Всего документов: 31.
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН прайшоў ІІІ Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У. Гусакоў, А. Лакотка, А. Каваленя, кандыдат гiстарычных навук з Санкт-Пецярбурга Марыя Спірына і іншыя.
У Інстытуце літаратуразнаўства iмя Янкi Купалы НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: гісторыя, лёс, асобы», прысвечаная 80-годдзю знанага літаратурнага даследчыка, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Сцяпана Лаўшука.
Лекцыю з серыі «Творы беларускіх кампазітараў у кантэксце еўрапейскай культурнай традыцыі» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праводзілі аспіранты Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Цмыг.
Маштабная выстаўка, прымеркаваная да Дня беларускай навукі, прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Навукова-даследчыя інстытуты і цэнтры, якія працуюць у складзе Нацыянальнай акадэміі навук, прадставілі ў НББ свае найлепшыя распрацоўкі.
Cаюз пісьменнікаў Беларусі сумесна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура» і Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН правёў творчую справаздачу за год і арганізаваў прэзентацыю твораў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся круглы стол "Кнігі і людзі", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Сцяпана Хусэйнавіча Александровіча. У працы круглага стала ўзялі ўдзел спецыялісты Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі.
Даследчыкі творчасці Якуба Коласа сабраліся на XXXV міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Каласавіны". Удзел у канферэнцыі прынялі і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
85-годдзе адзначыла ў сакавіку вядомая пісьменніца, літаратуразнавец і крытык Лідзія Сымонаўна Савік. Доўгі час з'яўлялася старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры НАН Беларусі.
17 студзеня пайшоў у іншы свет доктар гістарычных навук, парфесар Леанід Міхайлавіч Лыч. З 1962 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
У Нацыянальнай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная 160-годдзю Яўхіма Фёдаравіча Карскага. Рыхтуючы да выдання ў "Беларускім кнігасборы" ў 2001 годзе частак фундаментальнай працы вучонага, Кастусь Цвірка назваў нашага першага акадэміка Калумбам беларусі і заклікаў да ўшанавання яго памяці.
Новая кніга акадэміка НАН Беларусі Радзіма Гарэцкага "Пра сябе, пра жыццё, пра гісторыю..." пабачыла свет з дапамогай Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", выдавецтва "Медыял" і Глеба Лабадзенкі.
Сёлета 15 лютага адзначалася 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі Івана Навуменкі. Паліцы кнігарняў і бібліятэк папоўніла новае змястоўнае выданне "Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі".
На кніжных паліцах у бібліятэках з'явілася новае выданне. Пісьменніца, журналістка і тэатральны крытык Таццяна Мушынская выдала ў 2020 годзе дакументальна-мастацкую аповесць "Сямейны партрэт на фоне эпохі", прысвечаную бацькам: члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Міхасю Іосіфавічу Мушынскаму і яго жонцы Тамары Федараўне.
Сярод новых выданняў, прысвечаных 500-годдзю Жыровіцкага манастыра, кінга гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына "Цяпло Жыровіцкай святыні". У нарысах адлюстраваны і лёсы славутых жыхароў Слонімскага краю, у тым ліку Максіма Бурсевіча, які ўдзельнічаў у рабоце камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.
Поўная душэўнай цеплыні, сяброўскіх успамінаў вечарына паэзіі і музыкі "Аснежаныя рытмы", прысвечаная 80-годдзю філфака БДУ, адбылася 5 снежня. На вечарыне падчас прэзентацыі з удзячнасцю ўзгадвалі члена-карэспандэнта НАН Беларусі Алега Антонавіча Лойку, дэкана філфака ў 1991-96 гадах, і многіх іншых, якія заклалі аснову сенняшняга факультэта.
Даследчык кірылічнага кнігадрукавання Беларусі, вучоны-скарыназнавец, вядучы медыявіст, доктар гістарычных навук Георгій Якаўлевіч Галенчанка, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, пачынаў свой працоўны шлях у аддзеле рэдкай кнігі.
Фінальным мерапрыемствам, якое падсумавала цыкл сустрэч, прысвечаных Берасцейскай Бібліі, стаў "круглы стол" у Нацыянальнай бібліятэцы, які адбыўся 14 лістапада. Загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Віктаравіч Стэфановіч паведаміў пра ўнікальны асобнік, які захоўваецца ў бібліятэцы.
17-18 кастрычніка ў Менску ў Інстытуце гісторыі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі праходзіў IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі "Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні." Ён быў прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Да 952-ой гадавіны з дян першага ўспаміну Мінска ў летапісе адбылася прэзентацыя кнгі вядомага архітэктара Сяргея Багласава "Адраджэнне гістарычнага цэнтра Мінска. 1980-2016. навукова-рэстаўрацыяйная справаздача навуковага кіраўніка аб'екта (дакументальная хроніка)". Сяргей Багласаў працаваў у Сектары звода помнікаў гісторыі і архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук БССР.
Вучні 23 Менскай гімназіі мелі магчымасць сустрэцца з унікальнай асобай, даследчыкам Антарктыды, маладым вучоным, супрацоўнікам Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальанй акадэміі навук па біярэсурсах Дзмітрыем Лукашанцам.
Мастацкі вобраз Зміцера Жылуновіча, правадзейнага члена Інбелкульта, аўтара "Маніхвэста Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі", стварыў у сваёй дакументальнай аповесці "Без эпітафіі" Эрнест Ялугін. Пісьменнік распавядае пра сваю працу над біяграфіяй кіраўніка першага ўрада БССР.
Выстава дакументаў, прымеркаваных да 100-годдзя абвяўчэння БССР, разгорнута ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. На адкрыцці выставы выступілі супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея, Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Адметнасць выставы падкрэсліў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Вадзім лакіза.
13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася юбілейная вечарына акадэмкіа НАН Беларусі Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага.
Слыннаму навукоўцу, акадэміку НАН Беларусі Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму 7 снежня спаўняецца 90 гадоў. Навукоўца распавядае пра сябе і сваю працу.
26 верасня міжнародны круглы стол "Беларусь і Біблія" адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Удзел у ім ўзялі і спецыялісты Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі.
Да года малой Радзімы тэлеканал "Беларусь 24" адкрыў маштабны фотапраект "Я сэрцам бачу". Адзін з удзельнікаў праекта, біёлаг і кінадакументаліст Ігар Бышнёў распавядае пра сваю дзейнасць, у тым ліку і як сабра рады АПБ: штогадовыя акцыі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі і інш.
15-16 сакавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі праходзіла Міжнародная канферэнцыя "Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці", прысвечаная 100-годдзю БНР. Пленарнае паседжанне адкрыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
З дзевяці з паловай стагоддзяў гісторыі сталіцы больш паўстагоддзя пастаянна жыве ў Менску доктар гістарычных навук Эмануіл Рыгоравіч Іофэ. Шлях у навуку Эмануіл Рыогоравіч пачаў з аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. У красавіку 1993 года навукоўца працуе прафесарам кафедры паліталогіі і права БДПУ імя М. Танка.
22 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася штогадовая Міжнародная навукова-парктычная канферэнцыя - XXV Гарэцкія чытанні "Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць". Удзел у канферэнцыі ўзялі акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі і іншыя.
7 чэрвеня ў менскім Палацы мастацтва была адкрыта выстава "Айчына светлая мая", прысвечаная 50-годдзю творчай дзейнасці Міколы Купавы. Пра сваё знаёмства з мастаком распавёў акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі.
21 снежня ў Чырвоным касцёле адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзеячамі культуры, адукацыі і асветы. - Для нас, беларусаў, надзвычай важнай з´ўляецца дзейнасць Францішка Скарыны, - падкрэсліў прафесар Адам Мальдзіс.