Всего документов: 10.
Сяргей Лепяцёнак больш за дваццаць гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы, і амаль увесь гэты тэрмін - у навукова-вытворчым цэнтры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі "ЖодзінаАграПлемЭліта".
Гісторыя невялікіх Бешанковічаў цікавая і, можна сказаць, вялікая. Пра гэта ведае мясцовы жыхар, краязнаўца Станіслаў Леаненка. Навуковы падыход да гістарычнай тэмы зрабіў Станіслава сапраўдным прафесіяналам, з нім раяцца нават навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Да 90-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча, што адзначаецца якраз сёння, па ўсёй Беларусі ладзяцца цікавыя экспазіцыі і імпрэзы. Учора мы завіталі на адну з самых цікавых і вобразных — у Дзяржаўны музей беларускай літаратуры. Там сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай Акадэміі навук зладжана часовая экспазіцыя «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве».
На працягу васямнаццаці гадоў, а менавіта з 2000-га і па сёння, Аляксей Семяняка вядзе назіранні за вясковымі бусламі. Такіх грунтоўных назіранняў у адным населеным пункце, якія робіць гэты грамадскі арнітолаг, у краіне, бадай, ніхто ніколі не рабіў. Свае назіранні і дзённікі стахаўскі арнітолаг перадае ў Брэст, у Палескі аграрна-экалагічны інстытут нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адзіная станцыя па кальцаванні птушак у нашай краіне знаходзіцца ў Тураве. Яна адкрыта ў 1999 годзе і спецыялізуецца на куліках, якія ў час міграцыі прыпыняюцца ў пойме Прыпяці. З пачатку вясны і да самага апошняга месяца лета на ёй «акальцоўваюць» птушак і вядуць іх улік. Небывалае мноства птушак на тураўскім лузе падахвоціла маладых арнітолагаў і ў тым ліку навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паўла Пінчука набыць невялікі дом на ўскраіне Турава і арганізаваць у ім палявы арніталагічны стацыянар.
Біёлаг Дзмітрый Шамовіч, былы аспірант Інстытута заалогіі Акадэміі навук Беларусі, ужо некалькі гадоў вядзе радыёназіранне за жыццём глушцоў з дапамогай спецыяльных датчыкаў, замацаваных на шыі птушак. Свой праэкт Дзмітрый назваў паэтычна - "Пранікненне ў свет глушца".
Навукоўцы Беларусі, заклапочаныя захаваннем важных для нашай экалогіі біятопаў — лясоў, балот, азёр і рэк — сабралі багаты матэрыял для выдання кнігі-даведніка «Рэдкія біятопы Беларусі». Іх памкненні падтрымалі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Праграма развіцця ААН, Глабальны экалагічны фонд, Праект «Біяразнастайнасць», Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. У кнізе прадстаўлены 43 катэгорыі беларускіх біятопаў, якія маюць міжнароднае і нацыянальнае значэнне.
Дзякуючы вядучаму навуковаму супрацоўніку навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Анатолю Аляхновічу адбылася цікавая і вельмі важная прыродаахоўная акцыя: упершыню ў Беларусі прайшло «перасяленне» прадстаўніка фаўны з ліку «чырванакніжнікаў» - шыракапалага рака.
Дзякуючы вядучаму навуковаму супрацоўніку навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Анатолю Аляхновічу адбылася цікавая і вельмі важная прыродаахоўная акцыя: упершыню ў Беларусі прайшло "перасяленне" прадстаўніка фаўны з ліку "чырванакніжнікаў" — шыракапалага рака. Гэты спецыяліст уласнаручна адлавіў каля трох соцень асобін ракаў і перавёз у Глыбоцкі раён, каб захаваць і памножыць унікальную папуляцыю нашага жывёльнага свету.
— Яшчэ не так даўно лічылася, што адзіным шкодным прышэльцам на нашай зямлі з'яўляецца баршчэўнік. Цяпер спіс інвазіўных раслін пашырыўся да шасці відаў. Тут і клён ясенелісты, і псеўдаакацыя, і так званы "шалёны агурок", — паведаміў старшы навуковы супрацоўнік інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч. — А залатарнік канадскі, пра які яшчэ 15 гадоў таму паняцця ў нас ніхто не меў, імгненна распаўсюджваецца, асабліва вакол дачных пасёлкаў, выжывае нашы традыцыйныя травы і кветкі.