Всего документов: 1.
Другая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання стала пляцоўкай для разгляду тэмы 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, для размовы ўвогуле пра сучасны стан кнігадрукавання. З дакладам па гэтай тэме выступіла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава, з судакладамі — міністр інфармацыі Лілія Ананіч і член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Каваленя. На пытанні на тэму 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адказвае Лілія Ананіч.