Всего документов: 4.
Археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі з мая 2014 года праводзілі побач з вескай Малы Трасцянец раскопкі на тэрыторыі былога канцлагера і выявілі шмат артэфактаў. Аб знаходках паведаміў загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Кошман.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з "Банкам БелВЭБ" пачалі праект па факсімільным перавыданні ўсіх кніг, выпушчанных Скарынай у Празе і Вільнюсе. Рарытэты захоўваюцца і ў ЦНБ НАН Беларусі.
Аб «Інтымным дзённіку» паэта Максіма Багдановіча ведаюць пакуль толькі нямногія, хто гартаў старонкі гэтага рукапісу. Адзін з іх – драматург Юрый Сохар: - У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у 70-я гады задумалі напісаць гісторыю нацыянальнага тэатра. Я тады працаваў у інстытуце і памятаю, як свае ўспаміны даслаў з Саратава былы дырэктар першага беларускага дзяржтэатра (цяперашняга Купалаўскага) Язэп Дыла. Сярод іншага ў пасылцы быў невялікі сшытак.
Лепшыя рэстаўратары краіны вяртаюць першапачатковы выгляд шэдэўрам жывапісу і дойлідства. У 1977 годзе быў адкрыты Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Гэтая кунсткамера ў першапачатковым выглядзе існуе па гэты дзень.