Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 12.

На пачатку 1989 года адбыўся конкурс на помнік Францыску Скарыну ў Мінску. Месца было абрана каля Акадэміі навук БССР. Але, нягледзячы на сціплыя тэрміны, праэкты не паступалі. Патрэбен быў творчы імпульс, далучэнне да Скарынавай эпохі. Цвет беларускай творчай інтэлігенцыі адправіўся ў падарожжа па Скарынавым мясцінам: Празе і Кракаве. Нататкі пра паездку рабіў Адам Мальдзіс.

Источник: Краязнаўчая газета | 03.08.2017

Рубрика: НАН Беларуси

У Маскве ў розныя гады жылі і працавалі, вучыліся беларускія пісьменнікі, шмат з іх працавалі і працягваюць працавать у рускай літаратуры. З Масквой было звязана і жыццё Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, акадэміка АН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 03.06.2016

Рубрика: Сотрудники НАН

Адбылася шостая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, праведзеная Інстытутам гісторыі НАН Беларусі ў Ашмянскім раёне, прысвечаная Соф’і Гальшанскай. Удзельнікаў першай канферэнцыі, праведзенай ў 2006-м у Гальшанах і Навагрудку, вітаў тагачасны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, а цяпер прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч

Источник: Голас Радзімы | 03.07.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

У Нясвіжы пачалася падрыхтоўка да 500-годдзя з дня нараджэння мецэнату, фундатара Мікалая Радзівіла Чорнага. Аднім з самых значных вынікаў мецэнацкага спрыяння рэфармацыйнаму руху Мікалая Радзівіла Чорнага з’явілася пратэстанцкая і польскамоўная Брэсцкая Біблія, вялікая бібліяграфічная рэдкасць. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваецца няпоўны экземпляр старадрука.

Источник: Голас Радзімы | 26.06.2014

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Вядомы літаратуразнаўца Адам Мальдзіс, прысвяціўшы значную частку свайго жыцця працы ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы, распавядае пра свае пошукі легендарнага выдання "Скрыпкі беларускай".

Источник: Голас Радзімы | 12.06.2014

Рубрика: Наука и общество

Канструктыўнасць, пераканаўчасць, кампетэнтнасць — такімі рысамі вызначаліся даклады і дыскусіі як на пасяджэннях Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях міжкультурнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння на прасторах СНД, так і Кансультатыўнай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі. З дакладамі выступілі загадчык кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў прафесар Аляксандр Марозаў, загадчык сектара навукі Міністэрства культуры і турызму Азербайджана кандыдат палітычных навук Асіф Адзіль-аглы Усубаліеў, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі прафесар Ігар Катляроў і іншыя.

Источник: Голас Радзімы | 26.09.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Нататкі з XV Міжнароднага з'езда славістаў у Мінску: пра вялікую міжнародную грамаду навукоўцаў, якія вывучаюць гісторыю і культуру славянскіх краін, і двух яе годных прадстаўнікоў — Арнольда Макміліна (Вялікабрытанія)і Рыгора Піўтарака (Украіна). У прыватнасці аўтар артыкула літаратуразнавец, крытык, публіцыст Адам Мальдзіс расказвае пра манаграфію прафесара Арнольда Макміліна “Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да сённяшняга дня” (1977), першае сур’ёзнае англамоўнае даследаванне беларускага пісьменства. Водгук на гэтую працу у свой час напісалі акадэмік Іван Навуменка, доктар філалагічных навук Міхась Мушынскі і Адам Мальдзіс. Пазней апошні падараваў свайму англійскаму калеге том Анталогіі старажытнай беларускай літаратуры, складзенай яго вучнем, доктарам навук Іванам Саверчанкам.

Источник: Голас Радзімы | 05.09.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Ганаровае найменне «Гаспадыня-беларусачка» на Астравеччыне прысвоена кіраўніцы раённай бібліятэчнай сістэмы Наталлі Ачарэтавай. Аб гэтым распавядае ў сваім артыкуле Адам Мальдзіс - беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук, прафесар, працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы | 08.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

На старонках «СБ» iснуе форма падачы матэрыялаў, дзе ў пяцi пунктах аўтарам ацэньваюцца найбольш iстотныя (для яго i грамадства) падзеi апошняга тыдня. Найбольш значныя падзеі мінулага тыдня прадстаўляе Адам Мальдзіс - беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук, прафесар, працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

Источник: СБ Беларусь сегодня | 09.07.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Культурнае паяднанне беларуска-кітайскіх сусветаў можа ісці ў розных кірунках. І гэты працэс паскарае прэзентацыя ў Мінску анталогіі «Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая». Укладанне і пераклад усіх вершаў — гэта справа адной асобы, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» Міколы Мятліцкага. Па сутнасці, паэт здзейсніў літаратурны подзвіг! Пра гэта гаварылі на прэзентацыі пасол Кітая ў Беларусі Чун Цяйвэй, кіраўнік «Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Аляксандр Гардзей, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Гніламёдаў.

Источник: Голас Радзімы | 25.04.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларускім Ганаровым консулам у Цюменскай вобласці Расіі з'яўляецца Уладзімір Шугля. Адна з добрага дзясятка кніг Уладзіміра Шуглі мае падвойную, беларуска-рускую назву — “Мой родны кут. Сибирь — Беларусь” (Магілёў, 2005).

Источник: Голас Радзімы | 23.06.2012

Рубрика: НАН Беларуси

Звыш сарака год у сталіцы Вялікабрытаніі дзейнічае Беларуская бібліятэка і Музей імя Францішка Скарыны. Плённа ў свой час развіваўся кнігаабмен “Скарынаўкі” з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы | 02.02.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля