Всего документов: 7.
У выдавецтве "Чатыры чвэрці" выйшла выданне "Бортніцтва - сувязь часоў". У ім скарыстаны ў тым ліку ілюстрацыі з фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
12-13 сакавіка адбыўся I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся ў тым ліку член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк. З дакладамі выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч і інш.
У пачатку лютага прайшла традыцыйная - ужо 27-я - Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. У яе рамках прайшлі дзясяткі сустрэчаў, прэзентацыяў, выставак на розных пляцоўках Мінска. 9 лютага адбыўся круглы стол па тэме "Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці", удзел у якім узялі і навукоўцы Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Бывае, чалавеку ўдаецца пражыць два жыцці. А вельмі рэдка - тры і болей. Да такіх адносіцца Алег Бембель, паэт, філосаф, публіцыст, музыка. Аспірант Інстытута філасофіі НАН Беларусі, інак Мікалай, манах Іаан, паэт Зьніч.
Любоў беларусаў да бульбы ўвайшла ў прыказкі, жарты, песні. Сёлета БГА "Адпачынак у вёсцы" сумесна з іншымі арганізацыямі зрабілі спробу правесці першы Дзень бульбы ў Беларусі. У рамках адкрыцця рэспубліканскага конкурсу "Прадукт года-2018" на міжнароднай выстаўцы "Белагро-2018" адбылася прэс-канферэнцыя "Бульба як брэнд Беларусі". Удзел у ёў прыняў намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і гародніцтве па навуковай працы Вадзім Маханько.
Да юбілею абвяшчэння БНР адбыўся шэраг мерапрыемстваў: у НАН Беларусі парйшла міжнародная навуковая канферэнцыя "БНР у гісторыі беларускай нацыянальанй дзяржаўнасці", Інстытут гісторыі НАН Беларусі выдаў грунтоўны том "БНР - крок да незалежнасці", і інш.
10 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка "Беларусь у Першай сусветнай вайне". На адкрыцці выступілі супрацоўнік НАН Беларусі гісторык Андрэй Салаўянаў, намеснік дырэктара гістарычнага музея Аляксандр Храмой, шэраг прыватных калекцыянераў.