старшакласнікам, магістрантам і аспірантам, але і шырокаму колу грамадскасці, усім, хто цікавіцца трагічнай і ў той жа час гераічнай гісторыяй беларускага народа.