Всего документов: 27.
Празрыстая, прахалодная, ключавая. Крынічная вада заўс`ды лічылася самай чыстай, а значыць, самай карыснай. Але, як паказала сітуацыя, да нядаўняга часу мы ведалі аб нашых крыніцах зусім няшмат. Але ўжо зараз зразумела: сітуацыю па добраўпарадкаванні крынічак трэба мяняць. Наогул, у ідэале, чалавек у прынцыпе не ўмешваецца ў натуральныя працэсы, распавядае загадчык сектара маніторынгу і кадастра жывёльнага свету НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Байчароў.
200 гектараў тэрыторый пойменных лугоў урочышча Пагост у заказніку «Сярэдняя Прыпяць» — цяперашняе месца прапіскі 15 асобін турападобнай пароды Хека. Самі капытныя прыехалі ў нашу краіну з латвійскага нацыянальнага парку «Кемеры» ў рамках праекта ПРААН-ГЭФ «Ветландс». Спецыялісты вельмі спадзяюцца, што жывёлы з задачай па ачыстцы тэрыторый ад зараснікаў справяцца паспяхова. Бо, па словах кіраўніка групы па гадоўлі і селекцыі мясной жывёлы НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Сяргея Седунова, менавіта тут, на Пагосце, працэнт зарастання хмызнякамі дасягнуў 80 ад агульнай колькасці тэрыторый.
Укараненне новых ДНК-тэхналогій у крыміналістыку, якому спрыяла рэалізацыя Саюзнай праграмы «ДНК-ідэнтыфікацыя», прынясе шэраг сур’ѐзных вынікаў, кажуць нашы генетыкі i крыміналісты. І гаворка ідзе не толькі пра эканамічны эфект. Падводзіць вынік трох гадоў рэалізацыі праграмы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.
Пераацаніць важнасць аховы інтэлектуальнай уласнасці складана. Бо менавіта інтэлект — веды і інфармацыя — ляжыць у аснове канкурэнтаздольнасці краін на рынках навукаѐмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі. Семінар «Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў» праходзіць у гэтыя дні на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Як кажа старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, сёння інавацыі актыўна ўкараняюцца ва ўсе галіны эканомікі краіны, аховы здароўя, адукацыі і гэтак далей. Кампетэнтнае распараджэнне вынікамі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці становіцца адной з першачарговых задач.
Ужо больш за сотню гадоў самыя-самыя разумныя прадстаўнiкi чалавецтва — вучоныя i вынаходнiкi, лiтаратары і грамадскiя дзеячы — становяцца нобелеўскімі лаўрэатамі. Зрэшты, нобелеўскае лідарства шмат гадоў утрымліваюць ЗША, далей у рэйтынгу — Вялікабрытанія і Германія. А як жа Беларусь, якая па праве лічыцца адным з лідараў у свеце па ўзроўні IQ у насельнiцтва? Яшчэ ў мінулым годзе, адказваючы на гэтае пытанне, старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў сказаў так: сціпласць. Пры гэтым ён адзначыў, што ў цэлым шэрагу галiн мы абсалютна не саступаем распрацоўкам амерыканскіх, японскіх, заходнееўрапейскіх навукоўцаў.
Разумныя дамы, смеццеперапрацоўка, энергазберажэнне, пераход на электрычную энергію пры атапленнi жылля i абагрэве вады — перад сістэмай жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны сёння стаіць шмат пытанняў, вырашэнне якіх патрабуе прымянення інавацый. Пытанні абмяркоўваліся ў рамках I Міжнароднай канферэнцыі «Навукова-тэхнічны прагрэс у ЖКГ». Адным з удалых прыкладаў супрацоўніцтва навукоўцаў і практыкаў можна назваць стварэнне адзінай цэнтралізаванай сістэмы ўліку рэсурсаў ЖКГ. Аўтары і распрацоўшчыкі сэрвісу — шэраг арганізацый, у ліку якіх Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі, кажа яго дырэктар Вадзім Кіцікаў.
Рысь, на самай справе жывёла скрытная i асцярожная, у апошні час быццам апынулася ў святле сафiтаў. Няўжо i сапраўды жывёле, якая знаходзіцца пад асаблівай аховай амаль 40 гадоў, маюць намер надаць іншы статус? Дакладная кольскасць віду ў Беларусі невядомая, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах дапамогуць яго вясці паляўнічыя, паляванне-карыстальнікі і зацікаўленыя грамадзяне.
Гаворачы аб выніках мiнулага года ў навуковай сферы, кіраўнік апарату НАН Беларусі акадэмік Пётр Віцязь адзначыў, што год быў паспяховым.
Прымяненне біятэхналогій у свеце дазваляе вырашаць цэлы комплекс праблем. У іх ліку недахоп харчавання ва ўмовах хуткага росту насельніцтва, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і многія іншыя. Магчымасці гэтай навуковай галiны ў бліжэйшы час будзем шырока выкарыстоўваць і мы — сёння на базе Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі адкрываецца першы пускавы комплекс Навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогій.
Жанчыны ў навуцы доўгі час, амаль як Валянціна Церашкова ў касманаўтыцы, лічыліся хутчэй выключэннем, чым правілам. Прозвішчы жанчын-навукоўцаў можна было пералічыць па пальцах. З тых часоў шмат што змянілася. А нядаўна адзначаўся Міжнародны дзень жанчын у навуцы. Жанчыны — дактары навук, магістранты, аспіранты, кіраўнікі. Сёння прадстаўніцы прыгожага полу не толькі здзяйсняюць навуковыя адкрыцці, але і паспяхова кіруюць інстытутамі і напрамкамі навуковых даследаванняў. У іх ліку, напрыклад, дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН член-карэспандэнт Эмілія Каламіец. Але ёсць і тыя, хто адмаўляецца ад кіруючых пасад і сыходзіць у навуку. Напрыклад, былы дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Вольга Дубоўская.
Проблемой излишне громкого шума люди были обеспокоены еще до наступления технологической эры. Всегда были и есть те, кто борются с излишним акустическим давлением на наши ушные перепонки. Например, коллектив Института механики металлополимерных систем имени В.А. Белого НАН Беларуси. Недавно цикл работ «Разработка и внедрение новых методов, композитных материалов и технологий, обеспечивающих снижение шума и вибрации в транспортных машинах и технологическом оборудовании» был удостоен премии НАН — 2018. О проблеме шума и новых разработках рассказывает один из авторов работы — заведующий отделом фрикционного материаловедения Владимир Сергиенко.
У гэтыя выхадныя на Нёмане, каля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна, будзе шматлюдна. Яшчэ б — ў гэтыя дні на свет божы з глыбіні каля 1,5 метра падымуць старадаўнюю лодку-човен. У халодную ваду апусцяцца археолагі НАН Беларусі, вадалазы дайвінг-цэнтра «Марскі пегас» і ўдзельнікі джып-форуму 4 х 4. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза расказвае, што аб знаходках археолагам паведамілі захопленыя маладыя людзі.
Адкуль з'явіліся славяне? Гэтае пытанне даўно цікавіць як даследчыкаў, так і простых грамадзян. Доўгі час гэтая інфармацыя інтэрпрэтавалася так, як было зручна. Нават з налётам палітызацыі. А што наконт прарадзімы славян думаюць нашы навукоўцы? Разабрацца ў пытанні дапамагаюцье навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ганна Бяліцкая і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза.
Што можна расказаць пра казкі? Кожны з нас на іх вырас. Еў пад «Церамок», засынаў пад «Гусі-лебедзі». Ну ці пад чароўныя вусныя казкі, якія ведала толькі бабуля. Толькі ў залежнасці ад геаграфіі і гэтыя казкі былі рознымі. Напэўна, італьянская бабуля распавядала ўнукам пра Пінокіа, балгарская — пра цара Траяна, чукоцкая — пра Эмемкута. А пра каго распавядалі нашы бабулі? І наогул у чым асаблівасць нацыянальнай казкі? Аб гэтым і іншых пытаннях разважае навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Боганева.
Супрацоўніцтва дзвюх краiн у галіне касмiчных даследаванняў — гэта вельмi магчыма. Менавiта пра гэта падчас першага візіту ў нашу краіну прэзідэнта Кітайскай акадэміі навук (КАН) Бай Чуньлі распавёў яго беларускі калега — старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Год мінулы ў навуковай сферы краіны быў знакавым. І не толькі таму, што ў прынцыпе ён прайшоў пад лозунгам Года навукі, але і таму, што ў 2017-м адбыўся шэраг важных падзей. Без сумнення, адна з іх — дэманстрацыя эксперыментальнага ўзору нашага электрамабіля. І няхай гэта яшчэ не прамысловы маштаб, планы ў навукоўцаў адносна электрамабілебудавання, у тым ліку беспілотнага, вельмі амбіцыйныя. Пра гэта распавядае намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Алег Елавой.
Падвесці вынікі і акрэсліць задачы на будучыню - такая, па слова старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова, галоўная задача II з'езда вучоных Беларусі. Ключавым дакументам для абмеркавання на з'езде стане праэкт стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Пра гісторыю распрацоўкі стратэгіі распавёў дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследванняў НАН Беларусі Валерый Ганчароў.
У галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць XIV Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў "Моладзь у навуцы - 2.017". Па словах старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова, увага да моладзі ў навуцы ў інтарэсах развіцця і краіны, і навукі ў цэлым. Адметная рыса канферэнцыі гэтага года на думку старшыні Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі Андрэя Іванца - шырокае замежнае прадстаўніцтва.
VII Касмічны кангрэс стартуе ў Мінску. Каб абмеркаваць новыя дасягненні ў касмічнай галіне і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах, вызначыць прыярытэтныя кірункі развіцця касмічнай дзейнасці, збяруцца сотні навукоўцаў і спецыялістаў. Тэма практычнага прымянення касмічнай інфармацыі для сельскай гаспадаркі і іншых галін вельмі важная, такое меркаванне выказвае намеснік старшыні кангрэса акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка.
Купіць ветрагенератар, ужо трохі ўжываны, на самай справе перспектыва прывабная. Танней за новы ў 5—10 разоў, а значыць, тэрміны акупнасці ўстаноўкі ў разы карацей. Але наколькі доўгім будзе яе «жыццё», і якую колькасць энергіі яна будзе выпрацоўваць — гэта яшчэ пытанне. Над гэтым пытаннем сур’ёзна задумаліся ў Інстытуце энергетыкі НАН Беларусі і прапанавалі стварыць цэнтр сертыфікацыі АКЭ (аднаўляльных крыніц энергіі). Да 2015 года, па словах дырэктара інстытута Антона Брыня, нейкіх выразных правіл гульні на рынку АКЭ не было. Пра стан АКЭ ў Беларусі распавядае галоўны навуковы супрацоўнік інстытута акадэмік Леанід Герасімовіч.
За многія дзесяцігоддзі сусветны кінематограф у некаторым сэнсе навязаў нам разуменне штучнага інтэлекту, дзе ўсё заканчваецца паўстаннем разумных машын супраць людзей. А як на самай справе? Ці існуе ён у прынцыпе — штучны інтэлект? У рэшце рэшт, што ўкладваецца ў гэтае паняцце? Пра гэта распавядае супрацоўнік лабараторыі аналізу біямедыцынскіх выяў Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Каліноўскі.
Рак — гэта хвароба, якая, як мяркуюць навукоўцы, ужо ў перспектыве бліжэйшага дзесяцігоддзя можа быць цалкам пераможана. Ва ўсім свеце ў сотнях лабараторый распрацоўваюць методыкі і лекі, здольныя супрацьстаяць гэтаму захворванню. Пакуль абсалютнага поспеху не дабіўся ніхто, але, мяркуючы па навінах, шанцы на тое, што гэта здарыцца, вельмі вялікія. Удзельнічаюць у такіх праектах і нашы спецыялісты. Намеснік прарэктара па навуковай рабоце БДУІР Ганна Бандарэнка прызнаецца распавядае пра айчынныя распрацоўкі. Удзел у стварэнні новых метадаў дыягностыкі анказахворванняў бяруць спэцыялісты Інстытута фізікі НАН Беларусі і Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.
За плячыма навукоўца, нават самага маладога, - дні і гады даследчай работы, збору і аналізу iнфармацыi. А калі пашанцуе - то i адкрыццяў. Але ці ўсім маладым вучоным вядома, адкульбяруцца грошы ў навуцы? Праект «Вучоны пад ключ», якi арганiзавала НАН Беларусі, накiраваны менавiта на тое, як гэта ім растлумачыць. Адкрываць яго будзе старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, з лекцыямі выступяць яго першы намеснік Сяргей Чыжык, старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін і многія іншыя. Падрабязнасці расказала старшыня Савета маладых навукоўцаў аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі Таццяна Пліско.
Міфалагічны турызм — з’ява новая і пакуль мала распаўсюджаная. Тым не менш жадаючых пабегаць па лясах у пошуках лесуноў, пачвар ці зялёных эльфаў ва ўсім свеце хапае. Усё гэта хутка стане рэальнасцю i для гасцей Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Гэтым летам тут адкрыюцца поўная чарадзейства і таямніц экалагічная сцежка, музей міфаў, а таксама Цэнтр міфалагічнага турызму, які ўсё гэта аб’яднае. Экалагічная сцежка - гэта 17 хвалюючых інсталяцый у колеры і гуку, якія дапамогуць пранікнуцца духам лесу. Але, апроч гэтага, яны маюць навуковую падаплёку, над іх стварэннем працавалі цудоўныя кансультанты, навуковыя работнікі НАН Беларусі. Напрыклад, адзін з іх — Дзмітрый Скварчэўскі — нядаўна абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Пасля развалу СССР гісторыя, якую ў некалі вялікай дзяржаве ўсім выкладалі аднолькава, стала шматразова перапісвацца. Якія матывы рухалі некаторымі аўтарамі, што ўзносілі значнасць сваёй дзяржавы і прыніжалі суседнюю, сказаць часам складана. Але ж з гісторыі, як з песні, слова не выкінеш. У гэтым пераканана загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі прафесар Вольга Ляўко.
Асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця навукі ў краіне на 2017 год прадставяць на афіцыйнай прэзентацыі Года навукі ў Беларусі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Удзел у мерапрыемстве прымуць старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, акадэмікі-сакратары аддзяленняў НАН, вядучыя навукоўцы краіны.
Праект «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання Беларусі» быў рэалізаваны ў 10 раёнах Беларусі. Дзякуючы праекту, адзначае намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ігар Качаноўскі, у заканадаўства Беларусі было ўведзена такое паняцце, як «біятоп», і прадугледжаны спецыяльны механізм аховы яго. «Зараз для захавання багатых рэдкімі відамі тэрыторый неабавязкова аб’яўляць іх асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі (ААПТ), — кажа ён. — Мясцовыя органы ўлады ва ўзаемадзеянні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі могуць выявіць такія тэрыторыі і ўсталяваць на іх асаблівы рэжым аховы».