Всего документов: 6.
НАН Беларусі і яе навуковыя арганізацыі сумесна с Мінгарвыканкамам ладзілі 7-8 верасня Міжнародную навуковую канферэнцыю "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі". Пасля адкрыцця работа секцый працягнулася ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Традыцыйна эпіцэнтрам свята Дня беларускага пісьменства становяцца гарады асветы, культуры і кнігадрукавання з багатай гістарычнай спадчынай. Сёлета гэта быў Полацк - радзіма нашага першадрукара Францыска Скарыны. Гэты горад з'яўляўся адным з цэнтраў лакальнага прававого пісьменства, распавёў на канферэнцыі "Полацкія чытанні - 2017" дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Аляксандр Груша.
Спецыялісты Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, БДУ, а таксама Акадэміі мастацтваў прэзентавалі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі анталогію народнай мудрасці з перакладам на кітайскую мову "Прымаўкі ды прыказкі - мудрай мовы прывязкі". Таксама была прэзентавана кніга дырэктара Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры А. Лакотка "Архітэктура нацыянальнай і архітэктура фрактальная".
500-годдзе айчыннага кнігадрукавання - добрая нагода звярнуцца да цікавых бібліяфільных тэм. Адна з іх - экслібрыс, сваеасаблівы знак уладальніка кнігі. Нядаўна Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі адкрыла выстаўку экслібрыса "На пачатку слаўных спраў...". Яна рыхтавалася з удзелам Музея экслібрыса і мініяцюрнай кнігі Міжнароднага саюза кнігалюбаў у Маскве.
Сучасная кітабістыка бярэ натхненне на скрыжаванні шляхоў татар і Вялікага Княства Літоўскага. Яна вывучае ўзоры ўнікальнай літаратурнай творчасці польска-літоўскіх татар. Кітабы дайшлі да нашых дзён з сярэдзіны XVII - пачатку XX стагоддзя ў выглядзе рукапісных зборнікаў рознага зместу. Спецыялісты Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі ўпэўнены: каб захаваць для нашчадкаў гэтую спадчыну, неабходна закаталагізаваць усе ацалелыя кнігі, увесці іх у навуковы абарот. Летась пабачыў свет другі том каталога "Рукапісы татараў Беларусі".
Сёлета спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. З нагоды юбілею свет пабачыла біяграфічная кніга "Кузьма Чорны. Чалавек - гэта цэлы свет". Імпрэза-прэзентацыя пад назвай "Малітва за Бацькаўшчыну" адбылася 8 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.