Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 6.

У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя фундаментальных даведачных выданняў па беларускай мове: "Слоўнік беларускай мовы", "Граматычны слоўнік дзеяслова", "Граматычны слоўнік назоўніка", "Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоў'я". Над выданнямі працавалі навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На мерапрыемстве выступілі: акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры iмя Я.Коласа і Я.Купалы Аляксандр Лукашанец, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы інстытута Валянціна Русак, вучоны сакратар інстытута Ігар Капылоў і галоўны рэдактар выдавецтва "Беларуская навука" Георгій Кісялёў.

Источник: Літаратура і мастацтва | 21.03.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество, Сотрудники НАН

Абмеркаванне змен і дапаўненняў у Законе " Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў" ад 16 лістапада 2010 года адбылося падчас "круглага стала" з удзелам прадстаўнікоў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сродкаў масавай інфармацыі. Шэраг пытанняў, звязаных з працай Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі ў гэтым накірунку і асноўнымі праблемамі арганізацыі нацыянальнай тапанімічнай сістэмы, закранулі ў сваіх дакладах кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Ігар Капылоў і першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец.

Источник: Літаратура і мастацтва | 14.03.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Сотрудники НАН, Наука и общество

Падчас пасяджэння Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмяркоўваліся папраўкі да закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў". Член-карэспандэнт АН Беларусі Аляксандр Лукашанец, зазначыў, што папраўкі узнікаюць ад няведання дзяржаўнымі служачымі беларускай мовы.

Источник: Літаратура і мастацтва | 07.03.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі правялі даследванне «Роля кнігі і чытання ў жыцці навучэнцаў і моладзі».

Источник: Літаратура і мастацтва | 01.11.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Працягваюцца мерапрыемствы ў межах Месяца польскай літаратуры ў Мінску. Так, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі працуе кніжная выстаўка «На крылах верша», прысвечаная польскаму паэту Юльяну Тувіму. Акрамя таго, супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі вырашылі прыадчыніць «творчую лабараторыю»: як беларускія паэты перакладалі Юльяна Тувіма?

Источник: Літаратура і мастацтва | 25.10.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

У межах XV з´езда славістаў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце працавала кніжная выстаўка, арганізаваная Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 06.09.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля