Всего документов: 1.
Беларускія гісторыкі працягваюць звяртацца да вывучэння тых аспектаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія раней па розных прычынах не траплялі ў фокус навуковых даследванняў. Па адной з тэм - прымусовай працы насельніцтва Беларусі падчас акупацыі - у апошнія гады выйшаў шэраг цікавых публікацый. Адным з самых значных з'явілася калектыўнае даследванне "Вяртанне ў рабства: прымусовая праца насельніцтва Беларусі 1941-1945". Яго аўтары - доктар гістарычных навук, загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносінаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. Літвін, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры айчыннай гісторыі і сусветнай культуры МДЛУ С. Новікаў, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры філасофіі і гісторыі БДАТУ Я. Грэбень.