Всего документов: 3.
Убачыў свет чарговы, ужо 26, нумар брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”. Па словах галоўнага рэдактара выдання Аляксандра Ваўковіча, назва альманаха цесна звязана з гісторыяй зямель, на якіх зараз знаходзіцца Брэсцкі раён. “Астрамечаўскі рукапіс” — гэта помнік беларускай музычнай культуры XVII стагоддзя, яго доўгі час памылкова называлі “Полацкім сшыткам”. Аднак гістарычныя карані рукапісу ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна. Гэты факт пацвердзілі спецыялісты НАН Беларусі.
У наступным годзе Брэст адзначыць сваё тысячагоддзе. Дабрачынны фонд «Брэст. 1000 год» паставіў перад сабой няпростую мэту — вярнуць гораду адзін з яго сімвалаў, Брэсцкую Біблію. Фаліянт надрукавалі ў верасні 1563 года ў першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні, якую заснаваў Мікалай Радзівіл Чорны. У свеце захавалася толькi 130 экзэмпляраў Брэсцкай Бібліі. Кнігі захоўваюцца ў прыватных калекцыях, музеях і бібліятэках Польшчы, Літвы, Расіі. Экзэмпляр 455-гадовага выдання можна ўбачыць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ці вернецца, нарэшце, Брэсцкая Біблія ў Брэст?
Да трэці будучага ўраджаю: лебедзі і зубры знішчаюць пасевы сельгаспрадпрыемтсваў у Брэсцкай вобласці. Лебедзяў на палях Брэсцкага раёна навукоўцы бачаць другі год запар. Чаму пасевы рапсу так вабяць птушак, тлумачыць намеснік дырэктара па навуковай рабоце Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык.