Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 8.

Новая выстава «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..» працуе ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. Гісторыяй з жыцця класіка падзяліўся навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Віктар Свякла.

Источник: Звязда | 31.01.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Мероприятия НАН

На кінастудыі «Беларусьфільм» стартавалі здымкі новага нацыянальнага праекта пад рабочай назвай «Мы адзіныя». Над стужкай працуе беларуска-расійская творчая група. Каб дакладана адлюстраваць час, разам са стваральнікамі працуюць гістарычныя кансультанты. Захаваць гістарычную дакладнасць дапамагаюць загадчык аддзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Сяргей Траццяк, а таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар гістарычных кніг Вячаслаў Бандарэнка.

Источник: Звязда | 08.10.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Святкаванне XXІX Дня беларускага пісьменства ў Добрушы завяршылася. За гэтыя два дні падзей адбылося шмат: адкрылі помнік народнаму пісьменніку Беларусі, ураджэнцу Гомельшчыны Івану Шамякіну, згадалі 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію. І гэта толькі маленькая частка з таго, што арганізатары падрыхтавалі для гасцей і жыхароў Добруша. На пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманстравалі факсімільнае выданне Брэсцкай Бібліі. У Беларусі ёсць усяго два такіх, адно з іх захоўваецца ў самім горадзе, а другое — у бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 06.09.2022

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Веданне сваёй гісторыі — магутная зброя ў абароне незалежнасці краіны. Нездарма 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды падрыхтавана шмат праектаў: ад канцэртаў і выстаў да навуковых канферэнцый і круглых сталоў. Якія мерапрыемствы адбудуцца ў розных куточках нашай краіны, расказалі супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 05.08.2022

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество, Сотрудники НАН

Адразу некалькі важных «коласавых» дат прыпадае на жнівень. Па-першае, дзень смерці Якуба Коласа: паэт сышоў з жыцця 65 гадоў таму, 13 жніўня 1956 года. Па-другое, 65-гадовы юбілей дома-музея пісьменніка, які адбудзецца 16 жніўня. Менавіта 16 жніўня 1956-га была прынята пастанова «Аб увекавечанні памяці народнага паэта Якуба Коласа», адным з пунктаў якой было: стварыць у Мінску літаратурны музей Якуба Коласа Акадэміі навук БССР і філіял гэтага музея ў сяле Мікалаеўшчына.

Источник: Звязда | 14.08.2021

Рубрика: НАН Беларуси

4-5 верасня Дзень беларускага пісьменства будзе адзначацца ў Капылі. Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка нагадаў аб літаратурнай прэміі, якая традыцыйна ўручаецца на свяце.

Источник: Звязда | 11.08.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Нядаўна дзякуючы выстаўцы ў Нацыянальным гістарычным музеі мы адкрылі для сябе дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, акадэміка Аляксандра Лакотку, знаўцу і абаронцу архітэктурных помнікаў, з новага боку: як мастака.

Источник: Звязда | 06.04.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Алюзіі на Дон Кіхота, 3D-малюнкі Анры Матыса і пераасэнсаванне старажытных міфаў: у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць фестываль лядовых і снежных скульптур «Сусвет крышталяў».

Источник: Звязда | 13.02.2021

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля