Всего документов: 3.
Штогадовая міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" сёлета ў дваццаць дзявяты раз адправіцца праз многія гарады і вёскі Беларусі ў сталіцу Дня беларускага пісьменства - Добруш. У Гомельскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з актывістамі будучай экспедыцыі. У прэзентацыі асенняй падзеі ўзяў удзел старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Ігар Шаладонаў.
У межах XV Міжнароднага фестывалю-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі" з ініцыятывай усталяваць помнікі Янку Маўру і яго сыну Фёдару Фёдараву каля Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі член-карэспандэнт НАН Беларусі Анатоль Сердзюкоў і загадчык кафедры беларускай літаратуры Іван Штэйнер.
Прэзентацыя дылогіі "Уцёкі ад адзіноты" і "Жаданне спакою" празаіка, члена Саюзаа пісьменнікаў Беларусі, супрацоўніцы Інстытута лесу НАН Беларусі ТаццяныМаісеевай адбылася ў літаратурна-мастацкім салоне "Сустрэчы на Замкавай" Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі.