Всего документов: 1.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная стагоддзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка Сяргея Грахоўскага. У межах літаратурнага праекта бібліятэка адкрыла аднадзённую выстаўку "...Ад слова свеціцца жыццё", на якой дэманстравалася вялікая частка творчай спадчыны аўтара, а таксама літаратура пра яго жыццё і творчасць.