Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Навігацыя па сайце

НАН Беларусі ў СМІ

Всего документов: 11.

У 2015 годзе пачнецца лячэнне пацыентаў стваловымі клеткамі ў Міжнародным навукова-медыцынскім цэнтры "Клетачныя тэхналогіі, які зараз ствараецца на базе Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. Гэта сумесны беларуска-расійскі праект. Аб тым, як далёка беларускія вучоныя рушылі ў даследваннях стваловых клетак і іх прымяненні ў клінічнай практыцы, журналістам расказалі ў інстытуце падчас выязнога прэс-мерапрыемства навуковы кіраўнік саюзнай праграмы "Стваловыя клеткі", акадэмік НАН Беларусі Ігар Валатоўскі, дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі і Вольга Алейнікава і дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Людміла Дубоўская.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.09.2013

Рубрика: Наука и технологии

У аўторак у Беларускім дзяржаўным універсітэце ўручалі прэмію Scopus Award Belarus´2013, якая стала аб´ектыўнай знешняй ацэнкай укладу беларускіх вучоных у развіццё нацыянальнай і сусветнай навукі. Адным з актыўных карыстальнікаў найбуйнейшых баз данных Science Direct і Scopus на працягу многіх гадоў (пачынаючы з 2003 года) з´яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і яе бібліятэка (Цэнтральная навуковая біблітяэка імя Я. Коласа НАН Беларусі).

Источник: Настаўніцкая газета | 06.04.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Пытанне якасці дыссертацыйных даследаванняў абмяркоўвалася ў 2011 годзе на сумесным пасяджэнні Прэзідыума ВАК, Прэзідыума НАН Беларусі і Прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ з выпрацоўкай сістэмы мер. А напрыканцы мінулага года прэзідыум ВАК разгледзеў пытанне падрыхтоўкі дыссертацый па спецыяльнасці "Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі" і таксама прапанаваў шэраг рашэнняў. Апошняе пасяджэнне бюро праўшло па даручэнні міністра адукацыі С.А.Маскевіча, паколькі станоўчай дынамікі не назіраецца.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.03.2013

Рубрика: НАН Беларуси

З такой прапановай выступіў Савет старшынь прафкамаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукі пры Цэнтральным каміцеце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Размова ідзе аб унясенні дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2007 года № 450 “Аб устанаўленні даплат за вучоныя ступені і званні”. Ў дакуменце агаворваецца захаванне даплат толькі тым непрацуючым пенсіянерам, якія маюць вучоныя званні акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. Зараз жа прапаноўваецца захаваць даплаты і пенсіянерам, якія маюць ступені доктара навук і кандыдата навук, званні прафесара і дацэнта, стаж навукова-педагагічнай работы не менш за 20 гадоў і ўжо не працуюць.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.01.2013

Рубрика: НАН Беларуси

Кандыдат біялагічных навук Вольга Аляксандраўна Кавалёва атрымала навуковыя даныя, якія ў канчатковым выніку павінны прывесці да павышэння ўраджайнасці беларускіх гатункаў бульбы. Вольга Аляксандраўна, акрамя таго, што выкладае на факультэце прыродазнаўства, займаецца навуковай работай у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, дзе вучылася ў аспірантуры.

Источник: Настаўніцкая газета | 27.12.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Сфера інтарэсаў кандыдата фізіка-матэматычных навук Сяргея Міхайлавіча Барайшука, намесніка дэкана фізічнага факультэта, аказалася крыху нечаканай для вучонага педагагічнага ўніверсітэта: звышцвёрдыя нанапамерныя пакрыцці, уласцівасці паверхняў і прыборы для іх вымярэння. Як расказаў прэзідэнцкі стыпендыят, на фізічным факультэце БДПУ імя Максіма Танка працуе група фізікаў пад кіраўніцтвам Ігара Серафімовіча Ташлыкова, якая цесна ўзаемадзейнічае з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, Інстытутам парашковай металургіі.

Источник: Настаўніцкая газета | 27.12.2012

Рубрика: НАН Беларуси

Двум гэтым пытанням было прысвечана апошняе ў 2012 годзе пасяджэнне Прэзідыўма Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. Зараз у свеце існуе дастаткова вялікая колькасць міжнародных рэйтынгаў, у аснове якіх самыя розныя сістэмы крытэрыяў і метадалогіі. Напрыклад, сёлета ў інтэрнэт-рэйтынгу Webometrics удзельнічаюць 51 навуковая і адукацыйная ўстанова Рэспублікі Беларусь, а ў рэйтынгу навуковых публікацый Scimago — тры беларускія арганізацыі: Нацыянальная акадэмія навук, БДУ і БДУІР.

Источник: Партал педагагічнай прэсы | 27.12.2012

Рубрика: НАН Беларуси

На мінулым тыдні Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прымала ўдзельнікаў II Маладжёжнага інавацыйнага форуму «Навука і бізнес-2012». У Мінск прыехалі каля 550 маладых даследчыкаў з 10 краін СНД, а таксама з усёй Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 13.11.2012

Рубрика: Мероприятия НАН

Прафесарскі сход – гэта супольнасць навукова-педагагічных работнікаў комплекса БДУ. Па словах старшыні прэзідыума прафесарскага сходу, акадэміка НАН Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара А.І. Лесніковіча, адна з задач сходу – вывучэнне і абагульненне грамадскай (універсітэцкай і знешняй) думкі па пытаннях, якія жыццёва важныя для БДУ. Рэктар БДУ, акадэмік НАН Беларусі, доктар тэнічных навук, прафесар С.У. Абламейка зазначыў, што моц універсітэта – гэта заслуга вучоных, бо за імі стаяць навуковыя школы, вучні, і ўвогуле іх шматгадовая дзейнасць вызначыла цяперашні выгляд універсітэта.

Источник: Настаўніцкая газета | 01.11.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Зараз на кафедры ядзернай и радыяцыйнай бяспекі МДЭУ имя А.Д. Сахарава працягваецца падрыхтоўка кадраў для АЭС у межах спецыяльнасці "Ядзерная и радыяцыйная бяспека". Инжынераў па гэтай спецыяльнасці чакае не толькі АЭС і вядучы рэгулюючы орган у галіне атамнай энергетыкі – Дзяржатамнагляд, але і, напрыклад, праектныя арганізацыі альбо Аб’’яднаны інстытут ядзерных даследванняў НАН Беларусі "Сосны".

Источник: Настаўніцкая газета | 18.10.2012

Рубрика: НАН Беларуси

Таццяна Сушко і Лізавета Стома, 10-класніцы гімназіі №1 Жодзіна, сталі пераможцамі міжнароднага форуму студэнцкай і вучнёўскай моладзі "Першы крок у навуку-2012", які прайшоў у НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.04.2012

Рубрика: Мероприятия НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Забыўся пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерацыя пароляў
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля