Всего документов: 7.
Днямi ў Савеце Рэспублiкi адбылося пасяджэнне секцыi №2 навукова-кансультатыўнага савета пры Прэзiдыуме Савета Рэспублiкi на тэму «Асноўныя напрамкi стабiлiзацыi фiнансава-эканамiчнай сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь у сучасных умовах». Дырэктар Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Васiль Гурскi паведамiў, што ўжо прыняты комплекс першачарговых мер па падтрымцы беларускай эканомiкi, а цяпер распрацоўваюцца дадатковыя меры па яе стымуляваннi.
Гутарка з акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам эканамічных навук, прафесарам, экспертам Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН па інавацыйным развіцці, стваральнікам беларускай міжнароднай навуковай школы інавацыйнага і наасфернага ўстойлівага развіцця Пятром Нікіценкам пра ўзаемаадносіны чалавека і яго малой радзімы.
Як паскорыць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны? На гэту тэму разважае Пётр Нікіценка, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар, эксперт Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН па інавацыйным развіцці.
Як павысіць эфектыўнасць дзейнасці мясцовых дэпутатаў у вырашэнні праблем занятасці насельніцтва? Гэта пытанне стала тэмай гутаркі з доктарам эканамічных навук, прафесарам, академікам НАН Беларусі, даследчыкам практыкі дзяржаўнага кіравання, экспертам Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Пятром Нікіценкам.
На балоце Барценіха ў Валожынскім раёне адбылася прыродаахоўная акцыя. Мэта — падтрыманне папуляцый рэдкіх і знікаючых відаў птушак, у прыватнасці, шэрага жураўля. Як трапна сказаў Аляксандр Казулін, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах, пустыня паступова ператвараецца ў аазіс. Удзельнікі акцыі, а гэта прадстаўнікі Мінпрыроды, Мінлясгаса, НАН Беларусі, мясцовай улады, жыхары раёна, у тым ліку школьнікі, сабраліся на ўскрайку Барценіхі, каб дапамагчы ёй хутчэй вярнуцца ў спрадвечны стан. Тут пасадзілі сотні саджанцаў чорнай алешыны і сасны. Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік інстытута эксперыментальнай батанікі, патлумачыў гэтыя пасадкі неабходнасцю падтрымліваць і распаўсюджваць менавіта беларускую раслінную біяразнастайнасць.
Сёння ў Мінску пачынаюцца чарговыя, ужо дзявятыя па ліку, восеньскія Тыдні Германіі ў нашай краіне. З гэтай нагоды адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў пасольства ФРГ у Беларусі. У рамках Тыдняў сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук пройдзе Дзень маладога вучонага. У ім прымуць удзел маладыя беларускія і нямецкія навукоўцы.
"Шыпяны-АСК" - гэта эксперыментальная гаспадарка, якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук, а калі дакладней, то яна, гаспадарка, з'яўляецца даччыным прадпрыемствам Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве. На яго палетках вучоныя цэнтра сумяшчаюць навуку з вытворчасцю. І працэс гэты перманентны.