Всего документов: 41.
Балотныя экасістэмы непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. Але ў мінулым яны моцна пацярпелі ад дзеянняў чалавека. Балоты - надзвычай кансерватыўныя экасістэмы і змяняюцца вельмі марудна, распавядае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Дзмітрый Грумо. Чаму сёння людзі імкнуцца выратаваць гэтыя прыродныя аб'екты?
У дзеючым прыродаахоўным заканадаўстве ўрэгуляваны амаль усе пытанні, якія датычацца дзікіх жывёл: ад іх знаходжання ў натуральным асяроддзі да ўтрымання ў няволі. Правільнае выкананне гэтых нормаў – важная ўмова для дабрабыту братоў нашых меншых.
У студзенi 2020 года быў зацверджаны План мерапрыемстваў па паэтапным знiжэннi выкарыстання палiмернай упакоўкi з яе замяшчэннем на экалагiчна бяспечную. Што для рэалiзацыi гэтага плана прапануюць дзяржорганы, навукоўцы i прамыслоўцы? Падрабязна распавядаюць дырэктар Цэнтра сiстэмнага аналiзу i стратэгiчных даследаванняў НАН Беларусi Валерый Ганчароў, намеснiк старшынi Прэзiдыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, акадэмiк НАН Беларусi Уладзiмiр Агабекаў і інш.
Наша краіна – адзін з лідараў па аднаўленні балотаў. За апошні час забалочванне асушаных тарфянікаў і аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму балотаў было праведзена на больш за 60000 га. Для чаго патрэбна гэта работа, і якія асушаныя тэрыторыі хутка таксама атрымаюць другое жыццё?
Добрасумленнага выканання Беларуссю павышаных абавязацельстваў, узятых у рамках рэалізацыі Парыжскага пагаднення, недастаткова для пераадолення з’яў, выкліканых зменай клімату. Неабходна кансалідацыя намаганняў усіх дзяржаў. Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з НАН Беларусі распрацавана і зацверджана Стратэгія адаптацыі сельскай гаспадаркі да змены клімату да 2050 года. Напярэдадні Дня аховы навакольнага асяроддзя міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык расказаў, для чаго патрэбны экалагічны рэйтынг развіцця рэгіѐнаў, ці можна ў Беларусі выкарыстоўваць энергію нетраў і якія «зялёныя» кірункі становяцца нацыянальным прыярытэтам.
У Краснапольскім раёне мужчына і яго 10-гадовая пляменніца памерлі ад атручэння цыкутай. Гэтай трагедыі можна было б пазбегнуць, калі б дарослыя і дзеці ведалі, што ядавітыя расліны не растуць толькі ў экзатычных краінах, а сустракаюцца і ў Беларусі, прычым зусім побач з намі — на лузе, у лесе і нават на агародзе. Як распазнаць і засцерагчыся ад некаторых з іх, распавядае навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Уладзімір Лябедзька.
У выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі доўгажывучымі радыенуклідамі было забруджана 23% ад усёй тэрыторыі Беларусі. Па словах загадчыка лабараторыі радыеэкалогіі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандра Нікіціна, сёння да радыеактыўна забруджаных зямель адносіцца 13,4 % плошчы краіны. Што адбываецца з гэтымі землямі?
Надвор'е ў апошнія месяцы нельга назваць зімнім: дажджы замест снегу, плюсавая тэмпература замест маразоў, туманы замест сонечных дзён. Як на такія змены рэагуюць расліны і жывёлы, распавядаюць спецыялісты, у тым ліку загадчык лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Самусенка, навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Анатоль Кулак, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі драўняных раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Ігар Гарановіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін ЦБС НАН Беларусі Вольга Світкоўская, дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі Віталь Лапа.
Сёння ў нашай краіне вядзецца сур'ёзная работа па знішчэнні «зялёных агрэсараў» — распрацоўваюцца і рэалізуюцца планы навядзення парадку на зямлі, рэгулявання распаўсюджвання і колькасці інвазійных раслін. Але кіраўніцтва краіны і Мінпрыроды ўпэўнены: неабходна пераходзіць да наступнага этапу гэтай барацьбы — уцягвання зямель, ачышчаных ад інвазійных раслін, у гаспадарчы абарот. Падчас прэс-тура журналісты даведаліся, як гэта адбываецца ў Мінскім і Валожынскім раёнах. Тэхналогія, ужытая на гэтай тэрыторыі, — частка комплекснага плана, — расказвае загадчык сектара кадастра расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Алег Маслоўскі.
Зубры ў Налібоцкую пушчу былі завезены з Белавежскай пушчы яшчэ ў 1994 годзе. За гэтыя гады колькасць беларускіх волатаў тут значна вырасла, змяніліся і ўмовы існавання для іх. У выніку звяры зімой сталі наведвацца на сельскагаспадарчыя ўгоддзі, наносячы значную шкоду мясцовым гаспадаркам. На стварэнне кармавых угоддзяў для зубра ў Налібоцкай пушчы накіраваны праект «Ветландс», які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца ПРААН у партнѐрстве з Мінпрыроды. У рамках праекта «Ветландс» у заказніку таксама праводзіцца генетычнае даследаванне налібоцкай мікрапапуляцыі зуброў. Спецыялісты НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах узялі біяпробы ў зуброў, што жывуць вольна, з іх была паспяхова выдзелена ДНК для далейшага аналізу.
Пажылая жанчына расказала, што хтосьцi ў ноч з 17 на 18 жнiўня на яе ўчастку пашкодзiў iгрушу. Зламыснiк не толькi абламаў галiны, але i пакiнуў побач свае сляды. А ўжо вечарам яна на свае вочы ўбачыла, хто «дапамог» ѐй сабраць ураджай. Пры гэтым малады мядзведзь анi не саромеўся ласавацца грушамi пры гаспадынi ўчастка. Рыгор Янута, вядучы навуковы супрацоўнiк сектара запаведнай справы навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах адзначыў, што для мядзведзяў яблыкi, iгрушы i iншыя фрукты i ягады, што растуць у садах у населеных пунктах i былых месцах пасялення чалавека, - лѐгкая здабыча.
Ва ўмовах змены клімату і звязаных з ѐй прыродных катаклізмаў своечасовы і дакладны прагноз надвор'я становіцца ўсѐ больш важнай задачай. Асабліва гэта датычыцца прагнозу ападкаў. У пачатку лета 2019 года ў Беларусі склалася не характэрная для нашай краіны сінаптычная сітуацыя — вельмі гарачае надвор'е з дэфіцытам ападкаў, кажа кліматолаг, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў. Такія працэсы складана спрагназаваць з-за магутнага выпадковага складніка.
Праз 30 гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы радыяцыйнае становішча на забруджаных тэрыторыях ужо не можа лічыцца аварыйным. Паступова — за кошт натуральных працэсаў і дзейнасці чалавека — дозы апрамянення зніжаюцца. Нягледзячы на гэта, за радыяцыйным фонам пастаянна назіраюць. Падрабязна распавядаюць спецыялісты, у тым ліку загадчык лабараторыі радыеэкалогіі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандр Нікіцін.
Устойлівае развіццё — тэма, актуальнасць якой складана пераацаніць. Бо Мэты, прапісаныя ў Парадку дня да 2030 года, закранаюць усе аспекты жыцця людзей як у кожнай краіне паасобку, так і ва ўсім свеце. Напрыканцы студзеня ў Мінску прайшоў Першы нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. Удзел у ім узяў і акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў.
Балотным гаролам называюць жыхары Палесся вялікага арляца (лац. Aquila clanga,рус. большой подорлик). І нездарма. Забалочаныя лясы — асноўныя тэрыторыі, дзе на Беларусі селіцца гэта велічная птушка. Але ў апошні час колькасць вялікага арляца і месцаў яго гнездавання ў краіне скарачаецца. Тыповыя месцапражыванні вялікага арляца ў Беларусі — нізінныя і пераходныя балоты з невялікімі ляснымі астравамі, расказвае старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі Навуковапрактычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Валерый Дамброўскі.
