Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 9.

Літаральна адразу за тэрыторыяй Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раена пачынаецца Белавежская пушча. Невыпадкова ўстанова адукацыі мае статус "Зяленая школа". Навучэнцы самі праводзяць навуковыя даследаванні, якія выклікаюць цікавасць нават у НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.11.2023

Рубрика: Экологическая деятельность

Таленавітымі, творчымі педагогамі славіцца шчучынская зямля. Дзякуючы іх самаадданай працы, школьнікі дасягаюць высокіх вынікаў у навучанні, растуць выхаванымі людзьмі з высокімі маральнымі каштоўнасцямі. Пра такіх педагогаў і іх навучэнцаў расказаў начальнік аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама Павел Віктаравіч Тарчынскі. У навучальных устаноў наладжана супрацоўніцтва з Гродзенскім занальным навукова-даследчым інстытутам раслінаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 01.11.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Ражанкаўская сярэдняя школа ў Шчучынскім раёне з'яўляецца сацыяльна-культурным цэнтрам аграгарадка. Ажыццявіць праект дапамагалі спонсары, у тым ліку занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.10.2022

Рубрика: Наука и общество

Ражанкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзе працуюць прадпрыемствы аграрнай галіны, таму аграрныя класы з'явіліся тут невыпадкова. Акрамя таго, спрыяе навучанню дапамога мясцовых гаспадарак, занальнага Інстытута раслінаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.02.2022

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Абласны семінар-нарада "Навуковае суправаджэнне ўстойлівага развіцця прамысловасці Гродзенскай вобласці" прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы. Дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Віталь Залескі расказаў, што серыя такіх семінараў праводзіцца ў абласцях краіны.

Источник: Настаўніцкая газета | 09.12.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

II Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава" прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У рамках канферэнцыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі. Пагадненне падпісалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец.

Источник: Настаўніцкая газета | 16.11.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Стан, тэндэнцыі праблемы падрыхтоўкі навуковых кадраў для ўстаноў вышэйшай адукаці абмеркавалі члены экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У абмеркаванні актуальных пытанняў падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для сістэмы адукацыі і навуковай сферы, прыцягнення моладзі ў навуку прынялі ўдзел і прадстаўнікі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.06.2021

Рубрика: НАН Беларуси

На заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах Гродзеншчыну прадставяць больш за 200 старшакласнікаў. Дапамагаюць рыхтавацца да сур'езных іспытаў ім таксама спецыялісты Інстута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 09.02.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” сабрала вядучых беларускіх і польскіх навукоўцаў і даследчыкаў у Беластоку. З беларускага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, Беларускага фонду культуры ў Мінску, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Віцебскага ўніверсітэта імя П. Машэрава, Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Источник: Гродзенская праўда | 27.09.2017

Рубрика: Мероприятия НАН, Международное сотрудничество

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля