Всего документов: 7.
Вечарына «Мы свет нанова адкрывалі…», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння паэта Аляксея Пысіна, прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
У Выдавецкім доме "Беларуская навука" пабачыла свет новае грунтоўнае даследванне кандыдата мастацтвазнаўства Вольгі Лабачэўскай "Беларускі народны тэкстыль: мастацкія асновы, узаемасувязі, навацыі".
Госцем XV Міжнароднага з´езда славістаў у Мінску стаў супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, кандыдат філалагічных навук, выпускнік кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Міраслаў Янковяк. Не так даўно ў суаўтарстве з прафесарам Нінай Баршчэўскай Міраслаў Янковяк выдаў грунтоўную працу «Беларуская дыялекталогія». Менавіта за гэтае выданне, а таксама за папулярызацыю беларускай мовы сярод навучэнцаў гуманітарных факультэтаў польскіх універсітэтаў спадар Міраслаў быў узнагароджаны Нагрудным знакам «Юбілейны медаль ў гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У Нясвіжскім Палацавым ансамблі распачала работу выстаўка «Кніжная спадчына Радзівілаў». Арганізацыя такой экспазіцыі – сумесная ініцыятыва музея-запаведніка, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі. «Сёння ў нас захоўваецца больш як 3,5 тысячы кніг з Радзівілаўскага збору. Бібліятэка робіць выданні больш даступнымі для чытача і даследчыка», - падкрэсліла дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Наталля Бярозкіна.
Прэзентацыя альбома «Помнікі мастацкай культуры Беларусі», што выйшаў у выдавецтве «Беларусь», прайшла ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адметна і тое, што ў межах прэзентацыі кнігі была адкрыта выстаўка адрэстаўраваных абразоў з калекцыі музея.
Аб манаграфіі “Максім Танк і польская літаратура”, што нядаўна была перавыдадзена выдавецтвам “Беларуская навука”.
Аб выданнях, выхад якіх прымеркаваны да 1150-годдзя Полацка. Прэзентацыя адметнага выдання, прысвечанага самаму старажытнаму гораду Беларусі, - манаграфіі “Полоцк” адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі.