Всего документов: 5.
Некалі ў Любані на пеўні ў Маскву лёталі, сонца фартухамі закідвалі, вала на дуб цягнулі, а аднойчы бульбу апоўначы садзілі, каб каларадскі жук не даведаўся. Праўда ці выдумка гэта, ды толькі з усёй краіны прыязджаюць людзі на Любаншчыну, каб такое паслухаць. Пра гэта можна пачытаць і ў зборніку «Казкі з быллю напалову», які прэзентавалі нядаўна ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пра незвычайныя дыялекталагічныя знаходкі і экспедыцыі па вёсках Міншчыны напярэдадні Дня роднай мовы распавядае загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Вераніка Курцова.
Першая археалагічная экспедыцыя Акадэміі навук на поўдзень Міншчыны адбылася яшчэ напрыканцы 1920-х. Прайшло амаль 90 гадоў, але археолагі да гэтага часу лічаць Палессе адным з самых цікавых і перспектыўных месцаў для даследаванняў. Пра таямніцы Салігоршчыны і Любаншчыны, незвычайныя адкрыцці апошніх год распавядае археолаг Інстытута гісторыі НАН Беларусі Мікалаей Крывальцэвіч.
Наведаць мясціны, дзе працаваў і, паводле адной з версій, пахаваны Сымон Будны, змогуць жыхары і госці вобласці. У жніўні пройдзе свята кнігі, у якім прымуць удзел навукоўцы НАН Беларусі. Якія яшчэ мерапрыемствы запланаваны на Міншчыне ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання?
Калі навукоўцы прэзентуюць нацыянальны корпус беларускай мовы, якія слоўнікі будуць сёлета выдадзены і чым запомніцца юбілейны год беларускага кнігадрукавання... Што абмяркоўвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў межах Тыдня роднай мовы? Выступіў на канферэнцыі і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.