Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 7.

У 2015 годзе было зацверджана палажэнне аб гісторыка-мемарыяльным статусе месцаў пахавання. Дакумент дае магчымасць надаць ахоўны статус тым цвінтарам, якія маюць гістарычную і культурную значнасць, але пры гэтым не могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. З ініцыятывай надання такога статусу старым кладам горада звярнулася да ўладаў “Магілёўская яўрэйская грамада”. Навуковае абгрунтаванне такому рашэнню можа даць, напрыклад, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Культура | 06.10.2018

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

У выніку інвентарызацыі больш чым трох тысяч аб’ектаў з 48 краін, арганізаванай брытанскім Foundation for Jewish Heritage, слонімская сінагога трапіла на чацвёртае месца ў спісе найбольш каштоўных іўдзейскіх бажніц Еўропы. Лічыцца, што сінагога была адным з першынцаў стылю барока на Беларусі і яшчэ не зазнала ўплыву мясцовых архітэктурных школ. У той самы час дырэктар Цэнтру даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лакотка сцвярджае, што ў архітэктуры былой Галоўнай сінагогі Слоніма яўна прачытваюцца рысы Гродзенскай школы барока.

Источник: Культура | 18.08.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

Гродна - сапраўдны лідар Беларусі не только па колькасці гістарычных помнікаў на сваёй тэрыторыі, але і па колькасці скандалаў, звязаных з імі. Спрэчкі адносна рэмонту на Каложы выбухнулі неспадзявана - работы, пакінутыя без дагляду археолагаў, быццам бы знішчылі культурны слой. Ак наогул такая сітуацыя стала магчымай? Археолагі, прызначаныя Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, не заўсёды могуць пастаянна прысутнічаць на такіх работах. Часам на гэта банальна не хапае грошаў.

Источник: Культура | 16.06.2018

Рубрика: НАН Беларуси

26—27 красавіка пад Гомелем прайшла міжнародная канферэнцыя “Дняпроўскі паром. Гісторыка-культурнае ўзаемадзеянне”, у якой узялі ўдзел больш за 50 спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Частка канферэнцыі была прысвечаная магчымасці выкарыстання і развіццю патэнцыялу водных шляхоў у навуковых даследаваннях, музейнай справе і ў турыстычным бізнесе. У абмеркаванні гэтага пытання прыняў удзел намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сяргей Віцязь.

З нагоды стагадовага юбілею падпісання ІІІ Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла пра яе незалежнасць, па ўсёй краіне ладзіцца мноства самых розных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай для станаўлення нашай дзяржаўнасці даце. Цэлы шэраг адметных праектаў з нагоды юбілея нарадзіўся і ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 15—16 сакавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшла прадстаўнічая навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці”.

Источник: Культура | 24.03.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея адначасова і мастацкая студыя з карцінамі, развешанымі і раскладзенымі ўсюды, і навуковая бібліятэка, бо ўсе вольныя месцы запоўненыя кнігамі, а таксама — набор дзіўных прыбораў, якія ўтвараюць сапраўдную біяхімічную лабараторыю. Ёсць тут і мабільны лазерны эмісійны спектрометр, распрацаваны ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі.

Источник: Культура | 27.01.2018

Рубрика: НАН Беларуси

Доўгачаканыя работы па захаванні і аднаўленні нашых замкаў выклікаюць усё новыя ўсплёскі крытыкі з боку неабыякавых прадстаўнікоў грамадскасці.І цяпер праблемная сітуацыя ўзнікла ля ўзножжа Навагрудскага замка. Але загадчыца сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама Наталля Жышко тлумачыць, што на аб’екце дзяжурыць кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі археолаг Андрэй Мяцельскі.

Источник: Культура | 18.11.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля