Всего документов: 15.
Сумесную выставу "Іван Чыгрынаў. "Адтуль, з бацькоўскага парога..." арганізавалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, дзе і адбылася падзея. На выставе прадстаўлены унікальныя фотаздымкі, рукапісы, кнігі з аўтографамі, асабістыя рэчы пісьменніка, а таксама матэрыялы з фонду ЦНБ НАН Беларусі.
Літаратурна-музычная вечарына "Дарогамі вайны", прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Да вечарыны была прымеркавана выстаўка "Беларусь партызанская".
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася вечарына «...Галоўнае ў жыцці — жыццё», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось.
Міжнародны семінар-дыялог «Вывучэнне культурнай спадчыны татараў Беларусі» адбыўся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Гэты форум адкрывае шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Ібрагіма Канапацкага — навукоўца, выдатнага грамадскага дзеяча, намесніка старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання татараў «Зікруль-Кітаб» («Памяць і кніга»), кандыдата гістарычных навук, дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Музычна-паэтычная вечарына «Аркадзь Куляшоў. Ад Бесядзі да акіяна», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАНБ. Арганізатарамі мерапрыемства, да якога была прымеркавана таксама выстаўка твораў паэта «…І сэрца абпалена смагай радка», разам з навуковай бібліятэкай выступіў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
«Беларусь в годы Первой мировой войны» — такую назву мае выданне, прэзентацыя якога адбылася ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі. Аўтар кнігі — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Валянціна Бялявіна. Прэзентацыя адбылася на фоне дзеючай выстаўкі «Вялікая забытая вайна», на якой прадстаўлены выданні 1914—2013 гадоў. Экспазіцыю дапаўняюць копіі фотаздымкаў часоў Першай сусветнай вайны, зробленыя яе ўдзельнікамі. Арыгіналы фотаздымкаў беларускага паэта, празаіка, этнографа, мастака Уладзіслава Паўлюкоўскага, створаныя на тэрыторыі Беларусі, захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Авіцэна ўвайшоў у гісторыю як найбуйнейшы сярэдневяковы персідскі вучоны, філосаф і лектар. Усе грані таленту сярэдневяковага даследчыка сталі прадметам глыбокага аналізу, які правялі ўдзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі «Авіцэна: мысліцель, вучоны, гуманіст», што адбылася ў Мінску. Форум, у якім прынялі ўдзел навукоўцы Беларусі, Ірана, Расіі, Украіны і іншых краін, быў арганізаваны Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам пад эгідай Культурнага прадстаўніцтва Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.
«Маляванка: традыцыі і сучаснасць» — такую назву мае выстаўка работ студэнтаў кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая адкрылася ў Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прэзентацыя манаграфіі «Феномен белорусского музыкального искусства XVII в.» доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Людмілы Сідаровіч адбылася ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.
Прэзентацыя юбілейнай выстаўкі, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Піліпа Пестрака (1903—1978 гг.), адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
«Гісторыка-культурная і духоўная спадчына беларускага народа: вывучэнне, захаванне і выкарыстанне» — круглы стол з такой назвай адбыўся ў Нацыянальнай акадэміi навук Беларусі. У мерапрыемстве, адным з арганізатараў якога стала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел гісторыкі, вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. Удзельнікі круглага стала азнаёміліся з археалагічнай выставай, навейшымі выданнямі навукоўцаў, выставай ікон. Наведалі яны і археалагічную навукова-музейную экспазіцыю Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Радок з верша Яўгеніі Янішчыц «А ўсё таму, што родам з лістападу...» даў назву вечарыне, прысвечанай 65-годдзю вядомай беларускай паэтэсы. Арганізатарамі мерапрыемства, якое адбылося ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках праекта «Апякункі паэтычных нябёсаў», выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
"Ёсць Чалавек. Ёсць свет і дабрыня..." Вечарына з такой назвай адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі. Яна была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Эдзі Агняцвет, якая шмат пісала для дзяцей. Імпрэзу, ў якой прынялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменнікі, навукоўцы, родныя паэткі, ўпрыгожыла выстаўка "Гэта - і сэрца, і розум, неба мае і зямля", а таксама літаратурна-дакументальная выстаўка з фондаў Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры.
Вечарына «Сяргей Грахоўскі. Я ўсё спазнаў», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка, адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя бібліятэкі, арганізатарам мерапрыемства, у якім удзельнічалі родныя пісьменніка, блізкія сябры, калегі па пяру, даследчыкі творчасці, выступіў таксама Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Прэзентацыя выдання Уладзіміра Арлова і Дзмітрыя Герасімовіча "Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя" адбылася 6 жніўня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.