На Стаўбцоўшчыне хворы на шаленства воўк напаў на людзей. Пацярпелі чатыры чалавекі. Як адзначыў навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў, здаровы воўк звычайна не нападае на людзей.
Сёння на карце асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі можна налічыць дзясяткі аб’ектаў — унікальных і каштоўных, якія дапамагаюць захаваць экалагічную раўнавагу ў нашай краіне і ў цэлым у свеце. Гісторыя ж іх аховы пачалася 50 гадоў таму, калі былі створаны заказнікі рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае”, “Ельня” і... “Дзікое”. Паводле слоў намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрыя Грумо, на тэрыторыі балота Дзікога сёння зарэгістраваны 44% абарыгеннай флоры.
Папаўненне беларускай флоры новымі раслінамі, мэтанакіравана ці выпадкова прывезенымі з іншых краін, на жаль, не заўсёды праходзіць бяскрыўдна. Некаторыя з «чужаземцаў» выходзяць з-пад кантролю і пачынаюць захопліваць усё большыя тэрыторыі. Спецыялісты называюць такія расліны інвазійнымі. Паводле даных Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, у краіне зарэгістравана 348 відаў чужародных раслін, якія займаюць плошчу больш за 64 тысячы гектараў. Пра барацьбу з чужаземцамі распавядае навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута Уладзімір Лябедзька.
Каля дзесяці гадоў таму вучоныя з НАН Беларусі склалі прагноз экспансіі інвазійных відаў. Самы горшы з трох варыянтаў (калі нічога з гэтым не рабіць) мог прывесці да таго, што плошча распаўсюджвання, напрыклад, баршчэўніку Сасноўскага праз 5-10 гадоў вырасла б у тры разы. Сёння ў працэс барацьбы з інвазіямі актыўна ўключана і навука. У Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча вывучэннем «агрэсараў» займаюцца тры лабараторыі, у гэтым жа кірунку працуе і Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Пра інвазійныя расліны ў флоры Беларусі, што наносяць значную шкоду чалавеку, распавядае навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Сяргей Саўчук.
Нафта па-ранейшаму застаецца адным з найважнейшых для эканомікі Беларусі прыродных рэсурсаў. Таму павышэнню эфектыўнасці яе разведкі і здабычы ўдзяляецца шмат увагі. Прыродная спецыфіка Беларусі ў тым, што вуглевадароды знаходзяцца вельмі глыбока і выходзяць на паверхню ў невялікай колькасці месцаў. Таму вывучэнне іх даволі складанае і патрабуе вялікіх выдаткаў. Але з дапамогай сучасных тэхналогій разведкі і здабычы гэта праца становіцца больш эфектыўнай, распавядае загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Яраслаў Грыбік, кампанія «Беларуснафта» праводзіць некаторыя работы па ацэнцы рэсурсаў, якія раней не ўлічваліся з-за сваёй непад'ёмнасці.
Сёлета пачнецца распрацоўка праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)», а ў 2019 годзе плануецца атрымаць закончаны нарматыўны дакумент.Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін адзначыў, што розныя нормы, якія датычацца балот, прапісаныя ў розных заканадаўчых актах, трэба аб'яднаць у адзін дакумент і выключыць супярэчнасці, што сустракаюцца. «Магчыма, гэта першы закон аб балотах у свеце», — заўважыў вучоны.
Беларусь ужо шмат гадоў трымае планку адной з найбагацейшых краін Еўропы на рэсурсы водна-балотных угоддзяў. Сёлета пачнецца распрацоўка праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)», а ў 2019 годзе плануецца атрымаць закончаны нарматыўны дакумент. Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін адзначае, што , магчыма, гэта першы закон аб балотах у свеце.
Складаная сітуацыя склалася вакол будаўніцтва новага завода холдынга «Амкадор» у ваколіцах прысталічнага аграгарадка Калодзішчы. Ужо некалькі месяцаў жыхары і мясцовыя дачнікі выступаюць супраць будаўніцтва. Каб абараніць участак ад высечкі, жыхары аграгарадка звярнуліся да навукоўцаў. І аказалася, што лес — не толькі выдатная перашкода для выкідаў чыгункі і прамвузла. Па інфармацыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, тут знаходзіцца каля 50 экзэмпляраў прадстаўніка Чырвонай кнігі — сна раскрытага.
Зімовы сезон — адзін з самых складаных перыядаў для аўтамабілістаў. Каб вырашыць гэтыя праблемы, дарожныя і камунальныя службы апрацоўваюць дарогі і вуліцы спецыяльнымі рэагентамі. Але, дапамагаючы аўтамабілістам, хімічныя рэчывы могуць забрудзіць наваколле і прынесці шкоду раслінам. Выкарыстанне солі ў якасці супрацьгалалёднага рэагенту, асабліва з перавышэннем гранічных нормаў і ў спалучэнні з іншымі негатыўнымі фактарамі, непазбежна вядзе да аслаблення і дэградацыі прыдарожных экасістэм, распавядае загадчык сектара маніторынга расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аляксандр Суднік.
«Расліны-агрэсары. Інвазійныя віды на тэрыторыі Беларусі» — так называецца навукова-папулярнае выданне, складзенае спецыялістамі лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, што сёлета ўбачыла свет. Падрабязней распавядаюць кіраўнік лабараторыі Віктар Парфёнаў і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Аркадзь Скуратовіч.
Апошнім часам усе позіркі спецыялістаў лясной аховы звернуты на паўднёвыя рэгіёны краіны: Брэсцкую, Гомельскую вобласці, часткі Мінскай і Магілёўскай абласцей. Менавіта там актыўна размнажаюцца жукі-караеды і знішчаюць сасну — адну з галоўных лясных культур Беларусі. Каб спыніць нашэсце, разам працуюць як мясцовыя, так і паўночныя, вольныя ад ствалавых шкоднікаў, лясгасы, а таксама навукоўцы: Інстытут лесу НАН Беларусі сумесна з БДУ распрацавалі ферамонныя пасткі для кантролю колькасці шкоднікаў.
Сёння сусветны клімат змяняецца — і гэта бясспрэчны факт, упэўнены спецыялісты. Ці можна прыстасавацца да гэтых змен або знізіць уплыў негатыўных прыродных фактараў на жыццядзейнасць нашай краіны? Выкарыстанне кліматычнай інфармацыі, безумоўна, вельмі важнае для сельскай гаспадаркі — яна можа служыць рэзервам павышэння прадукцыйнасці, адзначае кліматолаг, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Логінаў. Але без паляпшэння тэхналогій, павышэння культуры земляробства будзе складана дасягнуць значных поспехаў.
Пранікаючы за тэрыторыю свайго натуральнага арэала, чужародныя віды раслін і жывёл могуць нанесці значную шкоду прыродзе і яе жыхарам. З-за свайго геаграфічнага становішча, трансгранічнага характару рачных басейнаў, размяшчэння на межах фізіка-геаграфічных падзон Беларусь выступае як рэгіён-акцэптар («прыёмшчык») чужародных відаў.Па словах кіраўніка міжведамаснага цэнтра па інвазіўных відах пры Акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Віталя Сяменчанкі, у цяперашні час у краіне зарэгістравана 25 чужародных відаў водных беспазваночных, 13 відаў рыб, 120 відаў наземных беспазваночных, у асноўным насякомых. Сярод раслін чужароднымі з'яўляюцца каля 800 відаў, з іх 350 відаў ужо наносяць і могуць нанесці шкоду прыродзе і чалавеку.
Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам, павысіць інвестыцыйныпатэнцыял Беларусі і яе інавацыйнае развіццёгэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікіРэспубліканскага экалагічнага форуму, які прайшоў у Віцебску сумесна з VІ Міжнародным эканамічным форумам «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». На іншае месца жыхарства «пераехалі» ў гэты майскі дзень і 205 асобін шыракапальцага рака. Каб падсяліць рака, навукоўцы з НАН Беларусі даследавалі некалькі вадаёмаў, правялі іх гідрабіялагічную і гідрахімічную здымку, вывучылі наяўнасць магчымых драпежнікаў.
Незвычайны і трагічны адначасова выпадак нядаўна адбыўся ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Жыхарка вёскі Верамееўка знайшла на сваім падворку параненую рысь. На жаль, маладую самку рысі выратаваць не атрымалася. Як расказаў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэрыялогіі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Рыгор Янута, выпадкаў, калі параненая дзікая жывёла прыходзіць да чалавека, вельмі мала.
Пра тое, як зімуецца беларускім жывёлам дома, расказалі спецыялісты Нацыянальнага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах: старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Ірына Самусенка, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэрыялогіі Рыгор Янута і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных бесхрыбетных жывёл Сяргей Драбянкоў.
Небяспечнае захворванне, занесенае чужароднымі відамі ракаў, пагражае смерцю абарыгенным жыхарам беларускіх рэк і азёр. Каб спыніць распаўсюджванне чумы, захаваць і аднавіць пагалоўе гэтага каштоўнага прамысловага аб'екта ў жывой прыродзе, спецыялісты навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах заклікаюць грамадскасць паведамляць пра з'яўленне ў ракаў сімптомаў гэтага захворвання ці рэзкае зніжэнне іх колькасці ў вадаёмах краіны. Падрабязна пра пагрозу распавядае вучоны сакратар НПЦ па біярэсурсах Кацярына Хейдарава.
З пачатку XX стагоддзя сярэдняя тэмпература паветра ў свеце ўзрасла на 0,74 °C, прычым працэс гэты стаў актыўна нарастаць пасля 80-х гадоў. І хоць навукоўцы кажуць, што пацяпленне — з'ява цыклічная, за апошнія дзесяцігоддзі актыўная дзейнасць чалавека значна паскорыла гэты працэс. Як гэта адаб'ецца на флоры і фаўне Беларусі — расказваюць спецыялісты з Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.
"Для нерасту рыбы неабходна выкананне некалькіх умоў. Гэта, перш за ўсё, прыдатная тэмпература вады (+4° С для кумжы і да +8° С для ласося), хуткасць цячэння каля 1 м/с — струмень вады павінен абавязкова праходзіць праз нераставы грудок (гняздо). Для яго будаўніцтва кумжа і ласось выкарыстоўваюць жвір і гальку. Па нераставых грудах іхтыёлагі і вызначаюць колькасць рыбы", - адзначае навуковы супрацоўнік лабараторыі іхтыялогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Плюта.
Некаторыя прадстаўнікі птушынага царства пакідаюць свае гнёзды задоўга да халадоў. Як расказала старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Наталля Карліенава, такія віды кулікоў, як кулік-цякун, кулік-случок, кнігаўка, грыцук, пачынаюць рыхтавацца да адлёту ў цёплыя краіны яшчэ ў чэрвені.
У канцы года павінна ўбачыць свет беларуская «Чорная кніга». Паводле слоў загадчыка лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, кіраўніка міжведамаснага цэнтра па інвазіўных відах Віталя Сяменчанкі, у многіх краінах Еўропы і рэгіёнах Расіі існуюць так званыя «чорныя спісы».
Многія людзі працягваюць падкормліваць дзікіх птушак. А цітрэба гэта рабіць? Па словах малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Багдановіча, падкормка птушак — гэта ў першую чаргу выхаваўчая акцыя, шлях да яднання з прыродай. Але добрыя намеры часта прадугледжваюць і пэўныя абавязкі, якія, не заўсёды выконваюцца.
Падчас саміта па клімаце Беларусь прадэманстравала сваю кампетэнтнасць і лідарства ў прыродаахоўнай дзейнасці. Не так даўно была праведзена значная даследчая праца па лініі Міністэрства лясной гаспадаркі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адаптацыі ляснога комплексу да змены клімату.
Аляксандр Казулін, кандыдат біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адзначыў забарону асушэння натуральных балот і плануемую забарону здабычы торфу. У планах спецыялістаў таксама аднавіць усе балоты с парушаным гідралагічным рэжымам.
Зацверджаны асноўныя стратэгічныя дакументы па развіцці сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, распрацаваныя па рэкамендацыях вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі