Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 49.

Другі год наша краіна сустракае Дзень касманаўтыкі ў статусе касмічнай дзяржавы. Касмічная галіна, якая знаходзіцца пад пільным патранажам Прэзідэнта мае для рэспублікі стратэгічнае значэнне. Наша краіна плануе ўдзельнічаць у стварэнні Расійскай арбітальнай станцыі. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Пётр Віцязь.

Источник: Звязда | 12.04.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Космос

Беларускія і расійскія вучоныя будуць супрацоўнічаць у сферы рабатызацыі ферм і працэсаў у садаводстве. Пра гэта паведаміў падчас выязнога прэс-тура генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук (НПЦ НАН) Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Дзмітрый Комлач.

Тое, што наша краіна займае першае месца ў свеце па аб’ёме вытворчасці брыкетаў, ужо ні для каго не сакрэт. Справа ў тым, што на тэрыторыі Беларусі запасы торфу ацэньваюцца ў 2,4 мільярда тон. Праводзіцца работа па пашырэнні наменклатуры выпуску прадукцыі на аснове торфу з высокай дабаўленай вартасцю, створана рабочая група з Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 19.03.2025

Рубрика: Наука и производство, Наука и технологии

З дакладамі на канферэнцыі па тэме павышэння энергаэфектыўнасці эканомікі выступіла звыш дзясятка спецыялістаў. Напрыклад лейтматывам выступлення вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута энергетыкі НАН Аляксандра Грэбенькова стала павышэнне эфектыўнасці энергазабеспячэння і энергаспажывання ў жыллёвым сектары.

У нашай краіне распрацавана і рэалізуецца Стратэгія інавацыйнага развіцця транспартнага комплексу да 2030 года, якой прадугледжаны меры, з дапамогай якіх забяспечваецца ўдасканаленне работы транспарту і яго інфраструктуры. Разглядаюцца пытанні па павелічэнні экалагічных відаў транспарту ў краінеь. Намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» Мікалай Лакотка расказаў аб навінках экалагічнага транспарту і перспектыўных распрацоўках, дадаўшы, што прадпрыемства супрацоўнічае ў тым ліку з навукоўцамі Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 09.11.2024

Рубрика: НАН Беларуси, Экологическая деятельность

Днямі ў нашай краіне адбылася нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы, дзе аналізавалася дзейнасць навукі, у тым ліку — пры развіцці айчыннай сельскай гаспадаркі. Пра новыя аграпрамысловыя тэхналогіі і ўклад беларускіх вучоных у развіццё АПК распавялі спецыялісты. Аб лепшых сартах «другога хлеба» расказаў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Андрэй Чайкоўскі.

Источник: Звязда | 01.08.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

«В новом издании Национального атласа Беларуси есть раздел „климат“. Материалы для него подбирались за период с 1991-го по 2020 год. При этом, если мы обозначили границы агроклиматических областей за данный период, то область „Полесье“ вроде бы исчезла. Тогда начали снова вырисовываться три агроклиматические зоны — Северная, Центральная и Южная», — рассказал Виктор Мельник.

Айчынныя сіноптыкі апошнім часам вельмі акуратна даюць доўгачасовыя прагнозы, але ў тым, што ў найбліжэйшыя месяцы будзе дастаткова цёпла і нават горача, сумнявацца не прыходзіцца. Сваім меркаваннем падзяліўся і акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў.

Источник: Звязда | 19.06.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Стан навакольнага асяроддзя і экалагічная бяспека маюць агульнанацыянальнае значэнне. Пры гэтым праблема распаўсюджвання інвазіўных відаў раслін па-ранейшаму актуальная. Павелічэнне колькасці такіх відаў стварае пагрозу захаванню біялагічнай разнастайнасці і здольна пацягнуць негатыўныя наступствы ў некаторых галінах эканомікі, а часам нават нанесці шкоду здароўю людзей. Як у нашай краіне вядзецца барацьба з інвазіўнымі відамі раслін, расказалі спецыялісты Мінпрыроды і Інстытута абароны раслін НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 21.05.2024

Рубрика: Экологическая деятельность, Сотрудники НАН

Гэтая праграма развівае палажэнні Мемарандума паміж урадамі нашых краін аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій. Паслядоўная сумесная работа будзе ісці ў такіх сферах, як ядзерная медыцына, экалогія, цыфравізацыя, тэхналогіі назапашвання энергіі, электратранспарт, стварэнне новых матэрыялаў і адытыўныя тэхналогіі. «Расатам» прасоўвае пашырэнне супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. На "Атамэкспа-2024″ карпарацыя дамовілася з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна вырашаць задачы ў гэтай сферы.

Источник: Звязда | 26.04.2024

Рубрика: Международное сотрудничество, Наука и технологии

Сяўба сёлета пачалася на два тыдні раней у сувязі з кліматычнымі ўмовамі, таму і тэмпы работ дастаткова нядрэнныя. Уладзімір Гракун асобна адзначыў, што для правядзення вясновай сяўбы сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны былі забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур. навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі падрыхтавана да рэалізацыі 1420 тон яравога арыгінальнага і элітнага насення.

Источник: Звязда | 04.04.2024

Рубрика: Наука и производство

Газавая галіна — адна з найважнейшых складнікаў паліўна-энергетычнага комплексу краіны. Дынамічна развіваецца і тарфяная прамысловасць. Арганізацыямі галіны летась здабыта 2,2 мільёна тон торфу. Сёння тарфяная галіна паспяхова развіваецца, абнаўляюцца вытворчыя фонды, мадэрнізуюцца буйныя аб’екты тарфяной прамысловасці. Сумесна з НАН Беларусі распрацавана больш за 50 рэцэптур тарфяных субстратаў, якія могуць быць выкарыстаныя як для патрэб хобі-рынку, так і ў прамысловых цяплічных камбінатах.

Источник: Звязда | 28.03.2024

Рубрика: Наука и технологии, Экологическая деятельность

Как отметил председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси Владимир Гусаков, успехи в атомной энергетике, разработки в сфере медицины и создание линейки отечественного электротранспорта можно считать прорывными для белорусских ученых.

Источник: Звязда | 24.01.2024

Рубрика: Международное сотрудничество, НАН Беларуси

Нягледзячы на санкцыі Захаду Нацыянальная акадэмія навук актыўна развівае супрацоўніцтва з многімі краінамі і паспяхова вядзе работу па розных напрамках. Як адзначыў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, поспехі ў атамнай энергетыцы, распрацоўкі ў сферы медыцыны і стварэнне лінейкі айчыннага электратранспарту можна лічыць прарыўнымі для беларускіх навукоўцаў.

Источник: Звязда | 24.01.2024

Рубрика: Международное сотрудничество, Сотрудники НАН

У гэтым сезоне на спажывецкім рынку краіны дасягнута збалансаванасць попыту і прапановы па асноўных групах свежай плодаагародніннай прадукцыі. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава. Асаблівую ўвагу надаюць тэхналогіям захоўвання. Напрыклад, пад кожны сорт распрацоўваюцца свае рэцэптуры захоўвання ў газавым асяроддзі, расказаў дырэктар Інстытута пладаводства НАН Беларусі Аляксандр Таранаў.

Источник: Звязда | 03.11.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Новыя навуковыя распрацоўкі заўсёды павінны правярацца на практыцы, асабліва калі яны ствараюцца ў галіне сельскай гаспадаркі. Аб найбольш важкіх распрацоўках і перспектыўных праектах у сферы жывёлагадоўлі распавёў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч.

Источник: Звязда | 01.08.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

Агульнавядома, што мадэрнізацыя і рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў забяспечвае эканамічную бяспеку і незалежнасць краіны. Эксперты распавялі аб інавацыйных тэхналогіях прамысловай галіны, аб тэхналогіях стварэння экспартна арыентаванай тэхнікі і, у выніку, аб падтрымцы прадпрыемстваў у рэалізацыі інавацыйных праектаў бізнесу ў высокатэхналагічнай сферы. Сваё меркаванне выказаў і генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Паддубка.

Источник: Звязда | 29.03.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло выступіў на выніковай прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Ігар Брыло звярнуў увагу і на цеснае супрацоўніцтва Мінсельгасхарча і Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 16.11.2022

Рубрика: Наука и производство

У гэтым годзе, дзякуючы гарачаму жніўню, уборку бульбы і гародніны з адкрытага грунту пачалі прыкладна на два тыдні пазней, чым звычайна. Ужо цяпер спецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання разлічваюць атрымаць бульбы на 6 % больш, чым летась. Да 100 тысяч тон плодаагародніннай прадукцыі ў Беларусі штогод перапрацоўваецца. Намеснік начальніка аддзела тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Дзіяна Сафронава распавяла, што іх цэнтр забяспечвае навуковае суправаджэнне вытворчасці кансерваванай прадукцыі на аснове садавіны, гародніны і грыбоў.

Источник: Звязда | 16.09.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

Аграрны форум «Казахстан — Беларусь» праходзіць падчас правядзення нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны ў рамках 23-й Цэнтральна-Азіяцкай Міжнароднай выставы «Харчовая прамысловасць» — FoodExpo Qazaqstan, якая праходзіць у горадзе Алматы з 3 па 5 лістапада. У форуме прынялі ўдзел кампаніі, якія спецыяльна прыехалі з Беларусі: Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук, «БелВітуніфарм», «Мілкавіта», «Навагрудскія дары» і Ашмянскі сыраробны завод.

У гэтым сезоне на спажывецкім рынку краіны дасягнута збалансаванасць попыту і прапановы па асноўных групах свежай плодаагародніннай прадукцыі. Акрамя рэалізацыі свежай прадукцыі, садавіну і гародніну таксама перапрацоўваюць. Начальнік аддзела тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Людміла Паўлоўская распавяла аб важным напрамку — распрацоўцы новых відаў кансерваў для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Источник: Звязда | 19.10.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Набліжаецца лета, а мы яшчэ нават не адчулі па-сапраўднаму цѐплага вясновага надвор'я, нягледзячы на шматлікія размовы аб глабальным пацяпленні. Гэта так, але, на думку дырэктара Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Лысенкі, самая вялікая памылка — гэта меркаваць аб змяненні клімату па тым надвор'і, якое стаіць за вакном. У ацэнках змены клімату ѐн раіць лепш спадзявацца не на жыццѐвы вопыт, а на разлікі вопытных спецыялістаў.

Источник: Звязда | 28.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Набліжаецца лета, а мы яшчэ нават не адчулі па-сапраўднаму цёплага вясновага надвор'я, нягледзячы на шматлікія размовы аб глабальным пацяпленні. Гэта так, але, на думку дырэктара Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Лысенкі, самая вялікая памылка — гэта меркаваць аб змяненні клімату па тым надвор'і, якое стаіць за вакном. У ацэнках змены клімату ён раіць лепш спадзявацца не на жыццёвы вопыт, а на разлікі вопытных спецыялістаў.

Источник: Звязда | 27.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Набліжаецца лета, а мы яшчэ нават не адчулі па-сапраўднаму цёплага вясновага надвор’я, нягледзячы на шматлікія размовы аб глабальным пацяпленні. Гэта так, але на думку дырэктара Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Сяргея Лысенкі, самае вялікі зман — гэта судзіць аб змяненні клімату па тому надвор’ю, якое стаіць за акном. Бо клімат, гэта асераднёны статыстычны ансамбль умоў надвор’я, які назіраецца на працягу доўгага перыяду часу (не менш за 30 гадоў). Таму, у ацэнках змены клімату, ён раіць лепш спадзявацца не на жыццёвым вопыт, а на разлікі вопытных спецыялістаў.

Так адказаў на адпаведную рэпліку журналіста «Звязды» дырэктар ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка.

Источник: Звязда | 19.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН, Наука и общество

Дырэктар ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка адзначыў, што змяненне клімату — устойлівая тэндэнцыя, якая будзе працягвацца ў наступныя гады і, магчыма, дзесяцігоддзі. Але на фоне гэтага ўстойлівага пацяплення ёсць яшчэ і натуральныя кліматычныя цыклы рознай перыядычнасці.

Источник: Звязда | 19.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Амаль кожны гарадскi жыхар у чарговыя выхадныя ў гэтыя кастрычнiцкiя днi наведвае сельскагаспадарчыя кiрмашы, дзе закупляе бульбу, моркву, яблыкi для сямейнага харчавання. А потым на працягу доўгай зiмы мы радуем сябе водарам i смакам айчынных садавiны i агароднiны. Вялiкi горад таксама робiць сабе запасы, яны называюцца стабiлiзацыйныя фонды на мiжсезонны перыяд. У нашай сталiцы сёлета такiя фонды было вырашана арганiзаваць на базе гандлёва-закупачнага, аптова-рознiчнага камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства «Партызанскае». Акрамя таго, мы даведалiся, як рыхтуюцца да новага «зялёнага» сезона на Мiнскай агароднiннай фабрыцы.

Источник: Звязда | 28.10.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Амаль кожны гарадскi жыхар у чарговыя выхадныя ў гэтыя кастрычнiцкiя днi наведвае сельскагаспадарчыя кiрмашы, дзе закупляе бульбу, моркву, яблыкi для сямейнага харчавання.Вялiкi горад таксама робiць сабе запасы, яны называюцца стабiлiзацыйныя фонды на мiжсезонны перыяд. Больш за дзве трацiны валавога збору агароднiны ў краiне ажыцяўляецца ў асабiстых дапаможных гаспадарках, распавядае дырэктар Iнстытута агароднiцтва Нацыянальнай акадэмii навук Андрэй Чайкоўскi.

Источник: Звязда | 28.10.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Амаль кожны гарадскi жыхар у чарговыя выхадныя ў гэтыя кастрычнiцкiя днi наведвае сельскагаспадарчыя кiрмашы, дзе закупляе бульбу, моркву, яблыкi для сямейнага харчавання. А потым на працягу доўгай зiмы мы радуем сябе водарам i смакам айчынных садавiны i агароднiны. Вялiкi горад таксама робiць сабе запасы, яны называюцца стабiлiзацыйныя фонды на мiжсезонны перыяд. У нашай сталiцы сёлета такiя фонды было вырашана арганiзаваць на базе гандлёва-закупачнага, аптова-рознiчнага камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства «Партызанскае». Акрамя таго, мы даведалiся, як рыхтуюцца да новага «зялёнага» сезона на Мiнскай агароднiннай фабрыцы.

Источник: Звязда | 28.10.2020

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Глабальнае пацяпленне i змяненне клiмату, скарачэнне плошчы ўрадлiвай зямлi i водных рэсурсаў пагражаюць нам стратай разнастайнасцi генетычных рэсурсаў раслiн, прыдатных для вытворчасцi прадуктаў харчавання. Таму захаванне, вывучэнне i эфектыўнае выкарыстанне генафонду раслiн - нацыянальная задача, якая служыць для ўстойлiвай сельскагаспадарчай вытворчасцi, расказаў генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па земляробстве Фёдар Прывалаў. Што робiцца ў нашай краiне для захавання i ўдасканалення жыццёва неабходнага фонду, паведамілі ён i iншыя спецыялiсты галiны, у тым лику галоўны навуковы супрацоўнiк НПЦ НАН Беларусi па земляробстве Станiслаў Грыб, загадчыца лабараторыi Iнстытута пладаводстваа НАН Беларусi Зоя Казлоўская.

Источник: Звязда | 02.04.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

На нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў Прэзідэнт нашай дзяржавы заўважыў, што развіццё электратранспарту - не проста дадіна модзе, гэта надзённая неабходнасць ужо сёння. Далучэнне стварыць уласны электрамабіль атрымала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая летась паведамляла, што ён практычна гатовы.

У нашай краіне працягвае актыўна развівацца сажалкавае рыбаводства. Летась у сажалках нагадавалі больш за 14 тысяч тон рыбы. Ці шмат гэта для краіны? Зусім не. Астатняе купляем. Так, няма ў нас выхаду да мора. Значыць, трэба больш здабываць або вырошчваць. Таму Мінсельгасхарч сумесна з зацікаўленымі ведамствамі распрацаваў комплекс мер па развіцці рыбаводства да 2025 года. Упор робіцца на вытворчасць каштоўных відаў рыб, у прыватнасці стронгі. Навукоўцы перш за ўсё накіраваны на рэсурсазберажэнне і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці рыбаводства ў нашай краіне, кажа намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі Уладзімір Каставусаў.

Источник: Звязда | 06.03.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Анансаваны на мерапрыемстве «Залаты келіх» айчынны каньяк ўжо прайшоў экспертную дэгустацыю і досыць хутка паступіць у рознічны продаж. Увесь цыкл вытворчасці ад культывацыі вінаграднай лазы да разліву праходзіць у нашай краіне, адзначыў начальнік аддзела тэхналогій алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Аляксандр Пушкар.

Источник: Звязда | 21.11.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

Арганізацыі тарфяной галіны, якія ўваходзяць у сістэму Мінэнерга, штогод здабываюць каля 2,5 млн тон карыснага выкапня. Ён ідзе не толькі ў печкі, але і выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Сёння ў торфу з'явіліся перспектывы і ў іншых галінах. Напрыклад, нядаўна беларускія навукоўцы з Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі арганізавалі праект па вытворчасці на аснове торфу актываванага вугалю.

Источник: Звязда | 11.09.2019

Рубрика: Наука и технологии, Экологическая деятельность

На сажалцы ў раёне Шабаноў у Мінску была адзначана палярная чайка — марская птушка, якая рэдка залятае ўглыб сушы. Заўважыла новую для краіны птушку Ірына Самусенка — загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

Источник: Звязда | 13.03.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Адна з самых актуальных задач, якія сёння стаяць перад навукова-прамысловым комплексам Беларусі, — распрацоўка і серыйны выпуск разнастайных відаў сучасных транспартных сродкаў на электрычнай цязе. А таксама стварэнне інфраструктуры для іх паспяховай эксплуатацыі. Па даручэнні Прэзідэнта Нацыянальная акадэмія навук Беларусі распрацавала «Праграму развіцця электратранспарту на 2018—2022 гады». Дык якія ж перспектывы чакаюць гэты сектар беларускай эканомікі ў найбліжэйшай будучыні? Аб гэтым размова з генеральным дырэктарам Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Сяргеем Паддубкам.

У конкурсе прынялі ўдзел вядучыя вытворцы і дыстрыб'ютары алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі з Беларусі, Расіі, Малдовы, Славакіі, Венгрыі, Грузіі і іншых краін. Намеснік генеральнага дырэктара НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Алена Маргунова заявіла, што нашы распрацоўшчыкі падалі на разгляд журы конкурсу беларускія каньякі з мясцовых вінаматэрыялаў, а таксама айчыннае віскі.

Источник: Звязда | 26.10.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

Лясны кот, які лічыўся вымерлым у Беларусі, з'явіўся ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, паведамляе старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Валерый Дамброўскі.

Источник: Звязда | 31.10.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

Айчынныя электравеласіпеды могуць з'явіцца ў продажы ў наступным годзе, паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Янкевіч.

Источник: Звязда | 30.08.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство, Наука и технологии

Ад майскіх замаразкаў на поўдні краіны больш пацярпелі ягаднікі і квітнеючыя сады. Аб гэтым паведамілі спецыялісты НАН Беларусі і Мінсельгасхарчу падчас брыфінгу на тэму «Уплыў неспрыяльных умоў надвор'я на ход пасяўной кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА. Намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан адзначае, што вясновыя замаразкі не нанеслі істотнай шкоды пасевам азімых збожжавых культур.

Источник: Звязда | 17.05.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля